Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў

Задзіно́чаньне белару́скіх студэ́нтаў (ЗБС) — грамадзкая арганізацыя, што ўзьнікла напрыканцы 1980-х гадоў у выніку працы нефармальных студэнцкіх аб’яднаньняў.

У 1992 годзе ЗБС было афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь як «Рэспубліканскае маладзёжнае грамадзкае аб’яднаньне Задзіночаньне беларускіх студэнтаў». У 2001 годзе рашэньнем Вярхоўнага Суду ЗБС пазбаўлена рэгістрацыі. З 2021 году зьяўляецца кааліцыяй студэнцкіх аб’яднаньняў 15 унівэрсытэтаў Беларусі.

Задзіночаньне беларускіх студэнтаў
Абрэвіятура ЗБС
Дэвіз Яднайма лепшыя памкненьні
Дата ўтварэньня 1989
Тып Маладзёвае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Фармаваньне паўнавартнастнага студэнцкага прадстаўніцтва й разьвіцьцё студэнцкага самакіраваньня ў Беларусі
Штаб-кватэра Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, Эўрапейскі зьвяз студэнтаў(en) (Брусэль, Бэльгія)
Кіроўны орган Рада
Сайт http://zbsunion.org/

Структура

Першасныя структуры ЗБС — суполкі, што ствараюцца пры наяўнасьці ня менш як трох сябраў ЗБС па месцы навучаньня, жыхарства альбо паводле інтарэсаў. Пры наяўнасьці трох і больш суполак могуць утварацца рэгіянальныя філіі ЗБС. Найвышэйшы кіраўнічы орган ЗБС — Зьезд, які склікаецца не радзей за адзін раз на 2 гады. Паміж Зьездамі дзейнасьцю ЗБС кіруе й ажыцьцяўляе каардынацыю працы суполак і філіяў Рада ЗБС. Некалькі разоў на год склікаецца Калегія — каардынацыйны й дарадчы орган, у які ўваходзяць сябры Рады, старшыні ўсіх структурных адзінак ЗБС, старшыні камісіяў ЗБС і старшыня Рэвізійнае камісіі. Рэвізійная камісія — кантрольны орган ЗБС у пэрыяд паміж Зьездамі, справаздачная толькі перад Зьездам.

Мінуўшчына

Заснаваньне

У лістападзе 1988 г. Студэнцкае патрыятычнае згуртаваньне «Сьвітанак» выдала ў Менску першы нумар беларускамоўнага часопіса «Студэнцкая думка» на 8 старонках фармата(en) А5. Першым рэдактарам часопіса быў 5-курсьнік Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту Ігар Міхно. У 1989 г. у Менску (Беларуская ССР, СССР) студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Менскага мэдычнага інстытуту і Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту стварылі антыкамуністычнае моладзевае аб’яднаньне «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» (ЗБС). У 1990 г. ЗБС пераняло выданьне часопіса «Студэнцкая думка», рэдактарам якога стаў Зьміцер Вайцяховіч. У выніку наклад часопіса да канца году вырас з 1000 да 5000 асобнікаў, выраб якіх ажыцьцяўляўся на ротапрынтах(de) у навукова-дасьледчых інстытутах паводле прыватных вусных дамоваў з былымі сябрамі ЗБС сярод супрацоўнікаў НДІ.

Дзейнасьць у 1990-я і 2000-я

У 1992 г. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала ЗБС у якасьці рэспубліканскага маладзёвага грамадзкага аб’яднаньня. У 1993 г. ЗБС правёў канфэрэнцыю «Нацыянальная вышэйшая адукацыя ў Беларусі». У кастрычніку 1994 г. зладзіў сустрэчу маладых беларусаў сьвету з больш як 10 краінаў. За 1990—1995 гг. удалося выдаць 4 слоўнікі і некалькі музычных альбомаў беларускамоўных рок-гуртоў і сьпевакоў. У 1999 г. ЗБС уступіў у Эўрапейскі зьвяз студэнтаў(en) (ЭЗС; Брусэль, Бэльгія) і пачаў выпуск «Студэнцкай газэты», што ў 2007—2008 гг. адначасна мела флэш-выданьне. 13 красавіка 1999 г. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала часопіс «Студэнцкая думка». У 2001 г. стварылі вэб-сайт studenty.by, які ў 2003 г. увайшоў у 5-ку найбольш наведваных студэнтамі. У 2007 г. сайт зьмяніў назоў на generation.by. 3 сьнежня 2001 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на позву Міністэрства юстыцыі пазбавіў ЗБС рэгістрацыі. У 2006—2007 гг. ЗБС рабіў на Эўрарадыё перадачу «СтудФармат». У пачатку 2007 г. выдаў складанку «Не заганяйся» з 11 беларускамоўнымі песьнямі музычных гуртоў. У лістападзе 2008 г. у выніку конкурсу выдалі зборнік студэнцкай паэзіі «Незавершанасьць» з 30 вершаў пераможцаў.

