Баўгарская Мова Ва Ўкраіне

Баўгарская мова ва Ўкраі́не (укр.

болгарська мова в Україні) — адна з моваў нацыянальных меншасьцяў Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод баўгараў краіны. Паводле перапісу насельніцтва 2001 году, баўгарскую мову назвалі роднай 64,2% украінскіх баўгараў (у Адэскай вобласьці — 77,8%, Запароскай — 31,8%).

Баўгарская Мова Ва Ўкраіне
Доля насельніцтва, якая назвала роднай мовай баўгарскую паводле перапісу 2001 г.

Баўгарская мова належыць да паўднёваславянскай групы славянскай галіны індаэўрапейскай сям’і моваў. Яе фармаваньне адбывалася ўжо да прыбыцьця баўгарскіх перасяленцаў ва Ўкраіну й ішло на ўсходзе Балканскага паўвостраву. Баўгарская мова роднасная ўкраінскай у рамках славянскай групы.

Распаўсюджанасць

Родная мова баўгараў паводле дадзеных перапісаў

1979 1989 2001
Баўгарская 68,3% 69,5% 64,2%
Расейская 28,5% 27,2% 30,3%
Украінская 2,8% 2,7% 5,0%
іншая 0,3% 0,6% 0,5%

Баўгарская мова ва Ўкраіне распаўсюджаная сярод большае часткі жыхароў Украіны баўгарскае нацыянальнасьці. Асноўныя арэалы баўгарскай мовы ва Ўкраіне супадаюць з расьсяленьнем украінскіх баўгараў і месьцяцца ў паўднёвай частцы Адэскай вобласьці (гістарычны рэгіён Буджак), а таксама ў асобных вёсках некаторых паўднёвых раёнаў Запароскае вобласьці (гл. мапу).

Носьбіты баўгарскае мовы ва Ўкраіне складаюць абсалютную большасьць ад насельніцтва ў Балградзкім раёне Адэскай вобласьці, дзе гэтая мова мае рэгіянальны статус; у іншых раёнах поўдня вобласьці баўгарскамоўныя жыхары складаюць заўважную частку ад насельніцтва. У Адэскай і Запароскай вобласьцях дзейнічаюць навучальныя ўстановы з адукацыяй на мове, ажыцьцяўляецца падрыхтоўка спэцыялістаў для наданьня адукацыі па-баўгарску. Апрача таго, у Адэскай і Запароскай вобласьцях, а таксама ў Крыме зьдзяйсьняецца трансьляцыя баўгарскамоўных радыё- і тэлеперадачаў, прысутнічаюць баўгарскамоўныя масавыя выданьні.

Гісторыя

Зьяўленьне баўгарскае мовы ва Ўкраіне зьвязанае зь перасяленчымі працэсамі баўгараў ва Ўкраіну, якія пачаліся з XVIII ст. На поўдні сучаснай Адэскай вобласьці баўгары карысталіся пэўнай падтрымкай Расеі; была заснаваная баўгарская гімназія ў Балградзе, якая стала першай установай падобнага кшталту. Між іншым, пазьней гэтая дзейнасьць была згарнутая ў выніку палітыкі русіфікацыі.

У часы існаваньня СССР баўгарская грамада Ўкраіны мела ўласныя навучальныя ўстановы, спэцыялісты рыхтаваліся ў адпаведных нацыяльных сэкцыях розных навучальных установаў. Вялося друкаванае выданьне на баўгарскай мове. Тым ня менш, падобныя захады заняпалі прыкладна зь сярэдзіны 1930-х гадоў, вялікая частка баўгарскай украінскай інтэлігенцыі трапіла пад рэпрэсіі.

У незалежнай Украіне носьбіты баўгарскае мовы маюць мажлівасьць атрыманьня адукацыі на мове, вядзецца падрыхтоўка адпаведных спэцыялістаў у Адэскай і Запароскай вобласьцях; ажыцьцяўляецца праца друкаваных СМІ, радыё- і тэлеперадачаў. У 2012 годзе баўгарская мова трапіла ў пералік моваў паводле «Закону аб захадах дзяржаўнай моўнай палітыкі», у выніку чаго мова цяпер мае мажлівасьць атрыманьня афіцыйнага статусу пры выкананьні мясцовых паўнамоцтваў у любой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы Ўкраіны, дзе баўгарскамоўныя жыхары складаюць ня менш як 10% ад насельніцтва. Вядуцца дасьледаваньні дыялектаў мясцовых баўгараў і сацыялінгвістычнае сытуацыі мовы ва Ўкраіне, ажыцьцяўляецца выданьне зборнікаў народнае творчасьці баўгарскай меншасьці.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Глядзіце таксама

Tags:

Баўгарская Мова Ва Ўкраіне РаспаўсюджанасцьБаўгарская Мова Ва Ўкраіне ГісторыяБаўгарская Мова Ва Ўкраіне КрыніцыБаўгарская Мова Ва Ўкраіне Вонкавыя спасылкіБаўгарская Мова Ва Ўкраіне Глядзіце таксамаБаўгарская Мова Ва ЎкраінеАдэская вобласьцьБаўгарская моваБаўгарыЗапароская вобласьцьНацыянальная меншасьцьУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СавілаПрэнскі раёнМат (імя)Агенцтва нацыянальнай бясьпекі6811984 (раман)Тарнопальская вобласьцьІван ШамякінЛіга нацыяў УЭФАПінкавіцкі сельсаветАкраСоф’я КавалеўскаяУгратГрамадзянская вайна ў ЗШААляксандар ВіхорПанамскі каналГорнава (Берасьцейская вобласьць)Леў XМікіта НайдзёнаўКазаваСтарабеларуская моваРэн (горад)ЛетуваГубінКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)Карым Абдул-ДжабарМурманскБеларуская ССРПорнасайтБітва пад Монтэ-КасынаСымбаль драмуHTMLКастрычнікКрэменецкі раёнМалякалёгіяКіяну РыўзВарайская ВікіпэдыяТутэйшыя (п’еса)Мусульманскі каляндарСпадарДарога Р6 (Беларусь)Парнаграфія для жанчынДрэздэнГіём АпалінэрДжозэф Рабінэт БайдэнАкіянДарагічынскі раёнНэалітДжэймз ГардэнПалешукіДабравесьцеСтэфэн КарыПарнафільм у Францыі1619Тэўда (імя)БезьдзежЯн Казімер ПашкевічВішнявецкіяТамаза КампанэльляГалакостЛубінРэспубліка Сэрбская КраінаУладзімер ПуцінВікіцытатнікСьнежаньТора (імя)Кастылія і ЛеонДэйвід КэмэранГішпанія🡆 More