Гай Пікарда

Гай Піка́рда (па-ангельску: Guy Picarda; псэўданім Піхура Г.; 20 ліпеня 1931, Лёндан — 20 красавіка 2007) — ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.

Гай Пікарда
па-ангельску: Guy Picarda
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1931(1931-07-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 красавіка 2007(2007-04-20) (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак адвакат, юрыст, музыказнаўца
Навуковая сфэра адвакатура[d], міжнароднае права і музыказнаўства[d]
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і бацькоў брэтонца-француза і ангелькі ірляндзкага паходжаньня. Бацька працаваў адвакатам у Апэляцыйным судзе ў Парыжы, а таксама ў Лёндане. Маці ў 1920-х гадох служыла ў Interallied Rhineland High Commission.

Навучаўся ў школах у Ангельшчыне і Францыі. У 1951 годзе паступіў ва ўнівэрсытэт у Грэноблю, скончыў Оксфардзкі ўнівэрсытэт, ўнівэрсытэт у Сарбоне і Лёнданскую школу эканомікі. У Оксфардзе працаваў сакратаром унівэрсытэцкага аддзяленьня таварыства па культурных абменах з СССР. У 1959 годзе распачаў працу па спэцыяльнасьці. Праз два гады ён стаў адвакатам у парыскім Апэляцыйным судзе, у 1977 адвакатам суду (барыстэрам) у King’s Inns у Дубліне. Займаўся сямейнымі спадчыннымі справамі ў Лёндане і Парыжы. Дваццаць гадоў адпрацаваў адвакатам у францускай амбасадзе ў Лёндане.

Ягоныя францускія карані прывялі Пікарду да ўступленьня ў «Таварыства гугенотаў Лёндану» і да прэзыдэнцтва ў «Зьвязе французаў Вялікай Брытаніі» з 1962 да 1972.

Захапіўся царкоўнымі харавымі сьпевамі падчас навучаньня ў Оксфардзе і Парыжы, дзе ён сьпяваў у хоры праваслаўнай царквы Аляксандра Неўскага. Аднойчы Гай дэ Пікарда вырашыў арганізаваць канцэрт, для якога атрымаў песьні ад украінцаў і расейцаў. Але лёнданскія ўкраінцы прапанавалі таксама ўключыць у праграму і беларускую музыку — і скіравалі яго ў раён Фінчлей (паўночны Лёндан) да маладога сьвятара Часлава Сіповіча (пазьней біскуп), шэфа Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. Беларусь, рэгіён зьмяшаных культурных стыляў — праваслаўнага, рымска-каталіцкага, грэка-каталіцкага, габрэйскага й татарскага — выклікала велізарнае захапленьне Гая Пікарды на ўсё жыцьцё. Дзеля вывучэньня ейнае культуры Пікарда разам з Обэранам Гэрбэртам(en) у 1954 заснавалі ангельска-беларускае таварыства. У 1961—1970 выкладаў музыку й сьпевы ў беларускай школе імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане.

Трапіўшы на службу, якая праводзілася ў беларускай царкве, што ў Фінчлі — паўночным мікрараёне ангельскай сталіцы, Гай Пікарда адкрыў для сябе разьмешчаныя праз вуліцу Беларускую бібліятэку і музэй імя Францішка Скарыны. З гэтага моманту Гай Пікарда распачаў вывучэньне старадаўніх кніг і рукапісаў. З 1971 стаўся сакратаром кіраўнічай рады бібліятэкі і музэю на доўгія гады. Чалец Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Менск).

У 1964 ажаніўся зь Мішлен Войталь (па-ангельску: Micheline Wojtal), ад якой меў сына Жана-Аляксандра. Пазьней разьвёўся зь ёй і ў 1972 ажаніўся зь Сюзэн Флэмінг (па-ангельску: Susan Fleming), ад якой меў дзьвюх дачок, Кэтрын ды Эліс. Другі ягоны шлюб таксама скончыўся разводам.

Сьмерць і пахаваньне

Памёр 21 красавіка 2007 году ў Лёндане. Паводле ўласнага запавету, адшуканага грэка-каталіцкім сьвятаром а. Сяргеем Стасевічам, прах Гая Пікарды быў пахаваны ў Беларусі 15 лістапада 2008 году. Паніхіду па памерлым адслужыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. На месцы пахаваньня, ля Чырвонага касьцёлу, усталяваная мэмарыяльная шыльда.

