Мантыгердавічы

Мантыгердавічы, Мантыгірдавічы — літоўскі шляхецкі род гербу «Вадвіч».

Мантыгердавічы
лац. Mantygierdavičy / Mantyhierdavičy
Герб Мантыгердавічаў
Герб «Вадвіч»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Мантыгерд

Прозьвішча

Мундгерд (Mundgerd, Mundgærðr, Mundgerdr) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць' або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'). Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт).

Гісторыя

Пачынальнік роду — літоўскі баярын Мантыгерд, намесьнік полацкі ў 1396 годзе. Меў некалькі сыноў і пляменьнікаў, зь іх ад Наруша пайшоў род Нарушэвічаў.

Найбольш вядомыя

  • Пётар (Петраш; каля 1390—1459), сын Мантыгерда. У час складаньня Гарадзельскай уніі (1413 год) разам з братамі і родзічамі прыняў герб «Вадвіч». Староста падольскі ў 1418 годзе, маршалак надворны ў 1422—1431 гадох, намесьнік наваградзкі ў 1431 годзе, маршалак земскі з 1434 году.
  • Пётар Янавіч (мянушка Белы; каля 1440—1499?), унук Пятра. Намесьнік браслаўскі, маршалак надворны ў 1480—1482 гадох, староста луцкі, маршалак валынскі ў 1487 годзе, ваявода троцкі і маршалак земскі з 1491 году.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Мантыгердавічы ПрозьвішчаМантыгердавічы ГісторыяМантыгердавічы Найбольш вядомыяМантыгердавічы КрыніцыМантыгердавічы ЛітаратураМантыгердавічыВадвічЛітваШляхта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міхась ЧаротДэбі робіць ДалясТэракт у «Крокус Сіці Холе»Зборная Расеі па футболеХвойнікіНямецкая хваляБольдНаваградакУпіцкі паветБанан (плод)ЖукоўскіФранцуская моваСяргей КартэсМінялкГенэалёгіяРада Беларускай Народнай РэспублікіМілян (футбольны клюб)ДэбіянРаўкі543Нор (імя)ЯварBet365Падзелы Рэчы ПаспалітайЛібіяДональд ТрампДубЛагашГуда (імя)Сувязь (тэхніка)Ань1884Тутэйшыя (п’еса)ПрафэсарМінардПастава на каленяхОрдэн ПагоніСьцяг КіеваВытворнае словаТытунепаленьнеПечываДамінік дэ ВільпэнМузыкаАўкштайты.nuМадонна (сьпявачка)20 верасьняГлінішча (Гомельская вобласьць)ТаксіСтаражытны ЭгіпетШчасьце292Падвойнае пранікненьне.toРычманд-ГілСярэднебасьнійскі кантонМастаМабільны тэлефонСпліт-альбомАнальны ланцужокКопны судІмёны ліцьвінаў.atКліматГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняСэвільля (футбольны клюб)БайтЖак-Люі ДавідЧорны сьпіс ЭўразьвязуДоктар ГаўсКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)🡆 More