Вільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар езуітаў
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар езуітаў
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар езуітаў
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′39.53″ пн. ш. 25°17′18.75″ у. д. / 54.6776472° пн. ш. 25.2885417° у. д. / 54.6776472; 25.2885417 25°17′18.75″ у. д. / 54.6776472° пн. ш. 25.2885417° у. д. / 54.6776472; 25.2885417
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Архідыяцэзія Вільнюса[d] 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1604
Сайт kazimiero.lt/index.php?o…
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар езуітаў на мапе Летувы
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар езуітаў
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар езуітаў
Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар езуітаў
Вільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар езуітаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Вялікай вуліцы. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1773 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Комплекс Віленскага езуіцкага кляштару складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. Купал касьцёла — першы і найбольшы ў архітэктуры Вільні.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Закладаньне мураваных езуіцкага касьцёла і кляштару (дома прафэсараў) на Вялікай вуліцы адбылося ў ходзе ўрачыстасьцяў з кананізацыі Сьвятога Казімера 4 сакавіка 1604 году. Асноўнымі фундатарамі касьцёла былі Жыгімонт Ваза і Леў Сапега, кляштару — Сапегі і Гасеўскія. Плян касьцёла прывезьлі з Рыму, нагляд за будаваньнем ажыцьцяўляў архітэктар Ян Франкевіч. У падмурак касьцёла пры ўрачыстым набажэнстве паклалі вялікі камень, знойдзены на Антокальскіх гарах, адкуль яго прыцягнулі сямсот віленскіх мяшчанаў-каталікоў. Наперадзе працэсіі ішлі найвышэйшыя ўраднікі на чале зь канцлерам Львом Сапегам.

Будаваньне касьцёла скончылася да 1609 году. Аднак у 1610 годзе ён пацярпеў ад пажару, па чым аднаўленьне ішло да 1616 году. Аздабленьне інтэр’еру завяршылася ў 1618 годзе, будаваньне кляштару — у 1624 годзе. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе касьцёл спалілі маскоўскія захопнікі. Па выгнаньні акупантаў яго аднавілі.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 годзе касьцёл пацярпеў ад пажару. Пажар 1749 году зьнішчыў інтэр’ер касьцёла, абваліліся перакрыцьці купала. У 1750—1755 гадох фасады, купал і алтары рэканструяваў архітэктар Тамаш Жаброўскі ў стылі віленскага барока.

З скасаваньнем ордэна езуітаў у 1773 годзе касьцёл перайшоў да ксяндзоў-эмэрытаў. У час паўстаньня 1794 году палкоўнік Якуб Ясінскі трымаў у касьцёле 1013 расейскіх палонных.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Вільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў 
Надмагільле Аляксандра Гасеўскага, малюнак XIX ст.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць, а ў 1799 годзе стаў парафіяльным. У вайну 1812 году францускія войскі выкарыстоўвалі яго як склад збожжа, чым учынілі значную шкоду. У 1814 або, паводле іншых зьвестак, у 1815 годзе касьцёл узялі пад сваю апеку і аднавілі манахі-місіянэры.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1834—1837 гадох дзеля рэканструкцыі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) зьнішчылі 10 алтароў і амбон работы Яна Гляўбіца. У верасьні 1840 году саборную царкву асьвяціў Ёсіф (Сямашка).

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864—1868 гадох расейскі архітэктар Мікалай Чагін зьнявечыў мастацкае аблічча касьцёла маскоўскай перабудовай. У касьцёле зьнішчылі хоры і надмагільны помнік гетмана польнага Вінцэнта Гасеўскага. Кляштар прыстасавалі пад кашары. 22 кастрычніка 1867 году па сканчэньні перабудовы адбылося асьвячэньне саборнай царквы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе па заняцьці места войскамі Нямецкай імпэрыі ў касьцёле разьмясьцілася гарнізонная пратэстанцкая царква.

Найноўшы час

У 1917 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 1922—1925 гадох праводзілася адбудаваньне хораў, аднаўленьне інтэр’еру.

