Радаслаў Астроўскі

Радасла́ў Казі́мераў Астро́ўскі (25 кастрычніка 1887, Запольле, Беларусь — 17 кастрычніка 1976, Бэнтан-Харбар, Мічыган, ЗША) ― беларускі палітычны актывіст і лідэр, прэзыдэнт Беларускай цэнтральнай рады, беларускага ўраду пад нямецкай адміністрацыяй у 1943—1944 гадах.

Радаслаў Астроўскі
Радаслаў Астроўскі
1-ы Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады
сьнежань 1943 — 17 кастрычніка 1976
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Нікандар Мядзейка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 кастрычніка 1887(1887-10-25)
Памёр: 17 кастрычніка 1976(1976-10-17) (88 гадоў)
Партыя: Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада (цягам 20-х і пачатку 30-х гадоў)
Дзеці: Віктар Астроўскі
Род: Астроўскія
Адукацыя:

Маладосьць

Радаслаў Астроўскі нарадзіўся 25 кастрычніка 1887 году ў мястэчку Запольле Слуцкага павету Менскай губэрні. У 1898—1901 навучаўся ў Слуцкай духоўнай вучэльні. У 1902 паступіў у Слуцкую ґімназію, але быў выключаны за ўдзел у Расейскай Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. У 1908 годзе быў прыняты на матэматычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. У 1911 годзе арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйных хваляваньнях. Утрымліваўся ў астрогах Санкт-Пецярбургу і Пскову, пасьля адпраўлены да бацькоў у Пружанскі павет пад нагляд паліцыі.

Пасьля выхаду на свабоду ў 1912 годзе аднавіўся ва ўнівэрсытэце і пазьней перавёўся ў Тартускі ўнівэрсытэт, дзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт.

Працаваў настаўнікам ў Чанстахове (Польшча) і ў Менску. З 1915 па 1917 выкладаў у Менскім настаўніцкім інстытуце. Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 году быў камісарам Часовага ўраду Слуцкага павету. У верасьні таго ж году заснаваў Слуцкую беларускую гімназію і стаў яе дырэктарам.

Астроўскі выступіў супраць кастрычніцкага перавароту 1917 году. Быў дэлеґатам Першага Ўсебеларускага Зьезду. Выступаў за беларускую незалежнасьць у прэсе. Удзельнічаў у Слуцкім паўстаньні 1920 году.

Палітычная дзейнасьць у Заходняй Беларусі

У 1921 годзе пераехаў у заходнюю Беларусь. З 1924 па 1936 працаваў дырэктарам Віленскае беларускай гімназіі.

У другой палове дваццатых гадоў рэзка зьмяніў свае палітычныя погляды. У лютым 1924 году стаў ініцыятарам стварэньня праўрадавага прапаґандысцкага Польска-Беларускага Таварыства. Пасьля ягонага распаду ў тым жа годзе супрацоўнічаў зь Беларускай Камуністычнай Партыяй (бальшавікоў) і з Камуністычнай Партыяй Заходняй Беларусі, курыраваў падпольны камсамол у сваёй гімназіі.

З 1925 па 1926 год быў намесьнікам старшыні Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, старшынём Таварыства Беларускай Школы, і дырэктарам Беларускага каапэратыўнага банка ў Вільні, празь які праходзілі сродкі на фінансаваньне Грамады. У 1926 уступіў у Камуністычную Партыю Заходняй Беларусі, быў арыштаваны польскімі ўладамі, але апраўданы на судовым працэсе супраць Грамады. У 1928 годзе Астроўскі зноў зьмяніў палітычную арыентацыю і стаў прапаґандаваць супрацоўніцтва з польскім урадам, за што настроіў супраць сябе многіх дзеячаў заходнебеларускага нацыянальнага руху. У траўні 1934 — сьнежні 1935 яны правялі над ім грамадзкі суд.

У 1929 Астроўскі быў адным з ініцыятараў стварэньня Беларускага прафэсійнага настаўніцкага саюзу, у 1930 — Цэнтральнага саюзу беларускіх арганізацыяў. У 1930 стаў дырэктарам новаадкрытай Віленскай беларускай настаўніцкай сэмінарыі імя Багушэвіча. У 1931 годзе апублікаваў у часопісе «Беларуская думка» даклад «Беларуская справа высоўваецца на парадак дзённы польскім грамадзянствам». У другой палове 1930-х гадоў пад псэўданімам «Эра» публікаваў артыкулы ў розных беларускіх кнігах-календарох, і ў ґазэце «Родны край». У 1936 годзе вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць на настаўніцкую працу ў Лодзь.

