Будаўніцтва

Будаўні́цтва — галіна матэрыяльнай вытворчасьці па стварэньні, перабудове і пашырэньні будынкаў і збудаваньняў, якія забясьпечваюць вытворчую дзейнасьць людзей і іх матэрыяльна-культурныя патрэбы.

Будаўніцтва
Будаўніцтва мэтро ў Менску (2010 г.)

Віды: гідратэхнічнае, жыльлёва-камунальнае, прамысловае, сельскагаспадарчае, транспартнае і энэргетычнае. Вынікам працы ёсьць завершаныя і падрыхтаваныя да выкарыстаньня прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, інжынэрныя і транспартныя шляхі зносінаў, жылыя дамы і грамадзкія будынкі. У якасьці галіны гаспадаркі служыць асновай памнажэня народнага багацьця. Высокая хуткасьць капітальнага будаўніцтва забясьпечвае абнаўленьне будаўнічых вырабаў і вызначае паскарэньне народнай гаспадаркі краіны. Ажыцьцяўляецца на аснове праектаваньня і вылучаных укладаньняў. Для выкананьня будаўнічай працы ствараюць агульнабудаўнічыя і адмысловыя прадпрыемствы, якія будуюць падрадным (на аснове дамовы з падраднікам) і гаспадарчым (сіламі ўласьніка) спосабам. Будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі пастаўляе прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў. Будаўнічыя машыны і абсталяваньне — будаўніча-дарожнае і камунальнае машынабудаваньне. На аснове ўмацаваньня матэрыяльна-тэхнічнай базы пашыраецца зборнае будаўніцтва, у тым ліку аб’ёмна-блёчнае, што павялічвае хуткасьць будоўлі і ўзровень індустрыялізацыі.

Будаўніцтва
Рамонт царквы Ўваскрасеньня Хрыстовага (Віцебск, 2015 г.)

На 1996 год было найбольш разьвіта ў ЗША, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі, дзе на долю будаўніцтва прыпадала 8-16% сукупнага ўнутранага прадукту і 4-9% агульнай колькасьці работнікаў, занятых у вытворчасьці. У гэтых краінах пераважалі дробныя і сярэднія прадпрыемствы. У ЗША звыш 80% будаўнічых прадпрыемстваў мелі да 5 работнікаў кожная. У Францыі звыш 90% такіх прадпрыемстваў наймалі да 10 чалавек. У Нямеччыне малыя будаўнічыя прадпрыемствы наймалі да 100 чалавек і выконвалі да 65% абсягу будаўнічых працаў. Адначасна на міжнародным рынку панавалі буйныя падраднікі, асабліва ў краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. Істотны ўплыў на будаўніцтва аказвалі аб’яднаньні, якія распрацоўвалі і выдавалі нарматыўныя дакумэнты, пашыралі перадавы досьвед, павышалі кваліфікацыю будаўнікоў і выдавалі адмысловыя часопісы. Кіраваньне будаўнічай галіной ажыцьцяўляецца на аснове будаўнічых кодэксаў. У Японіі дзейнічае Міністэрства будаўніцтва. У Канадзе — Фэдэральнае міністэрства дзяржаўнага будаўніцтва. У Вялікабрытаніі — Міністэрства будаўніцтва і грамадзкіх працаў. У ЗША — Міністэрства жыльлёвага будаўніцтва і гарадзкога разьвіцьця.

Беларусь

Будаўніцтва 
Перабудова Вялікага тэатру опэры і балету (Менск, 2006 г.)

У 19 стагодзьдзі ў Беларусі пераважна будавалі прыватныя падрадныя прадпрыемствы і сэзонныя работнікі, найчасьцей уручную. Адначасна праклалі густую сетку чыгунак, увялі ў дзеяньне шмат прамысловых прадпрыемстваў і выканалі значны абсяг мэліярацыйнай працы. Гэтаму спрыяла разьвітая прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў. З канца 1920-х гадоў і наступнай індустрыялізацыяй будаўніцтва набыло шырокі размах. У 1940 годзе трэст Белдзяржбуд улучаў 120 будаўнічых прадпрыемстваў, зь іх 30 адмысловых, якія выконвалі падрадным спосабам каля 60% абсягу будаўнічых працаў. За 1919—1940 гады пабудавалі і капітальна адрамантавалі звыў 1800 прамысловых прадпрыемстваў, 316 маторна-трактарных станцыяў (МТС), звыш 12 млн м² карыснай плошчы жытла, шмат школ, лякарняў і грамадзкіх будынкаў. У Нямецка-савецкую вайну асноўныя фонды Беларусі зазналі істотныя страты. Аднаўленьне і разьвіцьцё народнай гаспадаркі абумовілі істотнае павелічэньне маштабаў будаўніцтва. У 1944—1950 гадах капіталаўкладаньні ў 1,4 разу перавысілі іх абсяг за даваенны час. За 1945—1995 гады аднавілі і пабудавалі звыш 880 прамысловых прадпрыемстваў: Менскі трактарны завод, Менскі аўтамабільны завод, Беларускі аўтамабільны завод (Жодзіна), Наваполацкі (Віцебская вобласьць) і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы (Гомельская вобласьць), вытворчае аб’яднаньне «Беларуськалій» (Салігорск) і Беларускі мэталюргічны завод (Жлобін). Аднавілі і пабудавалі 182 млн м² карыснай плошчы жытла, вялікую колькасьць аўтадарог і чыгунак, мэліярацыйных збудаваньняў. Маштабныя будаўнічыя працы выканалі для зьмяншэньня наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

