Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, таксама Касьцёл Сьвятога Роха — помнік архітэктуры XIX ст.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Сьвятога Роха | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1864 |
Будаваньне | 1861—1864 гады |
Асноўныя даты: | |
Статус | Ахоўная зона |
Стан | дзейнічае |
Сайт | roch.by |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
у Менску. Знаходзіцца на Залатой Горцы, колішняя кампазыцыйная дамінанта прадмесьця. Дзейнічае. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утвараў адзіны архітэктурны комплекс з капліцай і брамай, зьнішчанымі савецкімі ўладамі.
У XIV ст. вялікі князь Ягайла заснаваў у Менску першую каталіцкую парафію пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы. У гэты час на Траецкай Гары збудавалі першы драўляны Фарны касьцёл.
У 1790 годзе на месцы сучаснага касьцёла ўзьніклі могілкі, якія атрымалі назву Залатагорскіх — ад мясцовасьці Залатой Горкі.
У 1796 годзе на Залатагорскіх могілках збудавалі драўляную капліцу Ўсіх Сьвятых. 19 ліпеня 1832 году ксёндз Матэвуш Ліпіц перанёс набажэнствы з Фарнага касьцёла ў капліцу. У 1842 годзе капліца стала парафіяльным касьцёлам.
6 ліпеня 1861 году біскуп Адам Вайткевіч атрымаў дазвол на пабудову новага мураванага касьцёла. 1 лістапада 1864 году касьцёл кансэкравалі пад падвойным тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны і Сьвятога Роха. У правым алтары новага касьцёла паставілі фігуру Сьвятога Роха, перанесеную з старой капліцы. Гэтая фігура назвычай шанавалася: на сьвята Сьвятога Роха 16 жніўня на Залатой Горцы зьбіраліся тысячы пілігрымаў. У кастрычніку 1871 году пры касьцёле пачала працаваць школа арганістаў. У 1893 годзе вакол цьвінтару каля касьцёла збудавалі драўляную агароджу з мураванай брамаю.
У 1900—1901 гадох у касьцёле усталявалі паўстажковы арган на дзьве клявіятуры з пэдалямі на 18 галасоў і 7 рэгістраў. У 1902—1905 гадох у касьцёле адрамантавалі званіцу, уваход і закрысьціі, замянілі аконныя рамы, рэстаўравалі некаторыя абразы, пазалочаны і пасрэбраны алтары, жырандоль ды іншае. У 1905 годзе перарабілі арган на вінклевую сыстэму.
У 1910 годзе архітэктар Юзэф Дзяконскі распрацаваў праект новага будынка касьцёла, які аднак не рэалізавалі.
3 траўня 1922 году савецкія ўлады канфіскавалі ў касьцёла срэбра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 долей, з капліцы побач з касьцёлам — срэбра 13 фунтаў 60 залатнікоў. У 1930 годзе яны зачынілі касьцёл, адабралі алтары, арганы, касьцельныя каштоўнасьці славутую фігуру Сьвятога Роха. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1942 годзе ў касьцёле часова аднавіліся набажэнствы.
Па вайне будынак касьцёла прыстасавалі пад кнігасховішча Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а разьмешчаныя вакол Залатагорскія могілкі — зьнішчылі. Суседнія вуліцы забудавалі жылымі дамамі, па чым захілены імі касьцёл апынуўся ўнутры квартала.
У 1983 годзе праводзілася рэстаўрацыя касьцёла, па якой у ім разьмясьцілася канцэртавая заля Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. У 1984 годзе ў касьцёле ўсталявалі электрычны арган.
У 1991 годзе аднавілася парафія Найсьвяцейшай Тройцы і набажэнствы. 16 жніўня 1998 году мэталічную фігуру Сьвятога Роха працы скульптара Валер’яна Янушкевіча разьмясьцілі ў правым алтары касьцёла. Прызначэньне першымм пробашчам адроджанай парафіі атрымаў Міхал Сапель.
5 ліпеня 2006 году будынак касьцёла цалкам вярнулі каталікам. 17 лютага 2018 году ў касьцёле ўрачыста перапахавалі парэшткі Магдалены Радзівіл. Урну з прахам зьмясьцілі ў левай сьцяне будынка. На пахаваньне прыехалі Мацей і Мікалай Радзівілы, праўнукі Марылена і Адам Замойскія. Нашчадкі Магдалены Радзівіл выконвалі яе апошнюю волю — быць пахаванай у Менску.
Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гэта 1-нэфавава 1-вежававая базыліка пад 2-схільным дахам зь 5-граннай апсыдай. Мае сымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. Галоўны фасад завяршаецца 2-яруснай прастакутнай у пляне вежай пад 4-схільным шатром. Абапал франтону — дэкаратыўныя вежачкі. Фасады будынка падзяляюцца стылізаванымі 3-прыступкавымі контрфорсамі і стральчатымі нішамі з аконнымі праёмамі. Пэрымэтрам сьценаў ідуць завершаныя разьвітым карнізы. Уваход вылучаецца высокім сьпічастым парталам.
Інтэр’ер мае сымэтрычную кампазыцыю. Цэнтральны нэф і апсыда перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У нартэксе — крыжовае скляпеньне. Унутраная паверхня сьценаў дэкаруецца пілястрамі, завершанымі карнізамі. Вокны аздабляюцца арнамэнтальным вітражом.
Менская капліца Сьвятога Роха згадваецца ў рамане Ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Паводле тэксту рамана, у жніўні 1855 году пэрсанаж Кастуся Каліноўскага пісаў у лісьце Алесю Загорскаму наступнае:
Вось я і еду. У Менску зрабіў прыпынак на чатыры дні і адсюль пішу. Горад вялікі і даволі-такі гразны. Толькі вельмі ўпадабаў Залатую Горку з капліцай старога Роха. Дрэвы вакол, і так прыгожа блішчыць наводдаль Сьвіслач, і дамы за ёй і цэрквы. Добра сядзець і марыць. | ||
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000193 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.