Беларускі Мэталюргічны Завод

Беларускі мэталюргічны завод (БМЗ) — мэталаапрацоўчае прадпрыемства Жлобіну, заснаванае ў 1984 годзе.

Яго будаўніцтва пачалі ў 1982 годзе. У 1984 г. пусьцілі 1-ую чаргу (электрасталеплавільны і гатункапракатны цэхі). У 1987 г. — 2-ую чаргу (комплекс мэталакорду), у 1991 г. — 3-юю чаргу. Працуе на мэталаломе. У 1994 г. вырабляў мэталакорд для шынаў і пасаў (17,2 тыс. т), сталёвы дрот (9,9 тыс. т), гарачакатаную сталь (711 тыс. т) і сталёвую катанку, сталёвы пракат (656 тыс. т), сталёвы вугалок, швэлер і ўшчыльнікавыя мэталічныя накрыўкі. На 1996 г. дзейнічалі 15 цэхаў. Ажыцьцяўлялася супраца зь нямецкімі вытворцамі ліставой сталі «Круп» (Эсэн, Дусэльдорфская акруга, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) і «Хет». У 2008 годзе завод выпусьціў 45 тыс. тонаў (35%) дроту са 130 тыс. тонаў сусьветнай вытворчасьці. За 2010 год на заводзе вырабілі 2530 тыс. т сталі, звыш 2 млн т пракату, 100 тыс. т трубаў і 94 тыс. т мэталакорду. На 2011 г. завод меў 8 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў у 6 краінах сьвету: у Аўстрыі (Лінц, зямля Верхняя Аўстрыя), ЗША (Маямі, штат Флорыда), Кітаі (Шанхай), Летуве (Шаўлі), Нямеччыне (Бэрлін) і Расеі (Масква і Санкт-Пецярбург). У 2013 г. звыш 80% вырабаў паставілі за мяжу. Збыт у Расею дасягнуў каля $1 млрд, што склала прыблізна 15% валютнай выручкі Беларусі.

Беларускі мэталюргічны завод
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Надзейнае зьвяно ў Вашым бізнэсе
Заснаваная 15 кастрычніка 1984 (39 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Жлобін, Гомельская вобласьць, Беларусь
Ключавыя фігуры Анатоль Савянок, Сяргей Баршчоў
Галіна Мэталюргія
Прадукцыя Сталь, чыгун, фэрасплаў
Абарачэньне Беларускі Мэталюргічны Завод13 140 млрд рублёў (2013; $1465 млн)
Апэрацыйны прыбытак Беларускі Мэталюргічны Завод-86,9 млрд руб ($-9,68 млн)
Чысты прыбытак Беларускі Мэталюргічны Завод-86,6 млрд руб ($-9,65 млн)
Лік супрацоўнікаў 11 302 (2013)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі Кобрынскі інструмэнтальны завод, Магілёўскі мэталюргічны завод, Менскі падшыпнікавы завод, Рэчыцкі метызны завод, «Белколермэт», Завод «Легмаш» (Віцебск), «Палесьсеэлектрамаш» (Лунінец)

Міжнародныя санкцыі

12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць заводу. У жніўні 2023 года БМЗ патрапіў пад санкцыі ЭЗ. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швайцарыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Украіна, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія. Таксама са жніўня 2023 году БМЗ, генэральны дырэктар заводу Дзьмітры Корчык ды зьвязаная з заводам кампанія BEL-KAP-STEEL знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе ЗША.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Верхняя АўстрыяДротДусэльдорфЛінцМаяміПаўночны Райн — ВэстфаліяФлорыдаЦэхШанхайШаўліШтат ЗШАШынаЭсэн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пастава 69ВікіпэдыяZuzana (зброя)Жанна Некрашэвіч-КароткаяСпадчына (верш)Google1589АрмянеВінцук ВячоркаГайла (імя)Лявон ВашкоMemento moriКрасавік29 красавіка1923Эўропа2024Microsoft WindowsПрыслоўеЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуГрамадзянінАнтонімыПарнафільм у Францыі30 красавікаАндрэй ДынькоЮрай СлафкоўскіВалянцін ЗубУсяслаў ЧарадзейАпэрацыйная сыстэмаАлесь ЖаўрукHromadske.TVGoogle ChromeЧорная РусьЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)ДэтройтСтэланціс СлаваччыныГрэнобльЮрмалаЯнка КупалаЖандармэрыяЛіпкі (этнаграфічная група)Генадзь Карпенка800Беларускі клясычны правапісГарбатаУНІАНГрупавы сэксАрхангельскУладзімер КараткевічХрысьціянстваПесьня пра зубраГрэцыяГедаПалута БадуноваПарнафільмЭпоха АсьветніцтваДругая сусьветная вайнаISO 3166-1ТравеньКаханьне без пранікненьня12 красавікаСьпіска капітулаБавоўна1896Мужчына зьверху1874ВікіцытатнікДзіцяСтамбулДубайВільготнасьць паветра🡆 More