Ян Дамель: беларускі і польскі маляр, карыкатурыст

Ян Дамель (1780, Мітава ў Курляндыі — 30 жніўня 1840, Менск) — беларускі маляр, прадстаўнік мастацкай школы Віленскага ўнівэрсытэту.

Пакінуў значны сьлед у мастацтве сучасных Беларусі і Летувы.

Ян Дамель

лац. Jan Damiel
Ян Дамель: Біяграфія, Творчасьць, Галерэя
Ян Дамель. Аўтапартрэт
Дата нараджэньня 1780(1780)
Месца нараджэньня Мітава, Курляндыя
Дата сьмерці 30 жніўня 1840
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Месца працы
Жанры партрэт, гістарычны жывапіс і рэлігійнае мастацтва[d]
Плынь клясыцызм, рамантызм

Біяграфія

Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1809 год), быў вучнем вядомых мастакоў Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма. У 1809—1820 гадох выкладаў на катэдры малюнку і малярства.

У 1820 годзе праз хлусьлівае зьвінавачаньне ўлады Расейскай імпэрыі выслалі Яна Дамеля ў Сыбір. Знаходзіўся ў высылцы ў Табольску, Томску, Енісейску. Выконваў размалёўку тамтэйшых сакральных будынкаў, зблізіўся з кіраўніком Сыбіры графам М. Сьпяранскім, што аблегчыла ягоную долю і дапамагло хутчэй вярнуцца на Радзіму.

Па вызваленьні з 1822 году жыў у Менску.

Спачыў у касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыйскіх могілках Менску. Замест помніка над магілай павесілі карціну «Маленьне збаўцы», якую нябожчык лічыў адным з найлепшых сваіх твораў.

Творчасьць

Ян Дамель: Біяграфія, Творчасьць, Галерэя 
Аўтапартрэт, 1817 г.

Творчасьць Яна Дамеля сфармавалася пад уплывам клясыцызму.

Ян Дамель: Біяграфія, Творчасьць, Галерэя 
Сьвяты Язэп зь дзіцяткам Езусам, 1811 г.

Пісаў пераважна на гістарычныя тэмы: «Сьмерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам», «Сьмерць князя Панятоўскага» (абедзьве 1820-я), «Хрышчэньне славянаў», «Сьмерць Глінскага ў няволі», «Вызваленьне Т. Касьцюшкі зь цямніцы» (1830-я), «Твардоўскі паказвае Жыгімонту Аўгусту цень яго жонкі Барбары», «Напалеон на бівуаку пад Аўстэрліцам», «Адступленьне французаў праз Вільню ў 1812» ды іншыя.

Сярод працаў мастака партрэты князя Дамініка Радзівіла, графаў Яўхіма Храптовіча, Канстантына Тышкевіча, рэктара Віленскага ўнівэрсытэту С. Малеўскага, ксяндза Ф. Галанскага, «М. Равіч з сынам», «Атон Горват з жонкай», «Валадковіч з жонкай», М. Сьпяранскага, С. Строганава, Е. Кабылінскага ды іншых. Уласьцівасьцю найлепшых зь іх ёсьць тонкая псыхалягічная характарыстыка. Некаторыя партрэты (аўтапартрэт, партрэт прафэсара Яна Рустэма) маюць рысы рамантызму.

Выканаў таксама творы рэлігійнай тэматыкі: «Сьвятая Дзева зь дзіцем», «Хрыстос і самарыцянка», «Адрачэньне Сьвятога Пятра», «Палажэньне ў труну», «Маленьне пра чашу», «Спакушэньне Хрыста», «Агар у пустыні», «Сьвяты Язэп зь дзіцяткам Езусам» — алтарны вобраз касьцёла ў Вішневе.

Стварыў пэйзажы Менску і ягоных ваколіцаў, малюнкі і замалёўкі на тэмы побыту народаў Сібіры.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ян Дамель БіяграфіяЯн Дамель ТворчасьцьЯн Дамель ГалерэяЯн Дамель КрыніцыЯн Дамель ЛітаратураЯн Дамель Вонкавыя спасылкіЯн Дамель184030 жніўняБеларусьВіленскі ўнівэрсытэтКурляндыяЛетуваМалярстваМенскМітава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сусьветная служба Бі-Бі-СіХартыя’97Вольныя матэрыялыДастасунакКальварыйскія могілкіВэб-дызайнРэжым ЛукашэнкіРасейская моваТутэйшыя (п’еса)НёманМагнэтызмСэнт-КатарынзАнатоль СаньнікаўКантрабандаГодПрымакі (п’еса)Мужчына зьверхуЖыдыЗіновій ПрыгодзічШвэцыяПастава 69ГалосныяПірожнаеЭўропаКлеапатраБеларуская мінуўшчына (часопіс)ГадзьСельская гаспадарка БеларусіКалі-югаГерб ЛепеляЖанчына зьверхуШвайцарыяМікола АўрамчыкМерацкая ратушаМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)КвэбэкТураўПАнгельшчынаЗаходняя ЭўропаСлавамір АдамовічЯкса (дзяржава)ШатанПалестынаЧэрвеньУладзімер Арлоў (гісторык)Троп (літаратуразнаўства)Беларуская краёвая абаронаМінэтСвабодаСавілаРусьДрама (аповесьць)РасеяДзяржаўная прэмія БССРПраваслаўная царкваGoogleТаполяБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)Сяржук Сокалаў-ВоюшВалошкаЯдзерная зброяМіхась ДаніленкаЯпоніяЛякарняМідлэндс (Зымбабвэ)ІльляВількамірАлесь БадакНямеччынаПольшчаVirusTotal🡆 More