Завод Нафтан

28°32′3″ у. д. / 55.51778° пн. ш.

28.53417° у. д. / 55.51778; 28.53417

«Нафтан» — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Беларусі, пабудаваны ў 1963 годзе ў Наваполацку.

«Нафтан»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Першынец нафтаперапрацоўкі Беларусі
Заснаваная 9 лютага 1963 (61 год таму)
Заснавальнікі Савет міністраў СССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Віцебская вобласьць
Адрас Наваполацак (Полацкі раён)
Ключавыя фігуры Аляксандар Дзямідаў, Алег Жэбін
Галіна хімічная прамысловасьць
Прадукцыя авіягаза, акрыл, аліва, бітум, бэнзін, бэнзоль, газойль, дызэльнае паліва, мазута, поліэтылен, серчаная кісьля
Абарачэньне Завод Нафтан7 711,651 млн рублёў (2019 год; 3 692,082 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Завод Нафтан536,399 млн руб (2019 год; 256,81 млн $)
Чысты прыбытак Завод Нафтан3,658 млн руб (2019 год; 1,751 млн $)
Лік супрацоўнікаў 10 034 (2020)
Матчына кампанія «Белнафтахім» (Менск)
Даччыныя кампаніі завод «Палімір», футбольны клюб «Нафтан»
Аўдытар «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Менск)

Зьяўляецца найбуйнейшым падаткаплатнікам Віцебскай вобласьці.

Вытворчасьць

На 2020 год «Нафтан» валодаў некалькімі нафта- і палівасховішчамі ёмістасьцю 5, 10 і 20 тысячаў тонаў і ўлучаў устаноўкі:

  • першаснай нафтаперапрацоўкі (5) — АВТ-1, АВТ-2, АВТ-6, АТ-3 і АТ-8;
  • водаачысткі дызэльнага паліва і газы (4) — Л-24/6, Л-24/7, ЛЧ-24/7 і Л-24-9х2;
  • каталітычнага рыформінгу (5) — Л-35-11/300, Л-35-11/600, Л-35/6, ЛЧ-35-11/600 і ЛГ-35-8/300Б;
  • вытворчасьці параксілолу, этылбэнзолю, ортаксілолу і псэўдакумолу;
  • выбарачнай ачысткі алівы (3) — А-37/1, А-37/3 і ВТ-1;
  • дэпарафінізацыі алівы (2) — 39/7 і 39/7М;
  • дэасфальтызаваньня гудрону — 36/4;
  • бітуму (2) — 19/5 і 19/6;
  • серчанай кісьлі;
  • прысадак да змазачнай алівы (3) — алькіфэнольная, сукцынімідная і сульфанатная;
  • газатурбіннай кагенэрацыі (КГТУ);
  • расфасоўкі змазачнай алівы для аўтамабіляў;
  • расфасоўкі побытавых рашчынаў.

Вырабы

На 2020 год «Нафтан» выпускаў:

  • паліва — бэнзін, дызэльнае паліва, карабельнае і пячное паліва, авіягазу і мазуту;
  • араматычныя вуглевадароды — бэнзоль, талуол, ортаксілол і параксілол;
  • змазачныя алівы — маторную, трансьмісійную, кампрэсарную, прамысловую і базавую;
  • бітум — дарожны, будаўнічы і дахавы;
  • нафтавыя рашчынальнік і гач, вакуўмны газойль і серчаную кісьлю;
  • поліэтылен і акрылавае валакно на даччыным заводзе «Палімір» з бэнзіну шляхам піролізу.

Мінуўшчына

6 жніўня 1958 году Савет міністраў СССР ухваліў Распараджэньне аб будаўніцтве ў Полацкім раёне Беларускай ССР нафтаперапрацоўчага завода гадавой магутнасьцю 6 млн нафты. 9 лютага 1963 году ў Наваполацку (Віцебская вобласьць) атрымалі першы беларускі бэнзін. Завод налічваў 3 устаноўкі: 1) першаснай нафтаперапрацоўкі магутнасьцю 2 млн тонаў за год (АВТ-1), 2) тэрмічнага крэкінгу мазуты, 3) вытворчасьці бітума. У 1964 годзе ўвялі ў дзеяньне ўстаноўку каталітычнага рэфармаваньня бэнзіну. У 1965-м запусьцілі вытворчасьць аліваў магутнасьцю 120 000 тонаў за год, 2-ю устаноўку першаснай нафтаперапрацоўкі АВТ-2, водаачыстку дызэльнага паліва, устаноўку серкаачысткі сухіх газаў і ўстаноўку вытворчасьці серчанай кісьлі і серавадароду. У 1980 годзе магутнасьць Полацкага нафтаперапрацоўчага завода нарасьцілі да 25 млн тонаў за год. 28 жніўня 2002 году Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ухваліла Загад № 118 аб пераўтварэньні Наваполацкага вытворчага аб'яднаньня «Нафтан» у адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 2003 годзе запусьцілі комплекс гідракрэкінга вакуўмнага газойля. У 2006 годзе «Нафтан» і расейскі «Лукойл» утварылі сумеснае прадпрыемства «ЛЛК-Нафтан» для вытворчасьці прысадак да аліваў. 1 сьнежня 2008 году да «Нафтана» далучылі ААТ «Палімір».

