Пасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае

Высо́кае — пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці.

Знаходзіцца за 10 кілямэтраў на поўнач ад Воршы, усходняй сваёй мяжой выходзіць да міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8), заходняй мяжой выходзіць да левага берагу ракі Аршыцы ў месцы ўпадзеньня ў яе ракі Міронаўкі. Праз Высокае праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Віцебск — Ворша (Р87). Цэнтар Высокаўскага сельсавету.

Высокае
трансьліт. Vysokaje
Высокае
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Высокаўскі
Насельніцтва: 1162 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211024
СААТА: 2236811026
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′30″ пн. ш. 30°25′55″ у. д. / 54.64167° пн. ш. 30.43194° у. д. / 54.64167; 30.43194 30°25′55″ у. д. / 54.64167° пн. ш. 30.43194° у. д. / 54.64167; 30.43194
Высокае на мапе Беларусі ±
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Сяло Высокае ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з 1607 году. Сярэдзіна XVII ст. — пажыцьцёвае маёмасьць Язэпа Паўловіча (па-польску: Józefowi Pawłowiczowi), гербу «Прыяцель» (па-польску: Негb Pгzyjaciel). У XVIII ст. ва ўласнасьці каталіцкага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Высокае ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у складзе Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802 году ў Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. цэнтар Высокаўскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.

У 18-19 стагодзьдзях дзейнічалі прадпрыемствы: суконная мануфактура (1796—1797), Высокаўская папяровая фабрыка з 1828 па 1885 (уласьнік — стацкі саветнік Мазаракіо, Ільля), вінакурня (1794—1913), невялікі вапнавы завод, млын, лякарня і працавала шмат рамесьнікаў — шаўцоў і краўцоў,.

Маёнтак «Высокае», атрыманы ў спадчыну ў 1872 годзе графіняй Марыяй Ронікер (*Санкт-Пецярбург 1.7.1832, †Варшава 15.10.1905) складаўся з 7500 дзесяцін зямлі (у тым ліку 3556 дзесяцін пад лесам , 560 дзесяцін ворнай зямлі і сенажаці 250 дзесяцін), вінакурні, млына, трох корчмаў

У 1867 гаду адкрыта Высокаўская земскае народная вучэльня, дзе вучыліся і хлопчыкі, і дзяўчынкі..

Інфраструктура

  • Дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня №166 (ДПТВ-166), якая ў 2007 року была ператвораная ў ліцэй, на вуліцы Шасэйнай, дом 6в, тэл./факс 27-93-47.
  • «Дом культуры» на вуліцы Шасэйнай, дом 6, тэл. 27-91-53.
  • Пошта на вуліцы Шасейнай, 6а.

У сяле ёсьць школа, дзіцячы сад.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 336 чал.; 1886 год — 357 чал.; 1897 год — 554 чал. (297 муж. і 257 жан.), зь іх 554 праваслаўных.
  • XX стагодзьдзе: 1996 год — 1605 чал.; 1999 год — 1325 чал.
  • XXІ стагодзьдзе: 2010 год — 1162 чал.

Славутасьці

Пасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае 
Сьвята-Ільлінская царква

Сьвята-Ільлінская царква

Помнік архітэктуры першай паловы XIX ст. Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: Яан Альхімовіч. На загад Архіяпіскапа Полацкага і Віцебскага Васіля Лужынскага уласьнік маёнтка «Межаўскі ключ» Канстанцін Любамірскі фундаваў пабудову цаглянай царквы рэтраспэктыўна-расейскага стылю. Цяпер знаходзіцца ў паўразбураным стане.

Сядзібна-паркавы ансамбль Макшыцкіх.

Другая палова XIX стагодзьдзя/пачатак XX стагодзьдзя.

Вайсковыя могілкі часоў другой Сусьветнай вайны.

Асобы

  • Васіль Каранькоў — палітычны дзеяч: чалец І Дзяржаўнай Думы Расеі з Магілёўскай губэрніі.
  • Міхаіл Макшыцкі — грамадзкі дзеяч.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Пасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае ГісторыяПасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае ІнфраструктураПасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае НасельніцтваПасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае СлавутасьціПасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае АсобыПасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае ЗаўвагіПасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае КрыніцыПасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае ЛітаратураПасёлак, Віцебская Вобласьць Высокае Вонкавыя спасылкіПасёлак, Віцебская Вобласьць ВысокаеАдэсаАршанскі раёнАршыцаАўтадарога Р87Аўтамагістраль М8 (Беларусь)БеларусьВоршаВысокаўскі сельсавет (Аршанскі раён)ВіцебскВіцебская вобласьцьМіронаўка (рака)ПасёлакСанкт-Пецярбург

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер КараткевічАлесь КажадубСлавамір АдамовічАнархізмДыялектБуркіна-ФасоМенскГабрэйская аўтаномная вобласьцьБабёрМарат КазейІсьляндзкі коньПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуУрад Беларускай Народнай РэспублікіМарыя МартысевічГарацыё НэльсанЛацінская моваМіхал ВітушкаНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАВадзім БолбасТаварыства беларускай школыПорнасайтГішпаніяВіетнамСяргей Алейнік1989ІліядаПрыродны газПесьня пра зубра2006Агонь@Савушкін прадуктВалянцін АкудовічГайла (імя)Кругаварот рэчываў у біясфэрыХарэйКаханьне без пранікненьняМобі ДыкРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 году2010Бісэксуальная парнаграфіяФільмНідэрлянды2011Каскадныя табліцы стыляўВячаслаў АдамчыкШат2009Родныя гоні (1927)29 красавікаВікісховішчаПрыгоды Тома СоераСпадарожнікі СатурнаСанкт-ПецярбургГарнастайЯўгенія ЯнішчыцУладзіслаў СыракомляМарына ВасілеўскаяПаўстаньне 1863—1864 гадоўПарнаграфія для жанчын23 красавікаРусіфікацыя БеларусіЧалавекСьпіс стагодзьдзяўАркадзь КуляшоўЗьвяздаЭтыкаІнданэзіяJavaScriptАгнешка Рамашэўская-ГузыВольныя матэрыялы🡆 More