Варонічы

Варо́нічы — вёска ў Беларусі, на рацэ Ўшачы.

Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 427 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Полацку, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына; на аўтамабільнай дарозе Ўшачы — Полацак.

Варонічы
лац. Varoničy
Замчышча
Замчышча
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Полацкі
Сельсавет: Вароніцкі
Насельніцтва: 427 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 214
Паштовы індэкс: 211656
СААТА: 2238819011
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°19′43″ пн. ш. 28°38′16″ у. д. / 55.32861° пн. ш. 28.63778° у. д. / 55.32861; 28.63778 28°38′16″ у. д. / 55.32861° пн. ш. 28.63778° у. д. / 55.32861; 28.63778
Варонічы на мапе Беларусі ±
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы
Варонічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Варонеч — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Варонеч (сяло «Вороноч») датуецца 1552 годам. У гэты час тут было 48 дымоў сялянаў-дольнікаў, 2 путныя баярыны і 4 агароднікі. Большая частка сяла знаходзілася ў валоданьні царквы, рэшта належала полацкім мяшчанам, якія з свайго маёнтку выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго ўзброенага коньніка.

У Інфлянцкую вайну (1558—1583), па захопе ў 1563 годзе Полацку маскоўскімі войскамі Івана IV Тырана, Варонеч стаў адным з фарпостаў абароны Літвы. Паселішча ўлучылі ў склад дзяржаўных уладаньняў, а ў 1566 годзе полацкі гараднічы Ф. Жук распачаў тут будаваньне замка. У 1579 годзе, па выгнаньні захопнікаў з Полацкага ваяводзтва, Варонеч вярнулі царкве. Будаваньне замка, значнае павелічэньне колькасьці жыхароў спрыялі пераўтварэньню сяла ў мястэчка. На 1601 год у ім было 37 дымоў, царква Раства Багародзіцы, каля ракі Ўшача, на гары стаяў замак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Варонеч апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні. У XIX стагодзьдзі ў мястэчку існавалі пачатковая школа, лякарня, царква, касьцёл. У пачатку XX стагодзьдзя — 57 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Варонеч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варонічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Варонічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1941 год у Варонічах было 170 двароў, на 1970 год — 163, на 1992 год — 243, на 1995 год — 237.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 98 чал. (47 муж. і 51 жан.), зь іх мяшчанаў-юдэяў 15 муж. і 11 жан., сялянаў зямянскіх 30 муж. і 40 жан., аднадворцаў 2 муж.; 1838 год — 134 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 300 чал.; 1970 год — 511 чал.; 1992 год — 543 чал.; 1995 год — 575 чал.; 1999 год — 522 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 427 чал.

Інфраструктура

У Варонічах працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Капліца (1880; рымска-каталіцкая)
  • Касьцёл (XVIII ст.)
  • Сынагога
  • Сядзіба Лісоўскіх (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (XVI ст.)
  • Царква Сьвятога Юрыя (1863)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Варонічы ГісторыяВаронічы НасельніцтваВаронічы Турыстычная інфармацыяВаронічы ГалерэяВаронічы КрыніцыВаронічы ЛітаратураВаронічы Вонкавыя спасылкіВаронічыБеларусьВароніцкі сельсаветВетрынаВёскаВіцебская вобласьцьПолацакПолацкі раёнУшачаУшачы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НаваградакБайструкГентылаМіхась СтральцоўБеларуска-летувіская граніцаМаксім БагдановічМужчына зьверхуГотыХанкендзіГента (імя)ПарагвайППрыслоўеАляксандар I (расейскі імпэратар)БДСММінардБанан (плод)DebianМайкл Джордан1384Крысталь БойдПарнаграфія ў Беларусі28 сакавікаПарнафільмБеларускія народныя казкіБелая РусьСувязь (тэхніка)ХронасЭйтаСадыё МанэСьцяг КіеваРасейцыХвойнікіКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)Вагінальны сэксЯчмень звычайныКузьма ЧорныЖак-Люі ДавідЖукоўскіГедзімінВэб-дызайнГравітацыйная канстантаБаскетбол1884Абарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)БеларусьКарл XIV ЮганПлоцевы актБэртальдПэтра ПраўлікаваISSNНікола ТэслаВялікдзеньМэтра-Голдвін-МаерСэксуальныя цацкіЯўхім КарскіЗнак бяды1981Вольга Чамаданава23 чэрвеняАлесь СавіцкіРыгор КобецШтучны інтэлектГодКутнічнае выйсьце1xbetФутурызмСыстэмы зьлічэньня🡆 More