Аб’ём перапрацоўкі нафты ў 2008 годзе склаў 10,54 млн. тонаў, а каля 60% выручкі прыпадала на паступленьні ад экспарту. У 2012 годзе «Нафтан» стаўся 2-ім найбольш прыбытковым ААТ Беларусі. Абарачэньне прадпрыемства вырасла да 35,397 трлн рублёў (4,229 млрд $), апэрацыйны прыбытак — да 4,133 трлн рублёў (493,7 млн $), а чысты прыбытак — да 3,342 трлн рублёў (399,2 млн $). На прадпрыемстве налічвалася 12 419 супрацоўнікаў. Належыць да ліку паноўных прадпрыемстваў на таварным рынку краіны. На 2014 г. глыбіня перапрацоўкі на заводзе склала 75%.

26 студзеня 2020 году на «Нафтан» упершыню паступіла нафта з Нарвэгіі, якую здабылі ў Паўночным моры на нафтарадовішчы імя Юхана Свэрдрупа. Дастаўка 86 000 тонаў нафты суднам «Брэйвікен» у Клайпедзкі порт заняла 7 дзён. Адтуль першы цягнік з 59 цыстэрнамі аб'ёмам 3500 тонаў прыбыў на станцыю «Наваполацак» за дзень. 16 траўня 2020 году на завод «Нафтан» упершыню даставілі нафту з Саудаўскай Арабіі, якая паступіла праз Клайпедзкі порт у Летуве з наступнай дастаўкай чыгункай. 11 чэрвеня 2020 году на «Нафтан» упершыню паступіла нафта з ЗША гатунку Бакен. У сьнежні 2021 году «Нафтан» выйшаў на глыбіню перапрацоўкі нафты ў 90 % па выніках мадэрнізацыі коштам 1 млрд даляраў ЗША.

Санкцыі

ААТ «Нафтан» знаходзіцца (з перапынкамі) ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША з 2011 году. Апошняе ўключэньне было ў чэрвені 2021 году.

У 2022 годзе прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны сьпіс ЭЗ (Чорны сьпіс Эўразьвязу), Швайцарыі, Канады і Украіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Завод Нафтан ВытворчасьцьЗавод Нафтан ВырабыЗавод Нафтан МінуўшчынаЗавод Нафтан СанкцыіЗавод Нафтан КрыніцыЗавод Нафтан Вонкавыя спасылкіЗавод НафтанГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэжым чорных палкоўнікаўТатуіроўкаКарэйская вайнаHTMLРасейская моваКарлес ПудждэмонРыга120-я зэнітна-ракетная брыгадаГарнастайАбу Бэкір ШабановічКнігаСьцяг АнгельшчыныФілязофіяГлінішча (Гомельская вобласьць)Паўднёва-Афрыканская РэспублікаКамунізмСакавікАнтон АстаповічЭманюэль 2ТрыбадызмВайна ў ВіетнамеКрумкачПольская моваЛюблінская уніяMozilla FirefoxГімн ВайшнорыіМузэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыБэйнарТратылавы эквівалентАргентынаЧарнігаўМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахСлуцкае княстваДжордж Гэрбэрт Ўокер БушПастава на каленяхБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛех ВалэнсаЧыгункаПавал ЖаўрыдБусел белыЭвангельле паводле МацьвеяУстаўныя граматы БНРІгар СергеенкаКастусь ЕзавітаўСтаніслаў МанюшкаЧытагонгТэўда (імя)Варшаўская дамоваHromadske.TVРасейцыФіліпіныЭўрыпідУкраінцыВікіПрагноз надвор’яАнтон ЛуцкевічЯкуб КоласВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуЯцьвягіКунілінгусРасейская акупацыя БеларусіЦыганыЛуганская народная рэспублікаМіндоўгПолк імя Кастуся Каліноўскага🡆 More