Дзейнасьць у 2010-я

Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў 
Актывісты Задзіночаньня беларускіх студэнтаў розных пакаленьняў на сьвяткаваньні 30-годзьдзя арганізацыі

У 2016 годзе арганізацыя заявіла аб сваёй перазагрузцы, аб’яднаўшы сілы з актывістамі руху супраць платных пераздач у БДУ, якія праводзілі рэзанансны ў грамадзтве марш студэнтаў у сьнежні 2015 году. У 2017 годзе падчас пратэстаў супраць дэкрэта № 3 актывісты ЗБС заснавалі «Студэнцкі Блок» для падтрымкі асноўных патрабаваньняў пратэсту, а таксама з патрабаваньнямі вызваліць усіх затрыманых студэнтаў, адмяніць абавязковае разьмеркаваньне студэнтаў і спыніць ціск у навучальных установах. Падчас пратэстаў было затрымана 4 актывіста ЗБС. У 2018 годзе ЗБС прымала ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, мела сваю пляцоўку каля Вялікага тэатра опэры й балета. Таксама ў гэтым жа годзе актывістамі ЗБС была запушчана студэнцкая зьніжкавая картка Unіcard, якая зьяўляецца аналагам сусьветна вядомай карткі ІSІC («Іnternatіonal Student Іdentіty Card»). У 2019 годзе актывісты ЗБС разам зь ініцыятывамі «Вучоба найважней», Legalіze Belarus, а таксама блогерамі аб’ядналіся ў «Моладзевы блёк», каб удзельнічаць у маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты пры падтрымцы партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», а таксама партыі «Зялёныя».

Папярэднія старшыні Рады ЗБС

  • Ігар Міхно (1989)
  • Аляксей Глушко
  • Антоні Бокун
  • Алесь Міхалевіч
  • Крысьціна Вітушка (1999—2002)
  • Вольга Кузьміч (2002—2005)
  • Алена Талапіла (2005—2007)
  • Яўген Іванюк (2007—2012)
  • Настася Доль (2012—2015)
  • Яўген Міхасюк (2015—2016, пазыцыя скасавана)

Цяперашняя дзейнасьць

Летам-восеньню 2020 году ЗБС падтрымала агульнанацынальны пратэст і прыняла ўдзел у каардынацыі студэнцкай забастоўкі. 12 лістапада 2020 году ў сямі актывістаў адбыўся ператрус, саміх актывістаў затрымалі й завезьлі ў КДБ. Сярод іх сябра Каардынацыйнай Рады, прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай па справах моладзі й студэнтаў Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, студэнткі БДПУ Кася Будзько й Яна Арабейка. Беларускія праваабарончыя арганізацыі асудзілі арышты актывістаў і крымінальныя справы на іх, прызвалі да неадкладнага вызваленя палітвязьняў. Пасьля арыштаў і перасьледу ў Беларусі, шэраг актывістаў ЗБС пасяліліся за мяжой і разам зь іншымі студэнцкімі актывістамі працягнулі дзейнасьць аддалена.

23 лютага 2021 году ЗБС аб’явіў аб рэарганізацыі ў кааліцыю незалежных студэнцкіх аб’яднаньняў 15 унівэрсытэтаў Беларусі. Кіраўнічым органам ЗБС стала Нацыянальная Студэнцкая Рада (НСР) — калегіяльна-прадстаўнічы орган, у якім прапарцыйна прадстаўлены ўваходзячыя ў ЗБС студэнцкія аб’яднаньні БарДУ, БДАМа, БДАМу, БДМУ, БДПУ, БДТУ, БДУ, БДУІР, БДУКМ, БДУФК, БДЭУ, ВДМУ, ГрДУ, МДЛУ, ПДУ.

У жніўні 2023 г. сацьсеткі й лагатып «Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў» патрапілі ў сьпіс экстрэмістычных матэрыялаў. Па рашэнні КДБ ад 21 верасня 2023 года «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў» уключылі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў СтруктураЗадзіночаньне Беларускіх Студэнтаў МінуўшчынаЗадзіночаньне Беларускіх Студэнтаў Цяперашняя дзейнасьцьЗадзіночаньне Беларускіх Студэнтаў КрыніцыЗадзіночаньне Беларускіх Студэнтаў ЛітаратураЗадзіночаньне Беларускіх Студэнтаў Вонкавыя спасылкіЗадзіночаньне Беларускіх СтудэнтаўВярхоўны суд Рэспублікі БеларусьМіністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міжнародны стандартны кніжны нумарVerbumВіленскі край.nz1884Інспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахСуд Астравецкага раёнуФутболПлоцевы актВедыРасеяМікалай Казак (мастак)Людвісарня476ДагестанБеларускія летапісыЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуБеларуская міталёгіяЗнак плюс-мінусЯвільтПавал ВэнтСувязь (тэхніка)ЛіцьвіныТэзэ (Сона і Люара)Альгерд БахарэвічБаварыяВэб-сайтХанкендзіГаляктыка АндрамэдыРэжым ЛукашэнкіКанфлікт у Паўночнай ІрляндыіЖалобны какаду БэнксаСмаргоньКіева-Пячэрская лаўраУнівэрсальны чалавек1950Агдамскі раёнКарта растэрміноўкіСыд БарэтWordPressПрыкладная матэматыкаIQ48ФранцішканеКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)ПамылкаБераЯзэп ВаронкаGoogle ChromeКопны суд2008GmailКунілінгусБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяІмёны ліцьвінаўБеларускія народныя казкіЗямля пад белымі крыламіАльбэрт ШвайцэрБадмінтонАс (імя)ФільмTor BandНаваградакДэйвід ЎудардЧэлесФашызм.geВалейболМэлятанінХімэра🡆 More