У час Другой сусьветнай вайны цэнтральная і сярэдняя вежы фасаду атрымалі значныя пашкоджаньні. У 1942—1944 гадох цэнтральную вежу аднавілі паводле праекту архітэктара Ёнаса Мулокаса. Па вайне ў 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1955—1957 гадох тут разьмяшчаўся музэй атэізму. У 1965 годзе будынак адрэстаўравалі.

3 сакавіка 1991 году адбылося асьвячэньне касьцёла, вернутага каталікам.

Архітэктура

Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка. Купал дыямэтрам 17 мэтраў на скрыжаваньні цэнтральнага нэфу і трансэпту завяршаецца ліхтаром з княскай каронай. Вышыня галоўнага нэфу разам з купалам складае 58 мэтраў. Дзьве высокія вежы галоўнага фасаду адрозьніваюць касьцёл ад рымскага прататыпу. Прыбудаваны ў 1755 годзе прытвор дадае разнастайнасьць у суровыя і ляканічныя формы касьцёла. Пілястры і складана прафіляваны карніз сьценаў ствараюць уражаньне мастацкай цэласнасьці. У магутных контрфорсах бакавых фасадаў, круглых вежах абапал прэзьбітэрыюму, дэкоры скляпеньняў закрысьціі праглядаюцца традыцыі готыкі і позьняга рэнэсансу (маньерызму).

Цэнтральны нэф перакрываецца паўцыркульным скляпеньнем на падпружных арках, з распалубкамі. Бакавыя, моцна павужаныя нэфы падзяляюцца на капліцы на ўзор касьцёла Іль-Джэзу ў Рыме. Захаваліся арыгінальныя алтары, выкананыя Тамашом Жаброўскім. Інтэр’ер аздабляюць алтарныя карціны Шымана Чаховіча і Францішка Смуглевіча.

У касьцёле вісяць мэмарыяльныя шыльда ў гонар Сьвятога Андрэя Баболі, які служыў тут у 1624—1630 і 1646—1652 гадох, архітэктара Ёнаса Мулокаса, біскупа Юліёнаса Сьцяпанавічуса.

Пад алтарнай часткай знаходзіцца крыпта, у якой захоўваюцца парэшткі Сьвятога Андрэя Баболі. Сьцены крыпты аздабляюцца рэлігійнымі росьпісамі і надпісамі на лацінскай мове.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў ГісторыяВільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў АрхітэктураВільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў ГалерэяВільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў ЗаўвагіВільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў КрыніцыВільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў ЛітаратураВільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў Вонкавыя спасылкіВільня Касьцёл Сьвятога Казімера І Кляштар Езуітаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВінаградакветныяМы выйдзем шчыльнымі радаміКаменяломнікакветныяПЯкасныя прыметнікіПрыслоўеУкраінская моваХлёдвіг ГогэнлёэГлінішча (Гомельская вобласьць)Вялікая француская рэвалюцыяСыр (імя)Крама (гурт)Васіль БыкаўСтан (сацыяльная група)Гальшаны1984 (раман)Карляс ТэвэсХрысьціянстваМантыя ЗямліРэн (горад)Мілўокі8 сакавіка681ЗямляТокіёСьцепаніда СьцепанюкНямеччынаГўэлфАдзёрКітайАўганістанТом ГэнксThe DoorsРухавікПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)Ян IV (папа рымскі)ГлыбокаеСвая моваЧэрвеньРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуВільняНікалё Мак’явэльліБіпалярны транзыстарЛёнданМалоткавіцкі сельсаветМаскоўскі мэтрапалітэнАнгкор-ВатВацлаў ІваноўскіМіхал Піюс РомэрЛубінОле Крыстэнсэн РэмэрЗаходнепалеская моваПарма (футбольны клюб)Вінцук ВячоркаБэрлінВалейболІнданэзійская моваДжулі ЭндрусБосьнія і ГерцагавінаНаваградакПальмакветныяПэдагогАляксандар ЛукашэнкаДаўгаСтавангер1616Лязьбійская парнаграфіяРаманскі стыльІнданэзіяЮвэнтус Турын🡆 More