Гіпэртанія

Гіпэртанія (артэрыяльная гіпэртэнзія) — устойлівае падвышэньне артэрыяльнага ціску ад 140/90 мм рт.

сл. і вышэй. Эсэнцыяльная гіпэртанія складае 90—95% выпадкаў хваробы. У астатніх выпадках дыягнастуюць другасныя, сымптаматычныя гіпэртаніі: нырачныя (нэфрагенныя) 3—4%, эндакрынныя 0,1—0,3%, гемадынамічныя, нэўралягічныя, стрэсавыя, абумоўленыя прыёмам некаторых рэчываў і АГ цяжарных, пры якіх павышэньне ціску крыві зьяўляецца адным з сымптомаў асноўнага захворваньня. Ад ускладненьняў хваробы ўзьнікаюць сардэчная астма(en), кровазьліцьцё ў мозаг (інсульт) і нырачная недастатковасьць(en), паралюш[прыбраць шаблён] аднаго з бакоў цела(en) і гіпэртанічны крыз(en). Ад хваробы пакутуе траціна дарослых ва ўсім сьвеце. У 2009 годзе павышаны ціск мелі 1,3 млн жыхароў Беларусі. На красавік 2012 г. лік хворых на гіпэртанію вырас да 1,815 млн чалавек (19,2% насельніцтва Беларусі).

Гіпэртанія
Таномэтар

Папярэджаньне

Прадухіленьне хваробы ўлучае адмаўленьне паленьня(en) і ўжываньня сьпіртовых напояў, устойлівы расклад працы і адпачынку(en), 9-гадзінны начны сон і дзённы сон на працягу 1,5 гадзіны, жвавы адпачынак у выхадныя дні і паўсядзённае разьмінаньне, уніканьне ўжываньня жывёльных тлушчаў і тлустага мяса (найперш сьвініны), выключэньне багатай на халестэрын ежы (вяршкі, ікра(be), курыны жаўток(be), мазгі(be), масла, ныркі, печань і сьмятана) і абмежаваньне спажываньня солі 4 грамамі ў суткі. Таксама мэтазгодна спажываць ежу, багатую на ёд (кальмары, крабы, крыветкі(be) і марская капуста(be)), каль (гародніна, какава, садавіна і ягады) і магн (гарох, зялёны гарошак(be), інжыр(en), кукуруза, курага, разынкі, соя, фасоля(be) і фінікі(en)).

Чыньнікі

Хваробе спрыяе тытунепаленьне, нэрвовае напружаньне, страх, няўпэўненасьць і нявырашаны ўнутраны канфлікт, залішні шум і гучная музыка, тлустая, салёная і вострая ежа, маларухомы лад жыцьця(en), ужываньне стэроідаў і трыцыклічных антыдэпрэсантаў.

Праявы

Пры пачатковай ступені хваробы назіраецца галаўны боль, пачашчанае сэрцабіцьцё і адчуваньне цяжкасьці ў патыліцы(en). Пры ўстойлівай ступені зьяўляецца запамарока, боль у вобласьці сэрца, «аняменьне» рук і ног(en), мільганьне «мушак» перад вачыма, пагаршаецца зрок. Таксама адзначаецца разлад сну(en), хуткая стамляльнасьць і раздражняльнасьць. У трэцяй ступені хваробы ўзьнікае моташнасьць(en) і слабасьць, ацёкі(en) і задышка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гіпэртанія ПапярэджаньнеГіпэртанія ЧыньнікіГіпэртанія ПраявыГіпэртанія КрыніцыГіпэртанія Вонкавыя спасылкіГіпэртаніяen:Bodyen:Cardiac asthmaen:Hypertensive emergencyen:Renal failureІнсультГалаўны мозагДарослыЗахворваньнеНасельніцтва БеларусіПаралюшСымптомШаблён:Артыкул у іншым разьдзеле

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыметнікЭразм ЦёлакСудаАнтонімыЛязьбійская парнаграфіяМарат МаркаўПатрымпасДойлід2005АкінчыцыАўкштотаГрэцыяТаварыства беларускай школыНідэрляндыГук26 красавікаЗнак бяды (фільм)МінятХуткасьць сьвятлаГарнастайВалянцін АкудовічКазімер ЯгайлавічАлтай29 красавіка2009Сьвятлана АлексіевічАпавядальны сказМураўёўкіСтолінЛабак (Тэхас)Савушкін прадуктБітва пад ВоршайРаман СкірмунтМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахГарадзішча Замэчак (Заслаўе)Маскоўская вобласьцьБіскупМіс СусьветДжымі ЎэйлзНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАJavaМіхась БашлакоўВадзім БолбасВацлаў ЛастоўскіМэдыяВікіОйча нашВалошкаІксвідэаПрымакі (п’еса)Вячаслаў Адамчык2008ЗлучокЮры ГумянюкМіхась БельскіПаўстаньне 1863—1864 гадоўЖанчына з жанчынайМэтафараПрыдатак (мовазнаўства)Мікола МятліцкіНіл ГілевічСэкс па тэлефонеБлог🡆 More