Пётар Мантыгердавіч

Пётар Мантыгердавіч (Пятраш Мантыгірдавіч; каля 1390—1459) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Маршалак дворны (1422—1431) і земскі (з 1434), намесьнік наваградзкі (1430—1432 і 1445—1456) і полацкі (1459). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Вадвіч».

Пётар Мантыгердавіч
лац. Piotar Mantygierdavič / Mantyhierdavič
Пётар Мантыгердавіч
Пётар Мантыгердавіч
Пётар Мантыгердавіч
Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1390
Памёр 1459(1459)
Род Мантыгердавічы
Бацькі Мантыгерд
Жонка Ганна
Дзеці Ян

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся каля Ашмянаў і Салечнікаў. У 1434 годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч надаў яму двор Іўе, але гэта магло быць пацьверджаньнем вотчыннага ўладаньня, менавіта зь Іўя выводзілі сябе яго нашчадкі. Маці другой жонкі княгіна Анастасія Карыбутава падарыла яму Лоск.

Імя

Мундгерд (Mundgerd, Mundgærðr, Mundgerdr) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць' або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'). Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Petro Mondigerd, Petrus Mondiger, Petrum Mondygerd (2 кастрычніка 1413 году); Petrasio Montigerdowicz (26 студзеня 1416 году); панъ Петрашъ Монътикгирдовичъ (Петраш Монтикгирдович; 15 чэрвеня 1424 году, 1440—1459 гады); Petraschius Montegardowicz (22 чэрвеня 1431 году); Petrasy Montigerdowicz, Petrassy Montigerdowicz (1 верасьня 1431 году); Petrassius Montigirdowicz (15 кастрычніка 1432 году); Petraschius Montigerdowicz (27 лютага 1434 году); Petrus Mongyerdovycz (28 траўня 1434 году); Petrassius Montigerdowicz (17 ліпеня 1435 году); Petrasch Montigierdowicz terre Lithwanie marschalcus (1436 год); Petraschio Montigerdowicz (1441 год); Petrus Montigierdowicz terre Lituanicae supremus marsalcus (1442 год); Petrus Montigerdowicz, marschalcus terrae nostrae Lithuaniae (14 студзеня 1447 году); Петрашъ Монтикгордовичъ (30 красавіка 1451 году); воевода новгородский маршалокъ земский панъ Петръ Монтикгирдович (8 студзеня 1452 году); Petrassius Montigerdowicz marsalcus generalis, castellanus et tenutarius Novogrodensis (1452 год); пана Петра Монтикырдовича, пана Петра Монкгирдовича (1458—1459 гады), пана Петра Монтикырдовича (18 лютага 1459 году), пана Петра Монтикирьдовича (10 сакавіка 1459 году), пана Петра Монтикирдовича (9 жніўня 1459 году); Petrus Montigerdowicz, Petrassius Montigirdowicz, Petrasch Montigirth.

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Мантыгерда, намесьніка полацкага. Меў братоў Гануса і Алехну.

За часамі Вітаўта (каля 1424—1426 гадоў) быў старостам падольскім, у 1422 або 1423 годзе — маршалкам дворным, у 1430—1432 і 1445—1456 гадох — намесьнікам наваградзкім, у 1434—1459 гадох — маршалкам земскім, у 1435 годзе — намесьнікам капыльскім, у 1459 годзе — намесьнікам полацкім. Быў сябрам рады вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казімера.

У 1430 годзе езьдзіў у Польшчу наконт справы каранацыі Вітаўта. У 1431 годзе езьдзіў да татараў як пасол Сьвідрыгайлы. У пачатку 1432 году быў на перамовах з палякамі ў складзе літоўскай дэлегацыі. Таго ж году на даручэньне Сьвідрыгайлы яшчэ раз езьдзіў у Польшчу. За часамі Казімера езьдзіў з пасольствамі ў Тэўтонскі ордэн (1444 год) і ў Польшчу (1448 год).

Браў удзел ў перавароце супраць Сьвідрыгайлы. Камандаваў войскам Жыгімонта Кейстутавіча.

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне першай жонкі. Другі раз ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У першым шлюбе меў сына Яна.

Мова і культура

Да актаў Мельнскага міру (1422 год), Гарадзенскай уніі (1432 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з рускімі надпісамі:

ПЕ(чат)Ь ПАН(а) ПЕТРАЖОВА МОИДВИЧА
ПЕЧ + ПАН ПЕТРАШОВА МОЧДВИЧА
ПЕТ ПЕТЬРАШОВА МОНДКІРДОВИЧА

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Пётар Мантыгердавіч ІмяПётар Мантыгердавіч БіяграфіяПётар Мантыгердавіч Мова і культураПётар Мантыгердавіч КрыніцыПётар Мантыгердавіч ЛітаратураПётар МантыгердавічВадвічВаяводы наваградзкіяВялікае Княства ЛітоўскаеГарадзельская уніяМаршалак вялікі літоўскіМаршалак надворны літоўскіНамесьнік полацкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дональд ТрампБеларускія народныя казкіПанграмаЯнка КупалаIP-адрасКарта растэрміноўкіGmail26 сакавіка.neСтаніслаў МанюшкаАльбэрт ШвайцэрРыгор КобецКаранавірусная інфэкцыя (2019)Джон АдамзГомельская вобласьцьКойданаўДэбі робіць ДалясБаня (купал)БераТаўэрЮзэф ЯмантВэб-сайтВіківэрсытэтDebianУнівэрсальны каардынаваны часПарнаграфія ў сецівеРэфэрэндум у Беларусі 1995 году469 да н. э.Васіль БыкаўСяргей КартэсФундацыя «Вікімэдыя»Карлес Пудждэмон1200ЕсьманКузьма ЧорныЯтВікіслоўнікВікіманіяБеларуская дзіцячая літаратураЭтнічная тэрыторыя беларусаўБеларуская літаратураПолацкае ваяводзтваЛічэбнікАндрэй МукавозчыкКапіталізмДжозэф Рабінэт БайдэнГерб ЛепеляЭнцыкляпэдыя гісторыі Беларусі1821SAAB 90ВілаГлінішча (Гомельская вобласьць)ПамылкаЖанна д’АркРыгор СкаварадаБеларуская Народная РэспублікаКаменкаПрыслоўеБэнэдыкт I (папа рымскі)АўкштотаТрытон (спадарожнік Нэптуна)ЗлучнікНавінкі (газэта)Нью-МэксыкаБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяАляксей ДудараўМабільны тэлефонБайструкАжынаБеларуская мова🡆 More