Часлаў Сіповіч

Часла́ў Сіпо́віч (8 сьнежня 1914, в.

Дзедзінцы, Браслаўскі павет — 4 кастрычніка 1981, Лёндан) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду, першы беларускі грэка-каталіцкі біскуп у XX стагозьдзі, тытулярны біскуп Марыямэтанскі, генэрал Кангрэгацыі Марыянаў, Апостальскі візытатар беларусаў-католікаў у замежжы, доктар багаслоўскіх навук (1946), адзін зь беларускіх тэарэтыкаў і прапаведнікаў экумэнізму; гісторык, культуроляг, пісьменьнік, публіцыст і перакладчык.

Часлаў Сіповіч
Часлаў Сіповіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 лістапада (8 сьнежня) 1914
Памёр 4 кастрычніка 1981(1981-10-04) (66 гадоў)
Пахаваны Лёнданскія могілкі Сьвятога Панкрата
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп

Паходжаньне і адукацыя

Паходзіў з шматдзетнае сялянскае сям’і беларусаў-католікаў Вінцэнта Сіповіча й Ядзьвігі Тычкі. Пачатковую адукацыю атрымаў у пачатковай школе ў роднай Дзедзінцы (ад 1921 г.), а пасьля ў Друі. Ад 1928 году вучыўся ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў-марыянаў. Пасьля яе заканчэньня ў 1935 г. вывучаў філязофію й тэалёгію ў Віленскім унівэрсытэце імя Стафана Баторыя.

Рэлігійная фармацыя і дзейнасьць

Часлаў Сіповіч 
Энкалпіён (ці панагія - нагрудны медальён) біскупа Чэслава Сіповіча. У ім - абраз Маці Божай Жыровіцкай. Захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы й музэі імя Францішка Скарыны, Лёндан.

З 14 гадоў праходзіў фармацыю ў кляштары беларускіх айцоў-марыянаў у Друі. Яго духоўным настаўнікам быў а. Язэп Германовіч. 1 жніўня 1933 году ўступіў у навіцыят марыянаў; першыя манаскія зарокі склаў 15 жніўня 1934 году. 9 ліпеня 1938 году паводле загаду польскіх уладаў быў, разам зь іншымі марыянскімі студэнтамі, выселены з Друйскага кляштару, і ня змог працягваць навучаньня ўва ўнівэрсытэце, бо вяртацца ў Вільню яму не дазволілі польскія ўлады.

Духоўнымі ўладамі быў накіраваны ў Рым, і з 1938 жыў у Русікуме. Працягваў навучаньне на прапанову вышэйшых духоўных уладаў ордэну марыянаў на тэалягічным факультэце Папскага Грыгарыянскага ўнівэрсытэту ў Рыме. Сан сьвятара прыняў у Рыме 16 чэрвеня 1940 г. ад расейскага каталіцкага біскупа Аляксандра Яўрэінава. У 1942 годзе атрымаў ступень ліцэнцыята, затым вучыўся ў Папскім Усходнім інстытуце, дзе падрыхтаваў доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную ўніяцкаму мітрапаліту Ясону Смагажэўскаму, якую абараніў 19 сьнежня 1946 г.

Рэктар Беларускае каталіцкае місіі ў Вялікабрытаніі (1947). Быў беларускім прадстаўніком у Цэнтральным каардынацыйным камітэце дабрачынных арганізацыяў уцекачоў (1949—1960).

2 ліпеня 1960 г. быў намінаваны тытулярным біскупам Марыямэтанскім. 4 жніўня 1960 г. на Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе ў Мюнхэне ўкраінскі грэка-каталіцкі біскуп Іван Бучко ў саслужэньні з украінскім біскупам Платонам Карніляком і расейскім біскупам Андрэем Катковым хіратанізавалі Часлава Сіповіча на біскупа.

Удзельнік 2-га Ватыканскага сабору (1962—1965), быў там абраны ў камісію па справах Усходніх цэркваў. Генэрал Ордэну айцоў марыянаў у Рыме (1963—1969).

Ад 1959 г. віцэ-старшыня, а ад 1965 г. ганаровы віцэ-прэзыдэнт Таварыства Яна Залатавуснага ў Лёндане — брытанскае арганізацыі, створанай у 1926 г. з мэтай пашырэньня ў ангельскамоўным сьвеце ведаў пра ўсходняе хрысьціянства.

