Гайнаўка: места і гміна ў Падляскім ваяводзтве Польшчы

Га́йнаўка (па-польску: Hajnówka, па-падляску: Гайнувка, Hájnuvka) — горад ува ўсходняй Польшчы, на этнічнай тэрыторыі беларусаў, цэнтар павету ў Падляскім ваяводзтве.

Адміністрацыйна горад выдзелены ў асобную гарадзкую гміну, тут жа разьмешчаная сядзіба сельскай гміны Гайнаўка. Насельніцтва на 2012 год — 22 031 чалавек.

Гайнаўка
лац. Hajnaŭka
польск. Hajnówka
Сабор Сьвятой Тройцы
Сабор Сьвятой Тройцы
Гайнаўка: Геаграфія, Назва, Гісторыя
Герб Гайнаўкі
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Горад з: 1951
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Плошча: 21,29 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 22 031 чал.
шчыльнасьць: 1034,81 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-200
TERYT: 3202605011
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°34′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.56667° у. д. / 52.73333; 23.56667 23°34′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.56667° у. д. / 52.73333; 23.56667
Гайнаўка на мапе Польшчы
Гайнаўка
Гайнаўка
Гайнаўка
Гайнаўка: Геаграфія, Назва, Гісторыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.hajnowka.pl

Гайнаўка — асяродак беларускай нацыянальнай меншасьці, якая паводле перапісу 2002 року складае тут 26,41% жыхароў. З 3 сьнежня 2007 году беларуская мова мае ў горадзе статус дапаможнай мовы. Дзейнічае Музэй беларускай культуры.

Гайнаўка знаходзіцца на Бельскай раўніне, на заходнім краі Белавескай пушчы, з-за чаго атрымала мянушку «брамы ў Белавескую пушчу».

Геаграфія

Знаходзіцца на Бельскай раўніне. Найбліжэйшыя месты — Бельск-Падляскі (27 км), Кляшчэлі (28 км) і Беласток (62 км).

59% тэрыторыі Гайнаўкі складаюць сельскагаспадарчыя надзелы, яшчэ 3% — лясныя надзелы. Места займае 1,31% плошчы павету.

Гайнаўка знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці да Белавескай пушчы, найбуйнейшага некранутага лесу Эўропы. Празь места працякае рака Правая Лясная.

Назва

Паводле адной з вэрсіяў, назва паходзіць ад размоўнага «угай», або месца ў лесе (паляна), дзе пасьвілі скаціну.

Гісторыя

Рэч Паспалітая

  • 1589 — тэрыторыя ўвайшла ў склад сталовых уладаньняў караля Рэчы Паспалітай
  • 1639 — Сеймавая ардынацыя пастанавіла заснаваць каралеўскія вартоўні дзеля аховы пушчы
  • 1670 — ва ўрочышчы Скарбаслаўка паўстала варта (цяпер раён Гайнаўкі Пляцоўка)
  • 1679 — у варце несьлі службу 7 егераў і 2 асочнікі, якія таксама пільнавалі Каралеўскі тракт да каралеўскага двара ў Белавежы
  • XVIII стагодзьдзе — ва ўрочышчы Скарбаслаўка служыў каралеўскі вартаўнік іменем Гейна або Гайна — імаверна, немец з паходжаньня.

Расейская імпэрыя

  • 1795 — пасьля III падзелу Рэчы Паспалітай да падпісаньня Тыльзіцкае дамовы 1807 року па тэрыторыі сучаснага места праходзіла граніца між Прускім і расейскім падзеламі
  • XIX стагодзьдзе — каля сядзібы вартаўніка паўстае вёска
  • 23 траўня 1831 каля Гайнаўшчыны паўстанцкі аддзел генэрала Дэзыдэрыя Хлапоўскага атрымаў перамогу ў бітве з расейскімі войскамі
  • 1846 — утворанае Гайнаўскае лясьніцтва
  • 1863 — у ваколіцах адбываюцца бітвы Студзеньскага паўстаньня
  • 1888 — Белавеская пушча ўвайшла ў склад царскіх уладаньняў
  • 1894 — да Гайнаўкі пракладзеная чыгунка зь Бельску-Падляскага
  • 1897 — чыгунка працягнутая да палацу ў Белавежы
  • 1900 — будаўніцтва шашы Бельск-Падляскі — Белавежа
  • 1909 — будова чыгуначнай лініі на адцінку Седльцы — Ваўкавыск. Гайнаўка налічвае 600 мяшканцаў
  • 1915 — адступленьне расейскага войска і эвакуацыя частку насельніцтва, гайнаўская варта спаленая
  • 1915—1918 — немцы займаюцца вывазам драўніны; збудаваныя два тартакі, пякарня, пральня, лазьня, казіно, кінатэатар, фабрыка сухой дыстыляцыі драўніны, дэпо і сеткі вузкакалейных чыгунак

