Скура

Скура — анатамічны орган, вонкавае покрыва арганізму хрыбетных жывёлаў, абараняе цела ад шырокага спэктру зьнешніх узьдзеяньняў, удзельнічае ў дыханьні, тэрмарэгуляцыі, абменных і многіх іншых працэсах.

Акрамя таго, скура ўяўляе сабой масіўнае рэцэпторнае поле розных відаў павярхоўнай адчувальнасьці (болю, ціску, тэмпэратуры і г. д.). Яна адрозьніваецца паводле сваёй структуры, хімічнага складу й паходжаньні ад покрываў іншых жывёлаў, такіх як экзашкілет у некаторых бесхрыбетных.

Скура
Будова чалавечае скуры

Асноўнымі функцыямі скуры зьяўляюцца абарона цела ад мэханічных пашкоджаньняў і патагенных мікраарганізмаў, а таксама празьмернай страты вільгаці. Яна служыць для ізаляцыі, рэгуліроўкі тэмпэратуры, там знаходзіцца частка рэцэптараў пачуцьцяў, і сынтэзу вітаміну D. Моцна пашкоджаная скура можа быць залечаная самім арганізмам шляхам фармаваньня шнаравай тканіны. Таксама часам скура можа быць пігмэнтаванай. Таўшчыня скуры вар’іруецца ад месца да месца на целе арганізма. У арганізьме чалавека, напрыклад, скура, якая знаходзіцца пад вачыма і вакол іх зьяўляецца самай тонкай у целе. Ейная таўшчыня складае 0,5 мм, і, такім чынам, зьяўляецца адной зь першых абласьцей, якія паказваюць прыкметы старэньня, такія як зморшчыны. Скура на далонях і падэшвах ног мае таўшчыню ў 4 мм, то бок зьяўляецца самай тоўстай скурай на целе. Хуткасьці і якасьці гаеньня ранаў на скуры спрыяе прыём эстрагену.

У сысуноў скура самы вялікі орган, частка дыхальнай сыстэмы, яна ўключае ў сябе некалькі ўзроўняў эктадэрмальных тканінаў. Усе сысуны маюць валасы на скуры, нават тыя, што жывуць у моры. У першую чаргу, валасяное покрыва ўзмацняе ізаляцыю скуры, але можа таксама служыць у якасьці другаснай плоцевай прыкметы або ў якасьці маскіроўкі. Скуры іншых пазваночных адрозьніваюцца ад скуры сысуноў. Скура рэптыліяў і рыбаў пакрыта цьвёрдай ахоўнай лускай, а птушак — пёрамі. Скура амфібіяў часткова адкрыта да пранікнавеньня й дазваляе осмас пэўных рэчываў. Іхная скура гуляе ключавую ролю ў паўсядзённым выжываньні і на здольнасьці амфібіяў выкарыстоўваць шырокі спэктар асяродзьдзяў пражываньня і экалягічных ўмоваў.

Скура складаецца з двух асноўных пластоў — эпідэрмісу й дэрмы. Ніжэй за дэрму ляжыць унутраны пласт — падскурнай абалоніны (гіпадэрмы), які фармуецца ў асноўным з тлушчавых вузаў у розных частках цела з рознай таўшчынёй. Эпідэрміс складаецца з двух пластоў. У аснове эпідэрмісу знаходзяцца пігмэнтавыя вузы, якія зьмяшчаюць мэланін, што надае скуры колер.

Хваробы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АнатоміяХрыбетныя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПагоняВадзім БолбасБерасьцеМэксыкаТравеньЖыровічыІгар БабкоўГорадВісігерРобэрт ФішэрАлесь ЖаўрукБялуха (гара)Генадзь ПашкоўТроп (літаратуразнаўства)Цэнтральная разьведвальная ўправаПаразытызмФабіян АбрантовічАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВінцэнт Дунін-МарцінкевічМэдыяВікіРабінаКрысталь БойдРэйтан (карціна Яна Матэйкі)Віктар ЖыбульБавоўнаАльгерд Бахарэвіч15301266ТарутГенэрал-губэрнатарISO 4217АдзёрМагілёўская вобласьцьГарнастайСтрахаваньнеЦытрусДанецкая народная рэспублікаІнтымная лірыкаЁган Вольфґанґ фон ҐётэВоршаДраматургFacebook19441589ЮрмалаМаксім ТанкЛацінская моваУладзімер ДубоўкаАлег ЖданМаксім БагдановічВостраў ПасхіКурыцаНавуковая фантастыка1874Яўген ПанасенкаўГуда (імя)Станіслаў Булак-БалаховічХалодная вайнаМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьВікіслоўнікТацяна Сапач1896ХартумСяброўстваЛявон БаразнаЭйка16 красавікаПанцеляймон ПанамарэнкаСтаніслаў Яроцкі🡆 More