Дзейнасьць сярод беларускае эміграцыі

Часлаў Сіповіч 
Магіла біскупа на Лёнданскіх могілках Сьвятога Панкрата ў Лёндане (2008)

Сябра Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі й дзейнасьці Ангельска-беларускага таварыства. Выступаў з рэфэратамі гісторыка-культуралягічнага характару на курсах беларусазнаўства. Сябра рэдкалегіі навуковага часопісу «The Journal of Byelorussian Studies».

У складзе ініцыятыўнае групы беларускіх духоўных і сьвецкіх дзеячаў (Пётра Татарыновіч, Леў Гарошка, Лявон Рыдлеўскі) 8 лістапада 1946 г. хадайнічаў перад папам Піем ХІІ аб назначэньні беларускага біскупа. Адзін з арганізатараў Беларускай школы сьв. Кірылы Тураўскага і інтэрнату пры Лёнданскім доме марыянаў (1961). Ініцыятар і заснавальнік Беларускага дома айцоў марыянаў у Лёндане. У жніўні 1965 абраны сябрам Управы беларускага адукацыйнага і дапамогавага фонду ў ЗША. Ініцыятар адкрыцьця й заснавальнік Беларускае бібліятэкі імя Ф. Скарыны і музэю пры ёй (травень 1971). Удзельнічаў у зьездах беларускіх каталіцкіх сьвятароў у эміграцыі (1960, 1961, 1962, 1972, 1977, 1979).

Актыўна супрацоўнічаў зь беларускімі эмігранцкімі пэрыядычнымі выданьнямі («Беларус», «Бацькаўшчына», «Божым шляхам»). Публікаваў артыкулы рэлігійнае й культурна-грамадзкае праблематыкі ў ангельскамоўных выданьнях.

У пэрыядычным друку выступаў пад псэўданімамі Васіль Крывічанін (Vasil Kryvicanin, Wasil Krywiczanin, Krywiczanin, В. К-нін, В. К.); Васіль Друя (В. Друя, Vasil Druja, V. Druja); А. Дзедзінка (A. Dziedzinka, А. Дз-ка, А. Дзе-ка, Дзе-ка, А. Д-ка, Д-ка, Д.). У адзіночных выпадках сустракаюцца псэўданімы: Я. Вучань, Вучань Вінцука Адважнага, Белар. карэспандэнт, A. Drujski, Dziedzinski, Иеромонах Вячеслав.

Папярэднік
Джордж Рэймэйкерз
Тытулярны біскуп Марыямэ
1960—1981
Наступнік
Уладзімер Тарасевіч
Папярэднік
Станіслаўс Шкутанс
Генэрал марыянаў
1963—1969
Наступнік
Джозэф Сельскі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Часлаў Сіповіч Паходжаньне і адукацыяЧаслаў Сіповіч Рэлігійная фармацыя і дзейнасьцьЧаслаў Сіповіч Дзейнасьць сярод беларускае эміграцыіЧаслаў Сіповіч КрыніцыЧаслаў Сіповіч ЛітаратураЧаслаў Сіповіч Вонкавыя спасылкіЧаслаў СіповічБраслаўскі паветКангрэгацыя Айцоў МарыянаўЛёндан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Санта-КляўсБандароўнаЛявон БаразнаАсадкаАнгельская моваДзень ПерамогіГорадняАлесь КажадубВялікабрытаніяМенская вобласьцьТураўАртур ВольскіПастава на каленяхБайструкЯгмінЛязьбійская парнаграфіяАркадзь КуляшоўАксана БязьлепкінаГрыгарыянскі каляндарПавецьГайдАлег ЯнкоўскіПружаныБіскупУрманНавум ГальпяровічТэхналёгіяВінцэсь МудроўБеларуская граматыка для школ (1918)Марыянскі жолабЮрась БарысевічМенскКарлес ПудждэмонДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЧорны замак АльшанскіВугорская моваКніга прарока ДаніілаОрдэн ПагоніБусел белыУ краіне райскай птушкіСяргей ДавідовічМаркёрІсьляндзкі коньІгар БабкоўБычкі (Віцебская вобласьць)Раман СкірмунтЗборная Ангельшчыны па футболеДомінік СобаслаіКіраў (Кіраўская вобласьць)Порнафільмы дарослых з падлеткаміПётар Машэраў1493ГарбатаМэрПоўдзеньАўстрыяНыркаІндустрыялізацыя.slКастусь КаліноўскіДзейнікУНІАНЛексычнае значэньнеАўгустоўскі каналТожабеларусСакуныПарнаграфія ў Чэхіі🡆 More