Міжваенная Польшча

  • люты 1919 — Гайнаўка ўвайшла ў склад Польшчы. Насельніцтва — 118 мяшканцаў
  • 1920 — польска-савецкая вайна, 27 жніўня ля дарогі да Белавежы адбылася сутычка разьведаддзелу 1-е беларуска-літоўскае дывізіі генэрала Яна Жандкоўскага з савецкім бронецягніком 48-й стралковай дывізіі
  • 3 траўня 1923 — заснаваньне каталіцкае парафіі і прыстасаваньне нямецкага кінатэатру пад капліцу
  • 1924 — ангельская фірма «The Century European Timber Corporation» набывае тартакі і лясныя чыгункі. У Гайнаўку адбываецца вялікі наплыў працаўнікоў
  • 24 сакавіка 1924 — першы страйк на тэрыторыі хімічнае фабрыкі распачаў хвалю выступаў працаўнікоў, якая трывала зь перапынкамі да верасьня 1939
  • 1925 — першая праваслаўная капліца. У Гайнаўцы налічваецца каля 4000 мяшканцаў, 70% зь якіх складаюць палякі, астатнія — беларусы, жыды, расейцы, немцы
  • 1929 — польскія ўлады касуюць дамову з ангельскай «Цэнтурай» з прычыну рабаўніцкай эксплюатацыі пушчы
  • 1930 — чатыры гайнаўскія фабрыкі забясьпечваюць працай амаль 2000 супрацоўнікаў
  • 1934 — асада становіцца сядзібай гміны ў складзе Бельскага павету
  • 9 сакавіка 1936 — капліца спаленая бальшавікамі; пачатак будаўніцтва новай
  • 1939 — у Гайнаўцы налічваецца 17 тысячаў мяшканцаў. Дзейнічаюць Дзяржаўная школа драўнянай прамысловасьці, 3 сярэднія школы, гімнастычнае таварыства «Сокал», гатэль, два кінатэатры, аптэка, бібліятэка, тэатральная суполка
  • 17 верасьня 1939 — бітвы зь немцамі падчас Верасьнёўскай кампаніі, бамбаваньне ваколіц пілётамі Люфтвафэ чыгуначнага вакзалу. Празь некалькі дзён Гайнаўка перададзеная СССР
  • 27 верасьня 1939 — аддзелы 10-й арміі бальшавікоў захапілі склады ўзбраеньня ў раёне Гайнаўкі, узялі ў палон 125 польскіх жаўнераў і двух афіцэраў
  • кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 — савецкая акупацыя
  • 10 лютага 1940 — дэпартацыя ў Сыбір 462 жыхароў Гайнаўкі
  • 25 чэрвеня 1941 — Гайнаўка занятая нямецкімі войскамі. Адразу была спаленая сынагога, кінатэатар «LUX», рэстарацыя і гатэль Гурскага
  • верасень 1941 — перасяленьне жыдоў у пружанскае гета
  • 17 верасьня 1943 — расстрэл 104 мяшканцаў Гайнаўкі (у тым ліку жанчын зь дзецьмі)
  • ліпень 1944 — немцы зьнішчылі чыгуначны вакзал і воданапорныя вежы
  • 18 ліпеня 1944 — Чырвоная армія заняла Гайнаўку.

Польская народная рэспубліка

  • 1944 — у Гайнаўцы засталося 8 тысячаў мяшканцаў
  • красавік — травень 1945 — у ваколіцах дзейнічаў аддзел 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай пад даводзтвам маёра Зыгмунта Шэндэляжа «Лупашкі»
  • 20 красавіка 1945 — жаўнеры Грамадзянскай АК раззброілі пастарунак камуністычнай міліцыі
  • 15 траўня 1945 — патруль 1 швадрону 5-й Віленскай брыгады АК раззброіў пастарунак чыгуначнай аховы ля помпы на чыгуначнай станцыі
  • 28 студзеня 1946 — 3-я Віленская брыгада Нацыянальнага вайсковага задзіночаньня захапіла места і раззброіла пастарунак Грамадзянскае міліцыі і Чырвонай арміі
  • 23 чэрвеня 1946 — уведзеная ў эксплюатацыю зьнішчаная за нямецкай акупацыяй чыгунка да Белавежы
  • 1948 — пачатак пабудовы каталіцкага касьцёлу, скончанага толькі ў 1965 з прычыны супраціву камуністычных уладаў
  • 1951 — атрыманьне статусу места
  • 1954 — Гайнаўка стала цэнтрам павету
  • 1975 — места перастала быць цэнтрам павету
  • 1979 — запушчаная першая аўтобусная лінія
  • 1981 — будоўля праваслаўнай Траецкай царквы
  • 3 сьнежня 1984 — адкрытае чыгуначнае злучэньне да Белавежы
  • верасень 1985 — адкрыты помнік абаронцу места ў 1939 року Баляславу Бервячонку
  • 9 верасьня 1986 — уведзены ў эксплюатацыю новы чыгуначны вакзал
  • 1989 — распушчаныя камітэты Польскай аб’яднанай работніцкай партыі і Аб’яднанай народнай партыі.

