Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі: вну ў Менску (Беларусь)

Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія му́зыкі (БДАМ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску, заснаваная ў лістападзе 1932 году на аснове Беларускага музычнага тэхнікуму (існаваў з 1924 г.) і Беларускай студыі опэры і балету.

Першы выпуск адбыўся ў 1937 годзе. У 1958 г. для патрэбаў ВНУ ўзьвялі будынак (вул. Інтэрнацыянальная, д. 30) паводле праекту архітэктара Рамана Гегарта. З 1963 г. ёсьць асьпірантура. З 1970 г. — асыстэнтура-стажыроўка. У 1947 г. пры акадэміі стварылі музычную школу, якую ў 1992 г. ператварылі ў ліцэй, а ў 1997 г. — у гімназію-каледж.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага
Травень 2010 г.
Травень 2010 г.
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 15 лістапада 1932 (91 год таму)
Тып Урадавы
Рэктар Кацярына Дулава
Дырэктар Мікалай Алданаў
Факультэтаў 5
Колькасьць студэнтаў 1082 (2010)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°54′10″ пн. ш. 27°33′27″ у. д. / 53.90278° пн. ш. 27.5575° у. д. / 53.90278; 27.5575 27°33′27″ у. д. / 53.90278° пн. ш. 27.5575° у. д. / 53.90278; 27.5575
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Беларуская дзяржаўная кансэрваторыя (да 30 ліпеня 1992 г.), Беларуская акадэмія музыкі (да 30 верасьня 1997 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bgam.by (бел.)​ (анг.)​ (рас.)​ (кіт.)
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі на мапе Беларусі
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Факультэты

Акадэмія ладзіць дзённае навучаньне на ступеню бакаляўра цягам 4 гадоў. Магістратура займае год. Асьпірантура і дактарантура — па 3 гады. На 2015 г. акадэмія мела 5 факультэтаў, у тым ліку павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, 22 катэдры і Магілёўскі філіял (вул. Крыленкі, д. 12; з 1990 г.).

  • Аркестравы. Мае 4 катэдры: 1) драўляных духавых інструмэнтаў, 2) камэрнага ансамблю, 3) медных духавых і ўдарных інструмэнтаў, 4) струнных смычковых інструмэнтаў. Выпускае музыкаў і дырыгентаў аркестраў.
  • Вакальна-харавы. Мае 3 катэдры: 1) опэрнай падрыхтоўкі і харэаграфіі, 2) сьпеваў, 3) харавога дырыгаваньня. Рыхтуе артыстаў балету, балетмайстраў, сьпевакоў, харавых дырыгентаў і харэографаў.
  • Народных інструмэнтаў. Мае 2 катэдры: 1) баяна і акардэона, 2) струнных народных шчыпкова-ўдарных інструмэнтаў. Рыхтуе дырыгентаў і музыкаў.
  • Фартэпіянны і кампазытарска-музыказнаўчы. Мае 7 катэдраў: 1) беларускай музыкі, 2) гісторыі музыкі, 3) кампазыцыі, 4) канцэртмайстарскага майстэрства, 5) спэцыяльнага фартэпіяна, 6) тэорыі музыкі, 7) фартэпіяна. Рыхтуе кампазытараў, канцэртмайстраў, музыказнаўцаў і піяністаў.
  • Магілёўскі філіял (да 2011 г. — пэдагагічны факультэт). Мае 2 катэдры: 1) народных інструмэнтаў, 2) харавога дырыгаваньня і інструмэнтальнага выканальніцтва. Вядзе падрыхтоўку акардэаністаў (у тым ліку граньню на баяне), барабаньнікаў, піяністаў, скрыпачоў (у тым ліку граньню на альце і віялянчэлі), флейтыстаў (у тым ліку граньню на габоі, клярнэце, саксафоне, трамбоне і трубе), харавых дырыгентаў, цымбалістаў (у тым ліку граньню на балалайцы і домры).

