Эпоха Асьветніцтва

Эпоха Асьветніцтва (па-француску: siècle des Lumières, па-нямецку: Aufklärung) — адна з ключавых эпохаў у гісторыі эўрапейскае культуры, зьвязаная з разьвіцьцём навуковае, філязофскае і грамадзкае думкі.

У аснове гэтага інтэлектуальнага руху ляжалі рацыяналізм, вольнадумства і гуманізм. Пачаўшыся ў Ангельшчыне, гэты рух распаўсюдзіўся на ўсю Эўропу, уключаючы Расею. Асабліва ўплывовым былі францускія асьветнікі. Прынцыпы Асьветніцтва былі пакладзеныя ў аснову амэрыканскай Дэклярацыі незалежнасьці і францускай Дэклярацыі правоў чалавека і грамадзяніна. Інтэлектуальны і філязофскі рух гэтае эпохі аказаў вялікі ўплыў на пазьнейшыя зьмяненьні ў этыцы і сацыяльным жыцьці Эўропы і Амэрыкі, барацьбу за нацыянальную незалежнасьць амэрыканскіх калёніяў эўрапейскіх краінаў, адмену рабства, фармаваньне правоў чалавека. Акрамя таго, яно пахіснула аўтарытэт арыстакратыі і ўплыў царквы на сацыяльнае, інтэлектуальнае і культурнае жыцьцё.

Эпоха Асьветніцтва
Тытульны аркуш францускай Энцыкляпэдыі Дыдро і д’Аламбэра
Эпоха Асьветніцтва
«Развагі аб мэтадзе» Дэкарта

Тэрмін асьветніцтва прыйшоў у беларускую мову, як і ў ангельскую (The Enlightenment) і нямецкую (Zeitalter der Aufklärung) з францускай (siècle des lumières) і пераважна адносіцца да філязофскага кірунку XVIII стагодзьдзя. Разам з тым, ён не зьяўляецца найменьнем пэўнай філязофскай школы, паколькі погляды філёзафаў Асьветніцтва нярэдка істотна адрозьніваліся спаміжсобку і супярэчылі адно аднаму. Пагэтаму асьветніцтва лічаць ня столькі комплексам ідэяў, колькі вызначаным кірункам філязофскае думкі. У аснове філязофіі Асьветніцтва ляжала крытыка існуючых у той час традыцыйных інстытутаў, звычаяў і маралі.

Адносна датыроўкі гэтага кірунка адзінага меркаваньня не існуе. Адныя гісторыкі адносяць пачатак гэтае эпохі да канца XVII ст., іншыя — да сярэдзіны XVIII ст. У XVII ст. асновы рацыяналізма засноўваў Дэкарт у сваёй працы «Развагі аб мэтадзе» (1637 г.). Канец эпохі Асьветніцтва нярэдка зьвязваюць са сьмерцю Вальтэра (1778 г.) ці з пачаткам Напалеонаўскіх войнаў (1800—1815 гг.). Адначасова існуе меркаваньне аб прывязцы межаў эпохі Асьветніцтва да дзвух рэвалюцыяў: «Слаўнай рэвалюцыі» ў Ангельшчыне (1688 г.) і Вялікай француская рэвалюцыі (1789 г.).

Крыніцы

Tags:

АнгельшчынаНямецкая моваРасеяФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КарцыналёгіяЧэлесStotisВікіПарнаграфія-гонза2001.mm1929Ядзерная энэргетыка1887.aw.tcВільбутАзартная гульняВільня.sbЯмант1976.ncМальдывыВіцебск.rsКілямэтарЗбожжа1941Вайдыла (імя).pgТаінства.vaДушаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЭрэкцыя.ac.fr2009.kzАндрусь ТакіндангПрыназоўнікСтрафаЯзэп ЛёсікБеларуская ВікіпэдыяВугоршчынаХвойнікіЖанчына зьверху.myДругая Ўстаўная граматаСеціўная пошукавая сыстэмаЛетуваБіятэхналёгія251979Чорны кот (арганізацыя)Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў)Адраджэньне мовыСарвід.by.dzВагінальны сэксІгуменНаша НіваКастусь КаліноўскіБеларускі фонд культурыВыруУладзімер Зяленскі.aoІван ШамякінНаша думкаБерасьце.tt🡆 More