1947 Божым Шляхам

«Бо́жым шля́хам» — рэлігійны часопіс, які выдаваўся грэка-каталіцкімі сьвятарамі ў эміграцыі ў 1947—1958 рр.

Парыжы) і 1964—1980 рр. (у Лёндане). Паводле якасьці матэрыялаў, тэматычнай шырыні і свайго ўплыву на рэлігійны і грамадзкі дыскурс эмігранцкай супольнасьці часопіс стаў найбольш уплывовым рэлігійным выданьнем беларускай паваеннай дыяспары.

Божым шляхам
1947 Божым Шляхам
Тэматыка рэлігійная, грамадзкая
Пэрыядычнасьць штомесячнік
Краіна Францыя, Вялікабрытанія
Заснавальнік Леў Гарошка
Галоўны рэдактар Леў Гарошка і Язэп Германовiч
Дата заснаваньня 1947
Дата закрыцьця 1980
Мова беларуская

Парыскі пэрыяд

Першы нумар часопісу пабачыў сьвет у кастрычніку 1947 року пад рэдактарствам айца Льва Гарошкі, які годам раней у Рыме выдаў першы беларускі грэка-каталіцкі малітоўнік пад той жа назвай. У Парыжы айцец Гарошка быў рэктарам Беларускай каталіцкай місіі, заснаванай для апекі шматлікіх на той момант суродзічаў, што апынуліся ў Францыі пасьля Другой сусьветнай вайны. Выданьне было акрэсьлена рэдактарам як «часапіс беларускае рэлігійнае думкі», а мэта — гуртаваць суродзічаў і ўмацоўваць іх у духу еднасьці.

Ад самага пачатку часопіс заявіў пра сябе як ня толькі рэлігійнае монаканфэсійнае выданьне: «Галіна нашай працы, наш шлях — гэта шлях Божы, духовы, рэлігійны; аднак хочам яго разумець ня толькі ў сэнсе дэвацыйна-канфэсійным, аднаабрадным. але і ў сэнсе шырэйшым — хрысьціянска-нацыянальнай культурнай ды сацыяльнай брацкасьці і салідарнасьці». Ужо ў першым нумары публікаваліся творы аўтараў рознай канфэсійнай прыналежнасьці і даваўся агляд іншых беларускіх рэлігійных выданьняў дыяспары — каталіцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх. Разам з тэмай рэлігійнай салідарнасьці і еднасьці на старонках часопісу рэгулярна абмяркоўвалася пытаньне савецкай антырэлігійнасьці.

Практычна ўсе матэрыялы першых нумароў напісаны — пад рознымі псэўданімамі і бяз подпісу — айцом Гарошкам. Ад трэцяга нумару рэгулярным аўтарам стаў айцец Часлаў Сіповіч (Лёндан). Публікаваліся таксама мастацкія творы, пераважна эміграцыйных аўтараў.

У 1947—1950 рр. часопіс выходзіў штомесяц, часам — падвоенымі нумарамі. Ад студзеня 1951 ён стаў двумесячнікам, з 1955 — квартальнікам, у 1956 выйшлі два нумары, у 1957 — адзін выпуск, пасьля чаго выданьне прыпынілася.

Лёнданскі пэрыяд

«Божым шляхам» быў адноўлены ў 1964 року ў Лёндане, дзе пры Беларускай каталіцкай місіі сабралася група добра адукаваных і актыўных сьвятароў на чале зь біскупам Чаславам Сіповічам. Сярод іх былі айцец Язэп Германовіч — новы рэдактар часопісу — і айцец Аляксандар Надсан. Да іх у 1960 року далучыўся айцец Леў Гарошка. Каталіцкая місія была як рэлігійным, так і важным культурным асяродкам, зь якога пазьней вырасла Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны. У Лёндане таксама існавала ўжо Англа-беларускае таварыства, якое стымулявала інтарэс да Беларусі і беларусазнаўчыя дасьледаваньні. Гэта дазволіла прыцягнуць да супрацоўніцтва з часопісам такіх значных аўтараў, як Гай Пікарда, Вера Рыч і айцец Тамаш Падзява, а зь іншых краінаў — айца Робэрта Тамушанскага, пісьменьніка Ўладзімера Глыбіннага, актыўных дзеячоў дыяспары Кастуся Чабатара і Язэпа Малецкага.

Тэматыка часопісу стала шырэйшай у параўнаньні з парыскім пэрыядам за кошт арыгінальных дасьледчых артыкулаў, найперш — айца Аляксандра Надсана (царкоўная гісторыя, гісторыя беларускага кнігавыданьня, скарыназнаўства), а таксама Гая Пікарды, які фактычна запачаткаваў новую галіну ведаў — гісторыю беларускай царкоўнай музыкі. Часопіс падрабязна асьвятляў падзеі Другога Ватыканскага сабору, у якім браў удзел біскуп Часлаў Сіповіч. Таксама Язэп Германовіч, пад псэўданімам Вінцук Адважны, публікаваў свае байкі і фэльетоны.

Як і ў парыскі пэрыяд, пэрыядычнасьць часопісу паступова зьніжалася. У 1973 ён стаў квартальнікам, у 1975 выйшлі толькі два выпускі, у 1976 — адзін і ніводнага — у 1977. Адзіны выпуск за 1978 рок быў прысьвечаны памяці памерлага айца Льва Гарошкі, выпуск за 1979 — памяці памерлага айца Язэпа Германовіча; апошні, 151-ы, нумар, зьявіўся ў 1980 року. Апошнія нумары рыхтавалі айцец Аляксандар Надсан і біскуп Часлаў Сіповіч.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1947 Божым Шляхам Парыскі пэрыяд1947 Божым Шляхам Лёнданскі пэрыяд1947 Божым Шляхам Крыніцы1947 Божым Шляхам Вонкавыя спасылкі1947 Божым ШляхамБеларуская дыяспараГрэка-каталіцкая царкваЛёнданПарыжЧасопіс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Hromadske.TVБССРВэб-дызайнАлесь ПісьмянкоўМурза (страва)Вадзім БолбасМіндоўгШкотыЗагляне сонца і ў наша аконцаВулька СіманавіцкаяРэжым ЛукашэнкіАнтонімыВікісховішчаПарнаграфія для жанчынАнальны сэксГарбатаМаркёрТураўМэдыяВікіСалігорскАдзёрСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМустафа Кемаль АтатуркЗборная Ангельшчыны па футболеЛезьбіянстваПратэстанцкая РэфармацыяСтрахЗіновій ПрыгодзічКунілінгусКліматАляксандар ВіхорВольга Караткевіч2010-яАЛетуваПошукавая аптымізацыяПернікВікіманіяІван Пташнікаў2005ІнтэрстэларСтарабеларуская моваЗямля пад белымі крыламіКрывічыКрэўскі замакАндраш ШэфэрЗлучнікАкварэльМікі МаўсМужчына зьверхуПалямонавічыНямецкая моваГайдВіцебская вобласьцьБейкаЕўняУладзімер ДубоўкаСяргей ДавідовічБелазарВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)БагоўкаАлесь АркушМарына Васілеўская26 красавікаАляксандар ШыдлоўскіМікіта Крыўцоў2020КасілаўцыПарнаграфія ў ЯпонііКлеапатра🡆 More