Скірмант

Скірмант, Скірмунт (Скірмунд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Sciremunt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Scira + Munt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Скірмунт, Скірмунд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Скірмант»

Паходжаньне

Скірымунт (Sciremunt) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скерэль, Скіран; германскія імёны Skerilo, Scerun) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць' або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'. Такім парадкам, імя Скірмунт азначае «чыстая гарлівасьць» або «ясны розум».

Адпаведнасьць імя Скірмант германскаму імю Sciremunt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн.

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Скермунд (Skermund), Скерманд (Skiermond), Скермант (Skiermont), Скермунт (Skiermunt) і Скірмунт (Skirmunt, Skirmuntt)

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Skirmontowu plemeniku (1422 год, паводле запісу ад 18 кастрычніка 1618 году); Скирмонъту Марковичи а Балбол (9 лістапада 1449 году); Mathia Skyrmunthowycz, Stanislao Skyrmunthowycz (9 жніўня 1474 году); Mathia Skyrmuntowycz (15 красавіка 1475 году); землицъ пустыхъ тяглыхъ в Моишакгольскои волости… Скирмонътовы (23 красавіка 1495 году); бояринъ нашъ Пинский Богушъ Скиръмонтъ (25 чэрвеня 1551 году); на Крыштофе Богушевичи Скирмонтовичи (16 лістапада 1563 году); Крышътофъ Скирмонтъ (1565 год); Иванъ Скирмонтовъ… Тимошъ Скирмонтовъ… Янъ Скирмонтовъ… Трохимъ Скирмонтовъ… Тотъ же Скирмонтъ… Савка Скирмонтовъ… Янъ Скирмонтъ (1566 год); Войтехъ Якубовичъ Скирмонтъ, Крыштофъ Скирмонтъ (1567 год); Jan Skirmont (1 ліпеня 1569 году, 1673 год, 18 сьнежня 1732 году); пана Яроша Скирмонта (22 лістапада 1595 году); возный воеводства Полоцкого Иванъ Скирмонтъ (12 красавіка 1621 году); woznego jenerala Połockiego Iwana Skirmunta (22 студзеня 1624 году); Generosus D.nus Valentinus Skirmont (1639 год); ia Tymofiey Skirmont (17 ліпеня 1652 году); пану Есифу Ивановичу Скирмонъту, пана Михала Федоровича Скирмонта (1657 год); ur. Mikołaja Skirmunta (20 лістапада 1658 году); po śmierci ur. Mikołaja Stefanowicza Skirmonta (20 траўня 1659 году); Joachimus Skirmund, Lituanus (1662 год); Jm. pan Hieronim Skirmont (1667 год); Kazimierz Skirmont… Adam Skirmont, Gabriel Skirmont (1673 год); Joachimus Skirmont (1675—1677 гады); войтъ Пещацкій Янъ Скирмонтъ (18 жніўня 1676 году); przed nami Adamem Skirmuntem — prezyduiącym (12 кастрычніка 1689 году); Anna Skirmuntówna Władysławowa Kałusowska (1690 год); Jwan Skirmont Uszny, dym odin (29 студзеня 1730 году); panow Skirmuntow (20 лістапада 1737 году); Józef Skirmunt (18 жніўня 1744 году); przez Józefa Skirmunta (19 жніўня 1744 году); przed nami Adamem Skirmuntem prezesem (7 лютага 1781 году); Adam Skirmunt… Tomasz Skirmunt sędzia grodzki pow. pińskiego… Szymon Skirmunt m. pow. pińskiego (8 лютага 1790 году); Adam Skirmuntt sędzia ziemski piński (18 лістапада 1790 году).

Носьбіты

З XVII ст. прыдомкам Скірмант або Скірмунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Стравінскіх гербу Прыяцель.

Скірмунты-Цянгілы — літоўскі шляхецкі род.

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Скірмантава, на гістарычнай АшмяншчынеСкірманцішкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Скірмант ПаходжаньнеСкірмант НосьбітыСкірмант Глядзіце таксамаСкірмант КрыніцыСкірмант ЛітаратураСкірмант

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускае нацыянальнае адраджэньнеАнатоль Дзятлаў1918Прэзыдэнт БеларусіКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)КлеапатраЛявон БаразнаСусьветнае павуціньнеПаўночны Райн — ВэстфаліяАльхіміяКарыстальнікБудучы часДывізіяСусьветная служба Бі-Бі-СіБайкаНазоўнікГісторыя БеларусіСпадарожнікВагінальны сэксГісторыя СлуцкуВэб-дызайнАльбэрт ПаўловічУНІАНЗьмітрок БядуляСамасейКапрыўніцка-Крыжэвацкая жупаніяWordPressАдольф ГітлерКрытычнае мысьленьнеПаўлінка (п’еса)Ісус ХрыстосМарат МаркаўЛюдзі на балоце (раман)Сьцяг БеларусіҐЖывёлыВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Гісторыя БабруйскуВіленскае барокаІван ЧыгрынаўЗнак бядыАзатотПошукавая аптымізацыяДрама (аповесьць)Гравітацыйная канстантаМядзьведзевыяМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньні.auЮнікодГарнастайКрэдытЖаночае малакоЛацінская моваРамэнМінэтРэжым ЛукашэнкіДняпро Магілёў.neГіпэртаніяАсыCreative CommonsПэнсіяЯн ВісьліцкіЯтвідЗлучаныя Штаты АмэрыкіGTA VКібельПружаны🡆 More