Андрэй Цікота

Андрэй Цікота (5 сьнежня 1891, хутар Плавушка, Сьвянцянскі павет — 11 лютага 1952, пас.

Навачунка, ваколіцы Брацку, Расея) — каталіцкі сьвятар лацінскага і бізантыйскага абраду, архімандрыт Ордэну марыянаў, Апостальскі адміністратар для католікаў бізантыйскага абраду ў Маньчжурыі ў Кітаі, Генэральны супэрыёр Ордэну айцоў марыянаў, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч, адзін з творцаў беларускага хрысьціянскага руху 20 ст., душпастыр і пэдагог.

Андрэй Цікота
Андрэй Цікота
Дата нараджэньня 5 сьнежня 1891(1891-12-05)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 лютага 1952(1952-02-13) (60 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар

Нарадзіўся на хутары Плавушка непадалёку ад фальварка Тупальшчына Дуброўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні ў сялянскай сям’і Фэлікса і Разаліі Цікотаў. 15 сьнежня 1891 году быў ахрышчаны паводле лацінскага абраду ў рыма-каталіцкім храме мястэчка Жодзішкі.

Адукацыя

Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у Ашмянах.

З кастрычніка 1909 па чэрвень 1913 праходзіў фармацыю і навучаньне ў Віленскай рыма-каталіцкай духоўнай сэмінарыі. У час вучобы належаў да беларускага культурна-асьветнага гуртка. У ліку лепшых студэнтаў пасланы вучыцца ў Пецярбург, дзе ў 1913 быў прыняты ў Мітрапалітальную рыма-каталіцкую духоўную акадэмію. Актыўна ўдзельнічаў у працы беларускага гуртка студэнтаў-акадэмікаў. Рукапакладзены на сьвятара 13 чэрвеня 1914. Скончыў Петраградзкую духоўную акадэмію ў 1917 з ступеньню кандыдата багаслоўя.

У 1917—1918 — пробашч парафіі ў Маладэчна, дзе заснаваў парафіяльную агульнаадукацыйную школу. З блаславеньня біскупа Эдварда Ропа актыўна карыстаўся беларускай мовай у сваёй душпастырскай дзейнасьці ў парафіях у Маладэчне, Вілейцы і Будславе. Удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху. Удзельнік 1-га зьезду беларускіх каталіцкіх сьвятароў у Менску (24-25.05.1917), сябра Саюза ксяндзоў-беларусаў. З 1918 году з дазволу біскупа Віленскага Юрыя Матулевіча вызвалены ад парафіяльнай працы і пераехаў у Менск, дзе распачынаўся беларускі каталіцкі рух. З 1918 — прафэсар фундамэнтальнай і дагматычнай тэалёгіі ў Менскай духоўнай сэмінарыі. У 1918 абраны ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Да верасьня 1919 працаваў у складзе Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту. Падчас польска-бальшавіцкай вайны арыштоўваўся бальшавікамі як закладнік, але быў вызвалены.

1 верасьня 1920 уступіў у Ордэн айцоў марыянаў, праходзіў навіцыят (пэрыяд паслушэнства) пры Марыямпальскай мясьціне, 24 верасьня склаў манаскія зарокі. Затым служыў у Амэрыцы душпастырам летувіскае каталіцкай супольнасьці.

Служэньне ў Друі

7 траўня 1924 г. заснаваў кляштар марыянаў у Друі. Таксама яму было даручаныя арганізацыя і апякунства над жаночым кляштарам Сясьцёр Служэбніц Езуса ў Эўхарыстыі, які ў той жа час пачынаў сваё існаваньне ў Друі. У 30 траўня 1925 узначаліў навіцыят пры кляштары. Падвяргаўся рэзкай крытыцы з боку часткі польскае суполкі з-за беларускага характару кляштару марыянаў у Друі — нягледзячы на тое, што ляяльна ставіўся да Польшчы і яе законаў.