На 1996 год будаўніцтва ажыцьцяўлялі прадпрыемствы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, канцэрнаў «Менскбуд» і «Белпаліўгаз», адмысловыя трэсты «Белэнэргабуд», «Белтрансбуд», «Белсувязьбуд» і «Палесьсеводбуд». На 1994 год у іх складзе было каля 200 аб’яднаньняў, трэстаў і акцыянэрных таварыстваў, якія задзіночвалі 995 падрадных будаўніча-мантажных і 234 рамонтна-будаўнічыя прадпрыемствы. Дзейнічала звыш 2000 малых прыватных будаўнічых прадпрыемстваў і каапэратываў. У 1995 годзе на долю падрадных каапэратываў прыпадала 49% абсягу будаўнічых працаў, на дзяржаўныя прадпрыемствы — 39%, на прыватныя — 12%. Дзейнічала разьвітая сетка праектна-вышуквальных працаў, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў і машынаў.

Пры канцы сьнежня 2012 году Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь правёў праверку будаўнічых пляцовак Менску, на якіх налічыў звыш 17 000 работнікаў. Зь іх каля 10 000 (59%) складалі супрацоўнікі работніцкіх спэцыяльнасьцяў, якія непасрэдна працавалі на будаўнічых пляцоўках. Звыш 7000 астатніх работнікаў складалі кіраўнічы і вытворчы пэрсанал. У 2013 годзе на будаўніцтва жытла ў Беларусі пайшло 32,9 трлн рублёў (3,667 млрд даляраў ЗША) укладаньняў у асноўныя сродкі, што склала 16,2 % агульнага абсягу ўкладаньняў і на 24,5 % перавысіла ўзровень 2012 году. Упершыню за некалькі гадоў звыш паловы (51,1 %) крыніцаў фінансаваньня жыльлёвага будаўніцтва склалі ўласныя сродкі насельніцтва. Пазыкі банкаў забясьпечылі 31,1 % фінансаваньня, хоць у ранейшыя гады іх доля дасягала 70 %. Пабудавалі 63 300 кватэраў, што было на 10 % больш чым у 2012 годзе (57 200). Таксама на 17,6 % вырасла агульная плошча ўведзенага ў карыстаньне жытла да 5,273 млн кв.м. Зь іх: у Менскай вобласьці — 1,414 млн кв.м (26,8 %), у Менску — 1,166 млн кв.м (22,1 %), у Берасьцейскай вобласьці — 792 200 кв.м (15 %), у Гарадзенскай — 654 900 кв.м (12,4 %), у Гомельскай — 521 000 кв.м (9,9 %), у Магілёўскай — 363 900 кв.м (6,9 %) і ў Віцебскай — 360 200 кв.мэтраў (6,8 %). Доля ўведзенага ў дзеяньня жытла на вёсцы вырасла з 21,5 % да 26,6 % (1,404 млн кв.м), зь якіх 1,124 млн кв.м (80 %) пабудавалі ў Менскай вобласьці. Для грамадзянаў у патрэбе паляпшэньня жыльлёвых умоваў пабудавалі 53,6 % (2,825 млн кв.м) ад агульнай плошчы ўведзенага ў дзеяньне жытла, у тым ліку з выкарыстаньнем дзяржаўнай падтрымкі — 2,483 млн кв.м (87,9 %), сярод якіх 1,894 млн кв.м (76,3 %) у шматкватэрных дамах у гарадах.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Будаўніцтва БеларусьБудаўніцтва Глядзіце таксамаБудаўніцтва КрыніцыБудаўніцтва Вонкавыя спасылкіБудаўніцтваБудынакЗбудаваньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ҐЛявон РыдлеўскіЧалавекМікіта НайдзёнаўКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыЧанстаховаПэдагогБранская вобласьцьШвэдзкая ВікіпэдыяСыр (імя)Віктар ОрбанМэдыяВікіМусульманскі каляндарКатынь (вёска)ЧэрвеньУладзімер ПуцінНевельскі сельсаветДарога Р6 (Беларусь)Юрбурскі раёнПалесьсеРоварВойцех ЯрузэльскіКалавуравіцкі сельсаветПлоўдзіўРасейская моваПадвалачыскСоф’я КавалеўскаяХвояДарданэлыФундацыя «Вікімэдыя»Стэфан VII (папа рымскі)Каталіцкая ЦаркваМальтыйскі ордэнФілёлягКурганская вобласьцьTor BandАнгельская моваСтакгольмToyotaАляксандар ВіхорКантрабандаПінскКірыліцаАляксандар фон ГумбальтБеларуская ВікіпэдыяПінская вобласьцьАкіян1647Густаў IIIМальпігіякветныя20 лютага1992БутлегЛіпецкая вобласьцьЯнаўБяроза (горад)Мацей БутрымовічХронікі НарнііКрэменецкі раёнЦмокГішпаніяМілянскі эдыктМужчына зьверхуМікалай АладаўКлёд СымонАўстрыяБэрн🡆 More