Кантрым

Кантрым — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Контрым.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Kunth + Rim
Іншыя формы
Варыянт(ы) Контрым
Зьвязаныя імёны Рымконт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кантрым»

Паходжаньне

Рымігунда (Rimigunda) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'. Апроч таго, адзначалася германскае імя Cunterammus (Cunte-rammus).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Контримович, Ленартъ Контримовичъ, Янъ Конътрымовичъ, Петръ Кантримович… Кгедминъ Кантримович… Мартинъ Контримовичъ… Контримъ Минялъкович, Конътримъ Домеиковичъ (1528 год); къ Обольцомъ… пустовъщизны королевое ее милости наймя Конътрымовъщизны… земли Конътрымъское (6 чэрвеня 1532 году); Юръи Болтромеевичъ Контрымъ, Янъ Контримъ хоружий бывший Радунский (1567 год); przez Antoniego Kontryma (4 лютага 1744 году); Antoni Kontrym (4 кастрычніка 1765 году).

Носьбіты

Контрымы (Кантрымовічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Контрымы гербу Канапацкі — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету.

Контрымы (Kontrym) і Кантрымовічы (Kontrymowicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету.

Контрымы-Дамейкі, Контрымы-Церпілоўскія і Агінец-Кантрымовічы — літоўскія шляхецкія роды.

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Катрымаўшчына.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Кантрым ПаходжаньнеКантрым НосьбітыКантрым Глядзіце таксамаКантрым КрыніцыКантрым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аксана БязьлепкінаМакс ШчурПошукавая аптымізацыяПратэстанцкая РэфармацыяШляхтаЭліза АжэшкаАляксандар ВіхорЛяхавічыСпадчына (верш)КасілаўцыVPNАкварэльПюі-дэ-ДомІмпрэсіянізмЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ЭўразьвязПрыматыЖан-Поль СартрДжозэф Рабінэт БайдэнЭякуляцыяЮрась БарысевічУлёф МэльбэргКіраў (Кіраўская вобласьць)Італія2024НазоўнікЭйкаЧорная ночХатыньЛявон ВаласюкЯўгенія ЯнішчыцМарыянскі жолабКузьма ЧорныКрэўскі замакМікі МаўсСяргей Давідовіч.smМэрРыбыВікіЯн ЧэрскіАпавядальны сказНямецка-савецкая вайнаДунайМіндоўгСьцяг КанадыГранатамётМужчына зьверхуДаўгатаМастацкая літаратураВоршаНямецкая моваАзіяНавум ГальпяровічАлег СалтукБярозка (часопіс)ПорнгабЗнакі прыпынкуВулька СіманавіцкаяАлесь РазанаўМіхась БаразнаАлег ЯнкоўскіАлесь КажадубСадавінаДобрапісЯгайла (імя)Язафат КунцэвічЛіцэнзіі Creative Commons🡆 More