Сучасная Польшча

  • 1993 — ліквідацыя чыгуначнага злучэньня са станцыямі Белавежа-Палац і Бельск-Падляскі
  • 1995 — пачатае будаўніцтва яшчэ двух праваслаўных храмаў: Нараджэньня сьвятога Яна Хрысьціцеля і сьвятога Дымітрыя Салунскага
  • 1 студзеня 1999 — Гайнаўка ізноў стала цэнтрам павету
  • 2000 — пачатак будаўніцтва касьцёлу пад тытулам сьвятых Кірылы й Мятода
  • 2003 — пачатак будаўніцтва касьцёлу і кляштару Аб’яднаньня сёстраў-клярысак
  • 2004 — ліквідацыя пасажырскіх цягнікоў на чыгунцы Гайнаўка — Цісаўка
  • 21 чэрвеня 2007 — меская рада прыняла ўхвалу пра ўвядзеньне беларускай мовы ў якасьці дапаможнай
  • 2008 — адкрыты касьцёл сьвятых Кірылы і Мятода
  • жнівень 2010 — адкрыты касьцёл Аб’яднаньня сёстраў-клярысак
  • 18 жніўня 2012 — візыт патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірылы I ў Сабор Сьвятой Тройцы.

Гаспадарка

Гайнаўка: Геаграфія, Назва, Гісторыя 
Помнік зубру ў Гайнаўцы

Сёньняшняя Гайнаўка — значны прамысловы цэнтар, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.

Шмат фірмаў, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, драўляны вугаль, тару, а таксама драўляную галянтарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудаваньня вырабляюць машыны і абсталяваньне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці, абагравальнае абсталяваньне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» зьяўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалягічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павету і наяўнасьці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам угнаеньняў, дрэва, прыроднага газу.

Разьмяшчэньне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавескай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага політэхнічнага інстытуту, дзе рыхтуюць адмыслоўцаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасьці на ахоўваемых прыродных тэрыторыях.

Насельніцтва

  • 2009 год — 21 583 чал.

Беларусы ў Гайнаўцы

Гайнаўка: Геаграфія, Назва, Гісторыя 
Музэй беларускай культуры

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 году ў Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназіяў Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (комплекс школаў з дадатковым вывучэньнем беларускай мовы(pl)). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым вывучэньнем беларускай мовы, дзе гэты прадмет зьяўляецца абавязковым.

Гайнаўка — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 годзе была адкрыта першая экспазыцыя Гайнаўскага музэю помнікаў беларускай культуры. Цяпер музэй мае 3 будынкі, 6 экспазіцыйных заляў, кіназалю, бібліятэку, гатэль. У музэйнай экспазыцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.

Турыстычная інфармацыя

Гайнаўка: Геаграфія, Назва, Гісторыя 
Касьцёл Узьнясеньня Сьвятога Крыжа
  • Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
  • Касьцёл Узьнясеньня Сьвятога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
  • Царква Сьвятой Тройцы (канец ХХ ст.) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэньня храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа зьмясьціць 5000 вернікаў).

Ураджэнцы

  • Міхал Андрасюк (нар. 1959) — дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы
  • Міра Лукша (нар. 1958) — беларуская пісьменьніца
  • Кацярына Бонда (нар. 1977) — польская пісьменьніца беларускага паходжаньня
  • Натальля Герасімюк(d) (нар. 1967) — беларуская журналістка

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гайнаўка ГеаграфіяГайнаўка НазваГайнаўка ГісторыяГайнаўка ГаспадаркаГайнаўка НасельніцтваГайнаўка Турыстычная інфармацыяГайнаўка УраджэнцыГайнаўка Крыніцы і заўвагіГайнаўка Вонкавыя спасылкіГайнаўкаГайнаўка (гміна)Гайнаўскі паветГарадзкая гмінаПадляскае ваяводзтваПадляскія дыялектыПольская моваПольшчаЭтнічная тэрыторыя беларусаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь ПетрашкевічСлавамір АдамовічТаксіБісэксуальнасьць1951GoogleКарлес ПудждэмонРусізмБайкаСацыяльная сеткаАговаЛюбоўФізыкаВікіКатэхізіс Сымона БуднагаУсевалад ІгнатоўскіЛязьбійская парнаграфіяБарсэлёнаІрляндыяМіхал Клеафас Агінскі1896Ордэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаАрхеалёгіяГалаўны больБеларуская ПалічкаТацяна СапачБабёрБеларускі клясычны правапісСоня садоваяКубак Ангельшчыны па футболеЯн ЧыквінПастава 69Зімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуУладзіслаў ГарбацкіІван ШамякінБазыляныГрэцыяСьвятая Рымская імпэрыяХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуРабінаЛесьбійская эротыкаІвонка СурвілаАнатоль СербантовічМілімэтарУ краіне райскай птушкіРэйтан (карціна Яна Матэйкі)ДэтройтВасіль ЖуковічП’ер Агюст РэнуарМастацкая літаратураЭпоха АсьветніцтваЎіндгукЛічэбнікГорадняГабрэіНіл ГілевічВыказьнікРэстаранПлошчаОйча нашСакавікБярозка (часопіс)Дамініканская РэспублікаТроп (літаратуразнаўства)Станіслаў ЯроцкіБялуха (гара)Вольнае аўтарскае праваРасейская акупацыя БеларусіГеранім Друцкі-ЛюбецкіУкраінцыАляксей Бацюкоў🡆 More