Беларуская Бібліятэка І Музэй Імя Францішка Скарыны

Бібліятэ́ка й музэ́й імя Франці́шка Скары́ны (па-ангельску: Francis Skaryna Belarusian Library and Museum; таксама: Скарынаўка) — адзіная па-за межамі Беларусі бібліятэка, што спэцыялізуецца ў галіне беларусазнаўства.

З 1971 г. — незалежная ўстанова, якой валодае дабрачынны фонд. Разам зь Беларускай каталіцкай місіяй, Англа-беларускім таварыствам і «Часопісам беларускіх дасьледаваньняў» зрабіла значны ўнёсак у заахвочваньне беларусазнаўчых дасьледаваньняў у Вялікабрытаніі ды іншых краінах у другой палове ХХ стагодзьдзя.

Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны
Беларуская бібліятэка ў Лёндане
Беларуская бібліятэка ў Лёндане
Абрэвіятура Скарынаўка
Дата ўтварэньня 15 траўня 1971 (52 гады таму)
Тып Бібліятэка
Юрыдычны статус Дабрачынны фонд
Мэта Захаваньне беларускіх артыфактаў, умацаваньне беларускага жыцьця ў Вялікабрытаніі, садзеяньне беларусазнаўчым дасьледваньням, папулярызацыя ведаў пра Беларусь
Месцазнаходжаньне Англія, Вялікі Лёндан, Барнэт, вул. Холдэн, д. 37
Асноўныя асобы Аляксандар Надсан, Чэслаў Сіповіч, Леў Гарошка
Кіроўны орган Бібліятэчная рада
Сайт http://www.skaryna.org


Калекцыі

Бібліятэка

Кніжная калекцыя налічвае каля 30 тыс. асобнікаў. Найболей поўна прадстаўленыя гісторыя, літаратура, мова, рэлігія, нацыянальны й рэгіянальны фальклёр, бібліяграфія, музыка й мастацтва. Пераважная большасьць выданьняў — на беларускай мове, таксама вялікая кольскасьць — на расейскай і польскай, менш — па-нямецку, па-француску й на іншых мовах. Збор публікацыяў — кніжных і пэрыядычных — беларускай паваеннай дыяспары зьяўляецца адным з найбольш поўных у сьвеце.

Бібліятэка мае каля 20 старадрукаў — выданьняў, што выйшлі да ХІХ стагодзьдзя. У тым ліку невялікі фрагмэнт Кніг Царстваў Скарыны, два Статуты Вялікага Княства Літоўскага, «Хроніка эўрапэйскай Сарматыі» Аляксандра Гваньіні, «Сабраніе прыпадкаў» супрасельскага друку, «Гісторыя Літвы» Альбэрта Каяловіча і шэраг рэлігійных кніг беларускага друку. Іх дапаўняе вялікі збор копіяў беларускіх старадрукаў на мікрафільмах, набытых ад іншых эўрапэйскіх біблітэкаў і музэяў.

Збор першых выданьняў беларускіх аўтараў пачатку ХХ стаг. і кнігаў, выдадзеных у Заходняй Беларусі, налічвае сотні адзінак.

Ад 1950-х гадоў Беларуская каталіцкая місія выпісвала асноўныя беларускамоўныя пэрыядычныя выданьні Савецкай Беларусі. Яны сталі часткай збору Скарынаўкі, разам з амаль 200 іншымі пэрыядычнымі выданьнямі Заходняй Беларусі і дыяспары.

Картаграфічная калекцыя зьмяшчае болей за 100 мапаў Беларусі, амаль палова зь іх XVI-XVIII стгодзьдзяў.

Беларуская музыка на кружэлках зьбіралася сыстэматычна. Калекцыя запісаў на аўдыёкасэтах і CD-плытках 1990-х і пачатку 2000-х гадоў фрагмэнтарная, з ухілам на фольк, рок ды клясычную музыку.

Архіў

Значны архіў зьяўляецца найменей вывучанай часткай калекцыі. Ён зьмяшчае некалькі дзясяткаў старажытных рукапісаў ад XV стагодьдзя і пазьней, царкоўныя дакумэнты XVIII-XX стагодзьдзяў, матэрыялы пэрыяду Беларускай Народнай Рэспублікі (1918), архівы беларускіх арганізацыяў і выбітных асобаў паваеннай дыяспары розных краінаў. Калекцыя здымкаў вельмі значная. Яна збольшага адлюстроўвае беларускае жыцьцё ў Вялікай Брытаніі, а таксама некаторых іншых краінаў, другой паловы ХХ стагодзьдзя.