За гады знаходжаньня ў Друі заснаваў некалькі пачатковых школаў, а затым і гімназію імя Стафана Баторыя, а таксама жаночая прафэсійная вучэльні кройкі і швіва. Шматнацыянальны і шматканфэсійны характар вучэбных устаноў (у якія прымалі ня толькі хрысьціянаў, але і жыдоў) выклікаў моцнае раздражненьне антысэмітаў. Пры кляштары быў адчынены гарадзкі тэатар, выдавалася рэлігійная міжканфэсійная газэта. Дзейнасьць о. Андрэя спрыяла і гаспадарчаму разьвіцьцю Друі — горад быў электрыфікаваны і ў ім была адчыненая каса ўзаемадапамогі.

Генэрал марыянаў і адміністратар католікаў усходняга абраду ў Харбіне

У 1933 быў абраны генэральным супэрыёрам (генэралам) Ордэну айцоў марыянаў, увесь час працягваў апекаваць рэлігійныя і адукацыйныя ўстановы Друі. У 1939 быў прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў усходняга абраду ў Маньчжурыі замест Фабіяна Абрантовіча, які быў арыштаваны восеньню 1939-га савецкімі ўладамі падчас вяртаньня з сваёй радзімы пры спробе нелегальна перайсьці мяжу.

Арышт, лягер, сьмерць

22 сьнежня 1948 быў арыштаваны кітайскай камуністычнай міліцыяй і 25 сьнежня разам з чатырма іншымі сьвятарамі быў перададзены савецкім органам. З 27 сьнежня знаходзіўся ў папярэднім зьняволеньні ў Чыце, паводле сьведчаньняў, паводзіў сябе на сьледзтве мужна, падвяргаўся катаваньням. Прыклад а. Андрэя Цікоты заахвоціў аднаго зь сьвятароў адмовіцца ад адрачэньня ад Бога і Царквы, да якога яго вымусіў сьледчы. Падчас допытаў у Чыцінскай турме архімандрыту Андрэю Цікоту прапаноўвалі перайсьці ў праваслаўе, але ён катэгарычна адмовіўся ад гэтага. Пазьней савецкія ўлады, ведаючы яго вялікі духоўны аўтарытэт і здольнасьці, прапанавалі яму пасаду першага ў Беларусі мітрапаліта незалежнай ад Ватыкану Каталіцкай Царквы. Не зважаючы на моцна падарванае ў турэмных умовах і ў выніку допытаў здароўе архімандрыт Цікота рашуча адкінуў гэтую правакацыйную прапанову.

28 верасьня 1949 архімандрыт Андрэй Цікота быў завочна абвінавачаны ў арганізацыі тэрарыстычнае групоўкі ў ліцэі Сьвятога Мікалая ў Харбіне, антысавецкай агітацыі і шпіянажы на карысьць Ватыкану і Японіі па арт. 58-6 ч. 1, 58-4, 58-11. Яму і ўсім харбінскім місіянэрам прысудзілі 25 гадоў зьняволеньня ў лягеры. Праз Іркуцк яго накіравалі ў “Ангарлаг”, спачатку ў Тайшэт на будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі. Адтуль 19 студзеня 1950 яго забралі і перавезьлі ў Чукшу. З красавіка 1951 ён адбываў пакараньне ў лягпункце Нова-Чунка Шыткінскага р-ну Іркуцкай вобласьці. З чэрвеня 1951 яго зноў вярнулі адбываць пакараньне ў Тайшэт. Увесь гэты час у ён быў цяжка хворы, а перад сьмерцю, паводле ўспамінаў іншых зьняволеных, пазбаўлены мэдычнае дапамогі.

Памёр у зьняволеньні 11 лютага 1952 у шпіталі № 38 (Чукша, 2-і аддзел) асобага лягеру № 7 «Озерлагу» (для палітвязьняў). Пахаваны на шпітальных лягерных могілках у ваколіцах Брацку Іркуцкай вобласьці. Магіла была пазначана простым калком і сёньня яе знайсьці практычна немагчыма. Афіцыйная прычына сьмерці — спыненьне сардэчнай дзейнасьці пры агульнай інтаксікацыі арганізму, выкліканай тубэркулёзным мэнінгітам.

