1930 Родная Мова

«Ро́дная мо́ва» — «месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы» — першы беларускі спэцыялізаваны мовазнаўчы часопіс.

Выдаваўся «Беларускім Гаспадарскім Зьвязам», які ўзначальваў Ян Станкевіч, выходзіў у 1930—31 гг. у Вільні на грамадзкія ахвяраваньні й сродкі польскага Міністэрства веравызнаньняў і асьветы. Быў адзіным навуковым беларускім часопісам у Заходняй Беларусі. Рэдактар — Ян Станкевіч. Друкарня Я. Левіна, Нямецкая вуліца 2 (па-польску: Niamieckaјa 2), (па-летувіску: Vokiečių gatvė 2), (54°40′0.9″ пн. ш. 25°17′09.86″ у. д. / 54.666917° пн. ш. 25.2860722° у. д. / 54.666917; 25.2860722)

Родная мова
Тэматыка Беларуская мова, мовазнаўства
Пэрыядычнасьць штомесяц
Адрас
Заснавальнік Беларускі Гаспадарскі Зьвяз
Выдавец Ян Станкевіч
Галоўны рэдактар Ян Станкевіч
Дата заснаваньня студзень 1930
Мова беларуская
Аб’ём 46-52 (усяго 183) старонкі

Зьмест

Ян Станкевіч так сама аўтар артыкулаў пад псэўданімамі П. Вайцюлевіч, М.Піліпёнак і Брачыслаў Скарыніч. Ён на старонках «Роднай мовы» прымяніў свае графічныя й артаграфічныя праекты: выкарыстоўваліся літары «ј» і «ґ», пасьлядоўна паказваліся на пісьме пратэтычныя «ј» і «в» (јіншы, у водным); у мове часопіса захоўваліся спэцыфічныя напісаньні канчаткаў і суфіксаў назоўнікаў і дзеясловаў (пасьвячоны, пытаньнем, на месцу, праходзе, дзеле, казаці).

Артыкулы

  • Ян Станкевіч у водгуку на зборнік працаў Акадэмічнай канфэрэнцыі й у артыкулах «Язык і языкаведа», «Да вымовы і правапісу чужых словаў», а таксама ў рэцэнзіі на пятае выданьне граматыкі Тарашкевіча разглядаў матывы рэфармаваньня беларускай мовы другой паловы — пачатку 1930-х гадоў.
  • Янам Станкевічам разглядаліся зьявы асыміляцыі й дысыміляцыі, фанэтычныя зьмены на стыку слоў: «Распадабненьне шыпячых у беларускај мове», «ј паміж а, о, е і зубнымі у беларускај мове», «Прыстаўное v у беларускај мове», «Зацемкі з крьівіцкае (беларускае) мовы (як пісаць прыстаўкі з, роз, уз, без перад шыпячымі)», , «Папраўка (аб ацьвярдзеньню L у беларускај мове)».
  • Ян Станкевіч пра генезіс беларускай мовы, яе дыялекты й межы пашырэньня: «Беларускія плямёны ј јіхняе расьсяленьне» , «Месца беларускага языка сярод јіншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку», «Беларуская вымова царкоўна-славянскага пісьма», пад псэўданімам Вајцюлевіч П. «Аканьне ў скланеньню назоўных јімёнаў», пад псэўданімам Вајцюлевіч П. «Да беларускае мовы Горадненскага пав. Чарнігаўшчыны».
  • Пад псэўданімам Брачыслаў Скарыніч пра паходжаньне назвы віленскай вуліцы «Імбары» й рэкамендацыі да збору беларускай тапанімікі, антрапанімікі.
  • Прысвечаныя культуры мовы пастаянныя рубрыкі «Куткі мовы» і «Слоўнічак»

Крытыкі й рэфэраты

1930 Родная Мова  Сярод новых пісьменьнікаў у радавај Беларусі највыдатнејшы бяссумлеву ё Міхась Зарэцкі (праўдзівае прозьвішча Касянкоў). Асабліва прыемна, што М. Зарэцкі рупіцца аб чысьціні роднае мовы. Апошняе прыяе хараству ягонага слова. 1930 Родная Мова 

М.Піліпёнак

.

  • Ян Станкевіч пра прапанаваны варыянт паходжаньне назвы «Белая Русь» у артыкуле Г. А. Ільінскага, які быў надрукаваны ў Праскім часопісе «Slavia».
  • Рэцэнзія Яна Станкевіча на артыкул Яўхіма Карскага пра ўплыў украінскай мовы на беларускую мову ў XVII ст. «К истории белорусского языка в XVII ст.».
  • Рэцэнзія Яна Станкевіча на артыкул Кузьміна І. «Материалы для изучения говоров Велижского уезда».
  • Ян Станкевіч пра кнігу Антона Палявога «О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии».
  • Ян Станкевіч пра кнігу Радаслава Астроўскага «Беларускі правапіс. Кампіляцыя паводле Б. Тарашкеіча і Я. Лёсіка.».
  • К. Л. аб Беларусах і беларускай мове у новых выданьнях энцыкляпэдычных слоўніках у Польшчы, Чэхіі й СССР.
  • Водгук Станіслава Станкевіча на лекцыю польскага профэсара Казімера Ніча(pl) «Узаемныя ўплывы польскага й рускага языкоў».

Крыніцы

Літаратура

  • Вячорка В., Шупа С. Станкевіч, Ян. // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 530, 531.
  • В. Вячорка. Родная мова (часопіс). // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с. — С. 458, 459.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1930 Родная Мова Зьмест1930 Родная Мова Крыніцы1930 Родная Мова Літаратура1930 Родная Мова Вонкавыя спасылкі1930 Родная МоваЗаходняя БеларусьЛетувіская моваПольская моваЯн Станкевіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Таргавіцкая канфэдэрацыяЭўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьцяАлесь КажадубНямецкая моваШклоўГіпэртанія1429ПружаныВязынка (Маладэчанскі раён)ПКандрат КрапіваУкраінаМалацкі (раён)ПрыслоўеNokia 2700 classicВіктар ШніпІван ЧыгрынаўУсходнеславянскія мовы2004ФіксікіНіна МацяшЎэмбліКарыстальнікПэкінЭкспэрымэнт МілгрэмаMPEG-1Полацкае княстваУправа КДБ па вайсковай контравыведцыУсходні БэрлінКастусь КаліноўскіПракуратура Нясьвіскага раёнуПагоняНямеччынаГрэцкая моваНяпоўныя сказыНемежВіленскі ўнівэрсытэтМакс ШчурПольская моваМаладосьць (часопіс)ГарнастайГісторыя БабруйскуРасейская моваКаліфорніяДамэннае імяУладзімер ДубоўкаСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаЛібанЭнэргаатамАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыРоварВікіслоўнікДзед ТалашViberЖанчына зьверхуПраспэкт Пераможцаў (Менск)Алесь АркушЖурналістВялікдзень163Алесь БадакОмікрон-штам SARS-CoV-2СкураАтлянтычны гандальБудаўніцтваЭўропаДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьСунізмРэфактарынг🡆 More