Антоні Бокун

Анто́ні Бо́кун (нарадзіўся ў 1973 годзе, Менск) — пастар менскае пяцідзясятніцкае царквы «Ян Прадвесьнік».

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бокун.

У 2016 г. пераклаў Новы Запавет і Прыповесьці на беларускую мову.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Менску ў каталіцкай сям’і. Хадзіў у касьцёл на Залатой Горцы. Скончыў 20-ю менскую школу (1980—1990), хімічны факультэт БДУ (1995), зьбіраўся стаць езуітам. У сярэдзіне 1990-х узначальваў Задзіночаньне беларускіх студэнтаў. З 1999 году пастар менскай пратэстанцкай царквы «Ян Прадвесьнік».

Жанаты, мае двух сыноў — Адама і Язэпа, а таксама дачку - Эстэр.

У 2007 годзе Антоні Бокун быў аштрафаваны на 620 тысячаў рублёў (215 эўра) «за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — набажэнства, якое ладзілася ў ягонай уласнай хаце. 4 чэрвеня 2007 паводле аналягічнага абвінавачаньня быў арыштаваны на трое сутак.

Творчасьць

Удзельнічаў у выданьні «Расейска-беларускага хімічнага слоўніку» (1993),

З 1996 г. працаваў над выданьнем перакладу Бібліі, зробленага Уладзіславам Чарняўскім. Быў рэдактарам выданьня Новага Запавету ў преакладзе У.Чарняўскага (Менск, 1999) і Пяцікніжжа (Менск, 2002). Удзельнічаў у падрыхтоўцы выданьня Новага Запавету (Менск, 2003) і поўнай Бібліі (Менск, 2012), падрыхтаваных Біблійным Таварыствам у Рэспубліцы Беларусь на падставе рукапісаў У.Чарняўскага, а таксама ў выданьні аўдыёвэрсыі «Новага Запавету» ў перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага (Менск, 2010). У 2016 г. выдаў пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыповесьцяў, ажыцёўлены з арыгінальных моваў.

Аўтар кнігі «Залаты Век Беларусі», а таксама шэрагу артыкулаў, прысьвечаных гісторыі пратэстантызму ў Беларусі. Удзельнічаў у перавыданьні Катэхізіса 1562 г. (Менск, 2005).

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Антоні Бокун ЖыцьцяпісАнтоні Бокун ТворчасьцьАнтоні Бокун Крыніцы і заўвагіАнтоні Бокун Вонкавыя спасылкіАнтоні Бокун1973 годМенскЦарква Яна Прадвесьніка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

640Rammstein Stadium TourУкраінаРасеяКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў (Сянно)1836Станіслаў ЖукоўскіМінэтМалінаўка (птушка)Тадзіяна КляшторнаяToyotaМы выйдзем шчыльнымі радаміКілішакСаюзная рашучасьць-2022Будучы часРада Беларускай Народнай Рэспублікіesjz6ВыказьнікАпавядальны сказІгар БабкоўЧорная дзіркаПомнік князю Альгерду (Віцебск)МікрабіялёгіяКітайАлесь Разанаў1109Мустафа Кемаль АтатуркБеларусізацыяIII тысячагодзьдзеКлясаАзоўстальМесны склонАкалічнасьцьВалошкаІндыяЭўропаНаша доляВялікая дэпрэсія600Надвор’еВіктар МарціновічУНІАНУсяслаў ЧарадзейПаўзуныЗімовыя Алімпійскія гульні 2014 годуВершТалакаВікіманіяТутэйшыя (выраз)Лесьбійская эротыкаЖолуд (орган)ВухаМар’ян ДуксаГеральдыкаШылакарчмаЭзопПраграмістАнальны сэксГрошВіктар КазькоМарыя МартысевічІслам у ЭстонііНігерыяФлігельЦарква Сьвятога Міхала Арханёла (Сынковічы)Злучаныя Штаты Амэрыкі🡆 More