Рэктары

Выпускнікі

  • Леў Абеліёвіч (1912—1985; вып. 1941) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1963)
  • Восіп Абраміс (1918—1984; вып. 1941) — дырыгент, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1964)
  • Андрэй Бандарэнка (нар. 1955; вып. 1981) — кампазытар, аўтар опэры «Князь Наваградзкі» (1992)
  • Зінові Бабій (1935—1984; вып. 1981) — опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі (1964)
  • Генрых Вагнэр (1922—2000; вып. 1948) — кампазытар і піяніст, народны артыст Беларусі (1988)
  • Мікалай Ворвулеў (1917—1967; вып. 1954) — опэрны сьпявак, народны артыст СССР (1956)
  • Галіна Гарэлава (нар. 1951; вып. 1977) — кампазытарка, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі
  • Леў Гарэлік (1929—1996; вып. 1952) — скрыпач, народны артыст Беларусі (1980)
  • Яўген Глебаў (1929—2000; вып. 1956) — дырыгент і кампазытар, народны артыст СССР (1984)
  • Валер Глушакоў (нар. 1926; вып. 1956) — опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі (1964)
  • Міхаіл Дрынеўскі (нар. 1942; вып. 1968) — харавы дырыгент, народны артыст Беларусі (1987)
  • Міхаіл Зюванаў (1906—1977; вып. 1951) — опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі (1954)
  • Сяргей Картэс (нар. 1935; вып. 1962) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1980)
  • Зьміцер Лукас (1911—1979; вып. 1941) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1955)
  • Андрэй Мдывані (нар. 1937; вып. 1969) — дырыгент і кампазытар, народны артыст Беларусі (2013)
  • Пётар Падкавыраў (1910—1977; вып. 1937) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1957)
  • Ядзьвіга Паплаўская (нар. 1949; вып. 1972) — сьпявачка гурта «Верасы», заслужаная артыстка Беларусі (1991)
  • Натальля Руднева (нар. 1951; вып. 1981) — дырыгент і кампазытар, народная артыстка Беларусі (1999)
  • Юры Семяняка (1925—1990; вып. 1957) — кампазытар, народны артыст Беларусі (1974)
  • Зьміцер Смольскі (нар. 1937; вып. 1960) — кампазытар, народны артыст Беларусі (1987)
  • Сяргей Франкоўскі (нар. 1962; вып. 1995) — опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі (2009)
  • Людміла Шлег (нар. 1948; вып. 1972) — кампазытарка, аўтарка опэры «Калядкі» (1975)
  • Ірына Шыкунова (нар. 1940; вып. 1964) — опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі (1980)

Выкладнікі

  • Ігар Алоўнікаў (нар. 1954) — арганіст і піяніст, народны артыст Беларусі
  • Яўген Віцінг (1884—1959) — опэрны сьпявак, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1955)
  • Язэп Жыновіч (1907—1974) — дырыгент, кампазытар і цымбаліст, народны артыст СССР (1968)
  • Васіль Залатароў (1872—1964) — кампазытар, народны артыст Беларусі (1949)
  • Ганна Зелянкова (1923—2010) — харавая дырыгентка, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі (1995)
  • Леанід Іваноў (1940—2009) — дырыгент, народны артыст Беларусі (2008)
  • Тамара Ніжнікава (1925—2018) — опэрная сьпявачка, народная артыстка СССР (1964)
  • Віктар Роўда (1921—2007) — харавы дырыгент, народны артыст СССР (1990)
  • Віктар Скорабагатаў (нар. 1951) — опэрны сьпявак, заслужаны артыст Беларусі (1982)
  • Уладзімер Солтан (1953—1997) — кампазытар, аўтар опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1988)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі: Факультэты, Рэктары, Выпускнікі  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000040

Tags:

Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі ФакультэтыБеларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі РэктарыБеларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі ВыпускнікіБеларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі ВыкладнікіБеларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі КрыніцыБеларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі Вонкавыя спасылкіБеларуская Дзяржаўная Акадэмія МузыкіАрхітэктарАсьпірантураБудынакВуліца Інтэрнацыянальная (Менск)Вышэйшая навучальная ўстанова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мужчына зьверхуАльгімонтКарліс УлманісКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуЛявон Вітан-ДубейкаўскіЭнцыкляпэдыяХартыя’97Юрась БарысевічПершая віленская клясычная гімназіяАльбэрт АйнштайнІзраільЭўфрасіньня ПолацкаяПалестынаАшраф МарванДзень ПерамогіБеларускі клясычны правапісНародны АльбомРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)КрыжНямеччынаЖыдыЛеў XЗапарожжаДаброЛічэбнікУправа КДБ па Гомельскай вобласьціПаўстаньне 1863—1864 гадоўМэтафараВалерыя КуставаЗоя КоўшЮрась ШамецькаМікіта НайдзёнаўАлесь БадакБурбалка даткомаўВештарНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяСыдарЯўген ВасілёнакКвэбэкПраваслаўная царкваЛюблінТурфанАнатоль БутэвічВікіслоўнікРадаслаў АстроўскіПарнаграфія для жанчынСакрат ЯновічДубрава (Маладэчанскі раён)ЭканомікаВугоршчынаЛявон БаршчэўскіЗа свабодную Беларусь (1942)УкраінаУладлен АнікееўpascalТуркі (Берасьцейская вобласьць)Расейская моваE (літара)ШчучынІслач Менскі раёнБуда (будызм)Летувіская моваЛаскаценьЧэрвеньФэльдмаршал (Швэцыя)1051Зьміцер БартосікСлуцкі збройны чынМікола АўрамчыкТалачынМарыя АнтуанэтаСэрбіяАўкштотаЭлектрычны токЦукровы бурак🡆 More