Крымінальная справа на архімандрыта Андрэя Цікоту знаходзіцца ва Ўпраўленьні ФСБ Расеі па Омскай вобласьці.

Бэатыфікацыя

З ініцыятывы Каталіцкай Царквы ў Расеі 31 траўня 2003 году ў Рыме афіцыйна быў распачаты працэс беатыфікацыі Слугі Божага архімандрыта Андрэя Цікоты. Віцэ-пастулятарам працэсу Слугі Божага Андрэя Цікоты зьяўляецца беларускі сьвятар-марыянін а. Вячаслаў Пялінак, у задачу якога ўваходзіць збор разнастайных дакумэнтаў і пошук сьведкаў.

На радзіме сьвятара на могілках у Жодзішках, побач з магілай старэйшага брата Фэлікса Цікоты — дзеяча беларускага руху, на Дзяды 2003 году гарадзенскімі грэка-каталікамі быў усталяваны сымбалічны памятны крыж архімандрыту Андрэю Цікоту. Яго вырабіў каваль-мастак Юры Мацко, а скульптар Уладзімер Панцялееў выканаў на камені барэльефную шыльду. Асьвячэньне помніка зьдзейсьніў Апостальскі візытатар БГКЦ архімандрыт Сяргей Гаек, марыянін.

22 траўня 2012 году на былых лягерных могілках каля пасёлку Навачунка, на 116-м кілямэтры ад Тайшэту, дзе пахаваны беларускі рэлігійны і грамадзка-культурны дзеяч, манах-марыянін архімандрыт Андрэй Цікота, быў пастаўлены памятны крыж і адслужаная памінальная імша.

Бібліяграфія

Крыницы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Андрэй Цікота АдукацыяАндрэй Цікота Служэньне ў ДруіАндрэй Цікота Генэрал марыянаў і адміністратар католікаў усходняга абраду ў ХарбінеАндрэй Цікота Арышт, лягер, сьмерцьАндрэй Цікота БэатыфікацыяАндрэй Цікота БібліяграфіяАндрэй Цікота КрыницыАндрэй Цікота ЛітаратураАндрэй Цікота Вонкавыя спасылкіАндрэй ЦікотаМаньчжурыяПлавушкаСьвянцянскі павет (Віленская губэрня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Паўстаньне 1863—1864 гадоўАляксандар ЛукашэнкаЛетувізацыяПаспалітае рушэньнеЭль НіньнёКастусь ЕзавітаўВільняЗінаіда БандарэнкаЯн ВэрмээрЛацінкаКазімер ЯгайлавічАнгельская моваЛявон ВашкоHromadske.TVgfq2uДрама (аповесьць)ЖамойтыЗагляне сонца і ў наша аконцаКаханьне без пранікненьняДобасна (рака)МастурбацыяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьСабакаПарнаграфія ў ЗШАМіжнародны жаночы дзеньПрыродаахоўная тэрыторыяВольга КараткевічВінцэсь МудроўБортны промысел у Беларусі2010Парнаграфія-гонзаНарвідМікола ЛупсякоўШклоўХарэйПадвойнае пранікненьнеВацлаў ЛастоўскіСказПётар МашэраўПрыморскі крайКанюшынаГарэлкаРысь эўрапейскаяПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)СтолінІксвідэаМарыя АнтуанэтаСядзібаHTTPSРадаўніцаДжоні ДэпЛесьбійская эротыкаАляксандар ЧарвякоўХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьНефцякамскАлесь ПетрашкевічЗалаты стандартБацькаўшчынаЦукровы буракАгоньЯнка МаўрТожабеларусСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамДойлідЛацінская моваМэтэароідБеларускі нацыянальны строй23 красавіка🡆 More