Мікала́й Ула́шчык (1 (14) лютага 1906 — 22 лістапада 1986) — беларускі гісторык і археограф.
Мікалай Улашчык | |
Дата нараджэньня | 1 (14) лютага 1906 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 лістапада 1986 (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мэмуарыст, перакладнік, пісьменьнік, гісторык, этнограф |
Навуковая сфэра | гісторыя, археаграфія і этнаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Беражкоў[d] |
Нарадзіўся ў вёсцы Віцкаўшчына, недалёк ад Менску, у сям’і заможнага селяніна.
Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці Менску, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў унівэрсытэт.
У 1930 годзе на вайсковых зборах быў арыштаваны ў сувязі са справаю так званага Саюзу вызваленьня Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства, пасьля суду быў сасланы ў Вяцкую вобласьць.
Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены зь лягераў 25 сакавіка 1955 году.
Пасьля лягераў Улашчык ня меў магчымасьці вярнуцца ў Беларусь, таму пасьля доўгіх пераездаў асеў у Маскве працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР.
Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства і археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екта.
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску. У месьце Старыя Дарогі маецца помнік М. Улашчыку, адкрыты 1 верасьня 2002 году на сядзібе Музэю выяўленчага мастацтва фонду Анатоля Белага.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мікалай Улашчык, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.