Музэй

Музэйная калекцыя займае адзін пакой у будынку Скарынаўкі. У ёй можна пабачыць слуцкія паясы і арнат рыма-каталіцкага сьвятара, пашыты з гарадзенскага пояса XVIII стагодзьдзя. Невялікую калекцыю манэтаў, у тым ліку Вялікага княства Літоўскага, і банкнотаў 1918 году, выпушчаных мясцовымі ўладамі ў Слуцку, Магілёве і Гомелі. Калекцыю марак часоў Беларускай Народнай Рэспублікі, савецкіх марак зь беларускімі матывамі і знакаў пошты ЗБВБ, якая нядоўга дзейнічала падчас страйку паштавікоў Вялікабрытаніі. Тут таксама ёсць прыклады беларускага рэлігійнага мастацтва, а таксама рэчы Ларысы Геніюш і айца Язэпа Германовіча з часоў іх увязьненьня ў савецкіх лягерах.

Калекцыя выяўленчага мастацтва разьмешчана ў будынках Скарынаўкі й Беларускай каталіцкай місіі. У ёй ёсьць творы Казіміра Кастравіцкага, Пётры Сергіевіча, Віктара Жаўняровіча, Пётры Мірановіча, У. Шыманца, Міхася Наўмовіча, М. Саўкі-Міхальскага, М. Паўлоўскага, Георгія Паплаўскага, Барыса Заборава.

Дзейнасьць

Установа мае характар дасьледчыцкага цэнтру. Пра візыт, у тым ліку для экскурсіі, неабходна дамовіцца загадзя. Дасьледчыкам з па-за Лёндану прапануецца разьмяшчэньне й візавая падтрымка.

Скарынаўка арганізуе лекцыі, працоўні па рэдагаваньні Вікіпэдыі і вядзе кніжны клюб. Яна суарганізуе штогадовую беларусазнаўчую канфэрэнцыю ў Лёндане.

Гісторыя

Пачаткі

Пачаткі Скарынаўкі зьвязаныя перадусім зь дзейнасьцю каталіцкага сьвятара Чэслава Сіповіча, які ў 1947 г. заснаваў у Лёндане Беларускую каталіцкую місію. У 1949 г. місія перабралася ў вялікі будынак, Марыян Гаўз, якім тады валодалі літоўскія айцы марыяне. Першапачаткова невялікая — ад дзьвюхсот да трохсот тамоў, — бібліятэка Чэслава Сіповіча разьмясьцілася на другім паверсе будынку. Акрамя самога Ч. Сіповіча бібліятэкай карысталіся суайчыньнікі і дасьледнікі, зацікаўленыя беларусазнаўчымі тэмамі. У гэтым жа пакоі адбываліся пасяджэньні Беларускага хрысьціянскага акадэміцкага аб’яднаньня «Жыцьцё» (створана ў 1947 г.) і Беларускага акадэміцкага каталіцкага аб’яднаньня «Рунь» (створана ў 1949 г.) — арганізацыяў, якія меліся гуртаваць студэнтаў і адукаваных суайчыньнікаў. Адначасова Згуртаваньне Беларусаў Вялікай Брытаніі арганізавала ўласную бібліятэку — Беларускую бібліятэку і архіў імя Францыска Скарыны. З часам ейная невялікая калекцыя была далучана да бібліятэкі ў Марыян Гаўз.

Сярод прычынаў для набыцьця ў 1950-х гадох Марыян Гаўзу — часткова на ахвяраваньні суайчыньнікаў у дыяспары — ва ўласнасьць Беларускай каталіцкай місіі Ч. Сіповіч называў "бібліятэку, архівы й музэй, вылучна беларускага зьместу або зьвязанага зь беларусаведай". У 1955 г. Чэслаў Сіповіч разьмясьціў у газэце «Бацькаўшчына» абвестку пра стварэньне пры місіі "агульнага беларускага" архіву, музэя й бібліятэкі.

Bibliotheca alboruthena

У канцы 1950-х гадоў бібліятэка пачала выпісваць пэрыядычныя выданьні зь Беларусі. Памер ейнай калекцыі ў 1950-х гадох павялічыўся ў дзесяць разоў і яна ўключала таксама каштоўныя рукапісы й старыя мапы. У 1958 г. яна стала называцца лацінскай назвай Bibliotheca alboruthena. У 1960 г. грэка-каталіцкі сьвятар Леў Гарошка пераехаў у Лёндан і далучыў да бібліятэкі ўласны багаты кнігазбор. Кнігазбор у выніку павялічыўся да 5000 асобнікаў. У 1960 г. Чэслаў Сіповіч быў прызначаны біскупам і перабраўся ў Рым. Кіраўніцтва бібліятэкай перайшло да а. Льва Гарошкі.