Творчая дзейнасьць

Вывучаў творчасьць беларускіх кампазытараў Міколы Равенскага, Міколы Куліковіча (Мікалая Шчаглова), жыцьцё і дзейнасьць Францішка Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, Менску. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных сьпеваў і іх выданьню. У канцы 1950-х паехаў з экспэдыцыяй на Падляшша. У Кляшчэлях, Сямятычах, Супрасьлі ды іншых мястэчках ён зьбіраў старажытныя беларускія царкоўныя сьпевы. У 1959 адшукаў у Кіеве Супрасьльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя музычныя зборнікі XVI стагодзьдзя рэлігійнага зьместу. Вынікі дасьледніцкай працы выдаў па-ангельску і па-беларуску, у тым ліку «Беларускі царкоўны сьпеўнік. Сьвятая Літургія» ў дзьвюх кнігах (1979—1991), «Беларускі духоўны сьпеўнік», навукова-папулярнае выданьне «Царкоўная музыка на Беларусі. 989—1995». Уклаў анталёгію беларускіх песнапеньняў «Залатая Беларусь», а таксама даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф.Скарыны ў Лёндане.

Друкаваўся на старонках рэлігійных і сьвецкіх выданьняў («Божым шляхам», «Беларус», «The Journal of Byelorussian Studies» і іншых). Выдаваў для ангельцаў часопіс пра беларускую культуру «The Byelorussian Chronicle», напісаў і выдаў па-ангельску даведнік «Мінск: Гістарычны даведнік» (1994). Пераклаў на ангельскую мову тэкст вядомай патрыатычнай песьні "У гушчарах". Сярод найбольш вядомых ягоных публікацыяў артыкулы пра гравюры Францішка Скарыны ды пра Марка Шагала й кабалу.

Устанавіў у прыгарадзе Лёндану Тотэнхэме месца, дзе знаходзілася Вольная славянская друкарня, заснаваная беларускім пісьменьнікам і мастаком Аляксандрам Рыпінскім, адкрыў для беларусаў гісторыю друкара Яна Ліцьвіна. Удзельнік фэстываляў «Магутны Божа» ў Магілеве і фэстывалю праваслаўнай музыкі ў Гайнаўцы ў якасьці журы.

Пасьля сьмерці дасьледчыка засталася неапублікаванай галоўная яго праца — зборнік «Залатая Беларусь. Анталогія беларускіх мадрыгалаў і харавых песень».

Узнагароды

  • 1974: Фрыман Лёнданскага Сіты;
  • 1975: Кавалер Нацыянальнага Ордэна Заслугі (Францыя);
  • 2000: Мэдаль Францішка Скарыны (Рэспубліка Беларусь);
  • 2003: Залаты мэдаль міністэрства культуры Беларусі ў гонар дзесяцігодзьдзя фэстывалю духовай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве;
  • 2006: дыплём ад офісу ЮНЭСКО ў Беларусі.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гай Пікарда БіяграфіяГай Пікарда Творчая дзейнасьцьГай Пікарда УзнагародыГай Пікарда ЗаўвагіГай Пікарда КрыніцыГай Пікарда ЛітаратураГай Пікарда Вонкавыя спасылкіГай ПікардаАдвакатАнгельская моваЛёндан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛагойскБітва пад ВоршайТэхналёгіяБерасьцейская вобласьцьГрыгарыянскі каляндарВыказьнікЖалейка (зборнік)ДабрыняАляксандар КосінецДотык пісі рукоюПагоняВіктар ГардзейВінцэсь МудроўГалоўная старонкаСадавінаПохваПадвойнае пранікненьнеКазімер ЯгайлавічДзяржава.smДзейнікЗнакі прыпынку2005Пак (спадарожнік Урана)АкварэльОрдэн ПагоніЭйкаМачанкаЛетува (каралеўства, 1918)Адвечным шляхамСэксуальныя пазыцыіАлесь СавіцкіC++БабёрБесьпілётнікКасілаўцыУладзімер Арлоў (гісторык)Беларускі нацыянальны стройФізычная падрыхтаванасьцьЯганэсбургУсяслаў ЧарадзейДругая сусьветная вайнаІмёны ліцьвінаўСакрат ЯновічГенадзь ШутаўАдзёр25 красавікаЭНармандыяМэдыяВікі1769Грамадзкі набытакНавум ГальпяровічАнатоль КлышкаМагілёў2010-яЎРыхлікАладкіСалатная цыкорыяЭль НіньнёБеларусыЛанеўскія-ВоўкПамылкаГотаўтМікіта КрыўцоўМэдаль Францішка СкарыныАзартная гульняМаланкаЛітаратурныя жанры🡆 More