3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў (Галоўліт) Беларускай ССР выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Радаслава Астроўскага прадугледжвалася «спальваць».

У час Другой сусьветнай вайны

Падчас нямецкай акупацыі 1939—1945 гадоў Астроўскі актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі ўладамі. У 1941 годзе вярнуўся ў Менск, працаваў там у цывільнай адміністрацыі. Стварыў беларускія адміністрацыі ў Бранску, Смаленску і Магілёве, працаваў у гэтых гарадох бурґамістрам.

Радаслаў Астроўскі 
Радаслаў Астроўскі аглядае паліцыянтаў

У 1943 годзе Радаслаў Астроўскі стаў прэзыдэнтам Беларускай цэнтральнай рады, стварэньне якой было ўрэшце рэшт дазволенае немцамі, якія пачалі цярпець паразы на ўсходнім фронце, і спадзяваліся набыць сымпатыі беларусаў, каб потым мабілізаваць іх супраць Чырвонай Арміі. Хаця рада ня мела асаблівых паўнамоцтваў, яна тым ня менш у дазволеных межах кіравала некаторымі галінамі жыцьця, напрыклад, адукацыяй.

Астроўскі быў адным з галоўных арґанізатараў Другога Ўсебеларускага Зьезду ў 1944 годзе.

На эміграцыі

Пасьля вайны, ратуючыся ад саветаў, Астроўскі ўцёк у Заходнюю Нямеччыну і жыў на вуліцы Фольксгарцэнштрасэ 1 у Лянгэнфэльдзі. У 1956 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты у Саўт-Рывэр. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным актывізьме беларускай дыяспары, быў галоўным ідэоляґам бэцээраўскай плыні эміґрацыі.

Радаслаў Астроўскі памёр 17 кастрычніка 1976 году ў Бэнтан-Харбар, штат Мічыган. Пахаваны на могілках Сьв. Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры.

Сям’я

Меў двух дзяцей: Віктара й Галіну.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Радаслаў Астроўскі МаладосьцьРадаслаў Астроўскі Палітычная дзейнасьць у Заходняй БеларусіРадаслаў Астроўскі У час Другой сусьветнай вайныРадаслаў Астроўскі На эміграцыіРадаслаў Астроўскі Сям’яРадаслаў Астроўскі Крыніцы і заўвагіРадаслаў Астроўскі ЛітаратураРадаслаў Астроўскі Вонкавыя спасылкіРадаслаў АстроўскіБеларуская цэнтральная радаБеларусьЗШАЗапольле (Слуцкі раён)Мічыган

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лявон ВашкоÜbers Meer (Radio Edit)Лукаш СемянюкВольныя матэрыялыАльбутВікісховішчаЗлучаныя Штаты АмэрыкіКурыцаПростыя сказыБон (Нямеччына)Народны каляндарАральны сэксПамылкаПаходняКанстытуцыя 3 траўня 1791 годуДзяржаваЛязьбійская парнаграфіяMemento moriКірыліцаРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўМіхал ВаловічПінскДзед ТалашАркадзь Куляшоў3 траўняАнальны сэкс2 траўняВэб-дызайнБеларускія летапісыКонар БэдардРасьліныЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўСтанкевіцаВіктар МарціновічРумынская моваАдам ГлёбусАбразЯўгенія ЯнішчыцБэльгіяТравеньВожыкЕленеваКрынічны кодНастаўнікМаксім ТанкФільмЯкуб ПятроўскіРаіса БаравіковаЧэйнМагілёўДзьмухавецМураўёўкіМарк ШагалМужчына зьверхуДругая сусьветная вайнаРасейская моваПятро Парашэнка12 траўняЛеанід ГалубовічПаўлюк ТрусІван ЧыгрынаўГомельПарнаграфія ў БеларусіШатляндыяВікіцытатнікСымболіка БеларусіДэсантна-штурмавыя войскі ЎкраіныУладар Пярсьцёнкаў🡆 More