Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў

Супольнасьць Марыя́наў Беззага́ннага Зача́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і (альбо Кангрэга́цыя Марыя́наў) — каталіцкая ордэнская супольнасьць, заснаваная ў 1673 годзе ксяндзом Станіславам Папчыньскім (у Польшчы).

Да XVIII стагодзьдзя ордэн разьвіваўся, місіі марыянаў былі заснаваныя ў некалькіх эўрапейскіх краінах, аднак у XIX стагодзьдзі пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн быў фактычна зьнішчаны. У 1834 годзе партугальскі ўрад зачыніў усе манастыры марыянаў у гэтай краіне. Пасьля паўстаньня 1863—1864 гадоў царскі ўрад зачыніў кляштары марыянаў, многія сьвятары былі рэпрэсаваныя, нешматлікія суполкі працягвалі існаваць у падпольле. Апошні кляштар у Мар’ямпале быў зачынены ў 1904 г. У 1908 годзе застаўся толькі адзін сьвятар Вінцэнт Сікорскі.

Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў
Сымбаль кангрэгацыі.

Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў была адноўленая ў 1909 годзе літоўскім сьвятаром (пазьней біскупам Вільні) — блаславёным Юрыем Матулевічам, прафэсарам Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, дзеля душпастырскай і апостальскай працы «для Хрыста і Царквы». Новая канстытуцыя Марыянаў была зацьверджаная Папам Піям Х 28 лістапада 1910 году.

У служэньні Хрысту і Каталіцкай Царкве (лацінскага і ўсходняга абрадаў) Кангрэгацыя Марыянаў аб’ядноўвае сьвятароў і братоў з розных краінаў, у служэньні пад заступніцтвам Найсьвяцейшай Панны Марыі ў кляштарах, парафіях, місіянэрскіх станцыях, каталіцкіх школах і інш.

Акрамя Польшчы і Летувы марыяне працуюць ў ЗША, Бразыліі, Аргентыне, Руандзе, Аўстраліі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Італіі, Нямеччыне, Славаччыне, Чэхіі, Казахстане, Латвіі, Украіне, Эстоніі.

Марыяне вядуць душпастырскую і эвангелізацыйную працу ў Друі, Барысаве, Менску, Воршы, Росіцы і Жодзіне.

Статыстыка

  • 1990 436 сяброў, 239 сьвятароў
  • 2000 548 сяброў, 356 сьвятароў
  • 2001 542 сяброў, 358 сьвятароў
  • 2002 539 сяброў, 356 сьвятароў
  • 2004 510 сяброў, 353 сьвятароў
  • 2006 517 сяброў, 350 сьвятароў
  • 2007 506 сяброў, 345 сьвятароў
  • 2008 492 сяброў, 348 сьвятароў

Вядомыя марыяне

Літаратура

Крыніцы

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў СтатыстыкаКангрэгацыя Айцоў Марыянаў Вядомыя марыянеКангрэгацыя Айцоў Марыянаў ЛітаратураКангрэгацыя Айцоў Марыянаў КрыніцыКангрэгацыя Айцоў Марыянаў Глядзіце таксамаКангрэгацыя Айцоў Марыянаў Вонкавыя спасылкіКангрэгацыя Айцоў МарыянаўБагародзіцаМар’ямпальПаўстаньне 1863—1864 гадоўПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ніна МацяшЁган Вольфґанґ фон ҐётэПавал ВусаўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціРовар23 красавікаМаркетынгДыялекты беларускай мовыVPNЭль НіньнёТожабеларусПарнаграфія ў БеларусіРасеяУльтрафіялетавае выпраменьваньнеВіцебскі паветРасейцыІнданэзіяBet365ТленНор (імя)Станіслаў ВалодзькаМалайзіяУліковы запіс MicrosoftАмсьціслаў1347Людміла РублеўскаяУрліхБеларускі альфабэтУладзімер СьцяпанГодПарыж2015Эдуард ВаласевічІгнат КанчэўскіЧалавекІксвідэаНідэрляндыФундацыя «Вікімэдыя»ВілаМінэтКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўВасіль Жуковіч1 траўняЧорны кот (арганізацыя)СаньнікаваАндрэй КурэйчыкВітаўтКалінінская акругаРагнедаІмёны ліцьвінаўМар’ян ДуксаСтарабеларуская моваЛявон ВольскіТурма №8Зямля пад белымі крыламі2009Генадзь ШутаўАлтайЭратычнае мастацтваМіл (імя)РусьцейкаРужанскі палацСанкт-ПецярбургРасейская моваКрывіч (часопіс)КубаБаўгарыяВольны хор🡆 More