1960-я былі гадамі значнага росту інтарэсу да беларусазнаўства ў Вялікабрытаніі, а Bibliotheca alboruthena, разам з Англа-беларускім таварыствам — важным сродкам садзейнічаньня даследаваньням. Калі ў 1965 г. Англа-беларускае таварыства пачало выдаваць «Часопіс беларускіх дасьледаваньняў» — першы англамоўны беларусазнаўчы навуковы часопіс — амаль усе аўтары першага нумару былі тым ці іншым чынам зьвязаныя зь бібліятэкай. Арнольд Макмілін карыстаўся бібліятэкай для дактарату пра беларускую літаратурную мову XIX стагодзьдзя, а Вера Рыч — для першай анталёгіі беларускай літаратуры ў перакладзе на ангельскую мову. У 1968 г. кніжная калекцыя налічвала больш за 6500 асобнікаў і тады была зробленая першая спроба каталягізаваць яе.

Стварэньне самастойнай установы

Беларуская Бібліятэка І Музэй Імя Францішка Скарыны 
Ліст аб перадачы архіву С. Яновіча для захаваньня ў Бібліятэцы імя Ф. Скарыны. Вялікабрытанія, Лёндан. 8 верасьня 1981 году.

У 1970-м годзе быў набыты асобны будынак для калекцыі, якая ўжо не зьмяшчалася ў памяшканьнях Марыян Гаўз. Для гэтага быў абвешчаны збор ахвяраванняў сярод суайчыньнікаў. Рамонт будынку і пераезд заняў больш за год. За гэты час зьмяніўся "бібліятэкар" — кіраўнік установы. Ім стаў айцец Аляксандар Надсан.

Афіцыйнае адкрыцьцё бібліятэкі адбылося 15 траўня 1971 году з удзелам брытанскага філёляга, папулярызатара беларусістыкі Робэрта Оці. Спачатку яе ўзначальвала Бібліятэчная рада, а ў 1979 г. быў створаны дабрачынны фонд, які стаў уласьнікам установы. Ім кіруе Апякунская рада (па-ангельску: Board of Trustees).

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларуская Бібліятэка І Музэй Імя Францішка Скарыны КалекцыіБеларуская Бібліятэка І Музэй Імя Францішка Скарыны ДзейнасьцьБеларуская Бібліятэка І Музэй Імя Францішка Скарыны ГісторыяБеларуская Бібліятэка І Музэй Імя Францішка Скарыны ГалерэяБеларуская Бібліятэка І Музэй Імя Францішка Скарыны КрыніцыБеларуская Бібліятэка І Музэй Імя Францішка Скарыны Вонкавыя спасылкіБеларуская Бібліятэка І Музэй Імя Францішка СкарыныThe Journal of Belarusian StudiesАнгельска-беларускае таварыстваАнгельская моваБеларусазнаўстваБеларусьБібліятэкаВялікабрытанія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алена МаслаАлесь ЧумакоўТрыбуна працыЯн ЦывінскіВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьПарнафільмНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)28 красавікаСпакусьнікіБлакітная сойкаСяргей ДавідовічВалерыя КуставаНямецкая моваМарыюпальПастава 69Полымя (часопіс)КампутарNokia 6233Ода салаўюОпсаВагінальны сэксМікалай МірскіГалерэяЮрась СьвіркаГішпаніяПтушкіГідуныАкторы парнафільмаўКузьма ЧорныІтальянская моваУкраінская моваУладзімер ЛенінЧарнобыльШпакПарнаграфія ў ВугоршчынеРаіса БаравіковаГенадзь КарпенкаКамянецГеакэшынг26 красавікаЁсіф СталінНіл ГілевічДрысьвяты (вёска)ІталіяАрубаМадэль OSIКрыжАляксей БелыАндрэй КурэйчыкДругая сусьветная вайнаГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануШвэдзкая моваТаксіБраніслаў ТарашкевічДабрыняВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняЛетувісыМэдыяВікіВіталь ВольскіРусіны (гістарычны этнонім)Дотык пісі рукоюМаркетынгТадзіяна КляшторнаяПошукавая аптымізацыяДаўгерд (імя)МенскЛіза Кудроў🡆 More