Генадзь Кісялёў

Гена́дзь Васі́левіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна, Маскоўская вобласьць, цяпер Расея — 14 лістапада 2008, Менск) — беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кісялёў.

Доктар філялягічных навук (1994) і кандыдат гістарычных навук. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гістарычна-літаратурных дасьледаваньняў «Разыскивается классик…» і «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».

Генадзь Кісялёў
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1931(1931-03-19)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 лістапада 2008(2008-11-14) (77 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут(ru) (1953)
Занятак літаратуразнаўца, пісьменьнік, гісторык літаратуры, археограф
Навуковая сфэра Гісторыя, літаратуразнаўства
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (1971—2003)
Вядомы як Аўтар дасьледаваньня «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988)
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] і кандыдат гістарычных навук[d]
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (1990)

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Па заканчэньні Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту (1953), працаваў у архіўных установах Летувіскай ССР. У 1956—1959 гадах вучыўся ў асьпірантуры пры Маскоўскім гістарычна-архіўным інстытуце. У 1960—1971 — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву ЛетССР. З 1971 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Сябар СП СССР (з 1964). Быў жанаты, меў дзьвюх дачок — Лію і Натальлю, унука Яна.

У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гістарычна-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), дасьледаваньняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылёгіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзьвюх эпох: Паўстаньне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гістарычна-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыцьцяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакумэнтаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстаньне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).

Дасьледаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух 19 ст., жыцьцё і творчасьць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «нэафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.

Памёр ураніцу 14 лістапада 2008 году ў Менску пасьля цяжкай хваробы.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Генадзь Кісялёў БіяграфіяГенадзь Кісялёў КрыніцыГенадзь Кісялёў ЛітаратураГенадзь Кісялёў Вонкавыя спасылкіГенадзь КісялёўРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ян ЗбажынаЯн ЧыквінМіраслаў ЛазоўскіНарвідПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЮры БеленькіСавушкін прадуктЭнцыкляпэдыяЛука ДончычКартагенІгнат ДамейкаТып (біялёгія)1891Валянцін АкудовічДэйвід ЎудардЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Ян ЦывінскіКарл Фрыдрых ГаўсЯгмінЦарства (біялёгія)Рэформа беларускага правапісу 1933 годуАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЯнка СіпакоўТутэйшыя (п’еса)Сям’яВольныя матэрыялыЛетуваВольга КараткевічНацыяналізацыяТэхналёгіяМаркёрЧорны замак Альшанскі (фільм)ПалешукіВагінальны сэксГейтартСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваРагачоўШвайцарыяУкраінскі правапіс 1928 годуЗлучнікСьпіс праектаў ВікімэдыіДаўконтСпадчына (верш)Уладзімер ДубоўкаПорнгабІксвідэаСьцяг ЛібііГорадняГадзьБелавеская пушчаЧарнобыльская катастрофа27 красавікаГрамадзянінБеларускае ПалесьсеВэб-сэрвэрПадвойнае пранікненьнеЛюдміла РублеўскаяМаксім Багдановіч1996Пятро ДудоГабрэіЗямля пад белымі крыламіАнатоль ЗэкаўРаіса БаравіковаПошукавая аптымізацыяПаўднёвы полюсРасейцыАрсень СкапецКітабыСэкс па тэлефоне🡆 More