Газэта Беларус: газэта беларусаў ЗША

«Белару́с» — беларуская ґазэта ў замежжы, якую ў 1950 годзе заснавалі ў ЗША прадстаўнікі беларускай пасьляваеннай эміґрацыі.

Штомесячная ґазэта выдаецца Беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем.

Беларус
Тып газэта
Краіна
Галоўны рэдактар Ганна Сурмач
Заснаваная 20 верасьня 1950
Мова беларуская мова
ISSN 1054-9455
Афіцыйны сайт bielarus.org (анг.)

Гісторыя

«Беларус» зьяўляецца найвялікшым і найстарэйшым выданьнем беларускай эміґрацыі. Першы нумар пабачыў сьвет 20 верасьня 1950 году ў Нью-Ёрку.

Пасьля абвешчаньня незалежнасьці ў 1991 г. некалькі нумароў газэты «Беларус» зьявіліся паралельна ў Амэрыцы і ў Беларусі (у фотакапіяваным выглядзе).

Па палітычнай арыентацыі ґазэта прытрымліваецца нацыянальна-дэмакратычных пазыцыяў, падтрымлівае нацыянальнае адраджэньне і выступае супраць палітыкі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Рэдактарамі газэты ў розныя часы былі такія выбітныя фігуры грамадзкага і культурніцкага жыцьця беларусаў у Амэрыцы, як Леанід Галяк, Лявон Савёнак, Міхась Міцкевіч, Натальля Арсеньнева, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Янка Запруднік, Зора Кіпель, Марат Клакоцкі.

Матэрыялы ґазэты ўтрымліваюць інфармацыю пра жыцьцё і актывізм дыяспары, беларускія навіны, а таксама шмат гістарычных і аналітычных артыкулаў. Усе матэрыялы публікуюцца на беларускай мове. Большасьць беларускіх арґанізацыяў у сьвеце атрымоўваюць ґазэту па падпісцы.

Нэкралёгі ў газэце — своеасаблівы (хоць і сумны) даведнік «Хто быў хто» ў беларускай эміграцыі, і каштоўная крыніца для будучых гісторыкаў эміграцыі.

Альманах

З 2007 году рэдактар «Беларуса» у 2002—2010 гадах Марат Клакоцкі выдае штогадовы літаратурны альманах «Беларус». Апублікаваць у ім свой твор можа кожны, хто піша па-беларуску і жыве за межамі Беларусі. На дадзены момант альманах зьяўляецца асобным праектам, не зьвязаным з сучаснай рэдакцыяй газэты.

Весткі й Паведамленьні

Са студзеня 2011 году выдаецца інфармацыйны бюлетэнь «Весткі й Паведамленьні» выключна за кошт ахвяраваньняў падпісчыкаў.

Рэдактары

Глядзіце таксама

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Газэта Беларус ГісторыяГазэта Беларус АльманахГазэта Беларус Весткі й ПаведамленьніГазэта Беларус РэдактарыГазэта Беларус Глядзіце таксамаГазэта Беларус ЛітаратураГазэта Беларус КрыніцыГазэта Беларус Вонкавыя спасылкіГазэта БеларусБеларуска-амэрыканскае задзіночаньнеЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭўропаВіктар МарціновічПрыметнікЛесьбійская эротыкаВялікі выбухНародны АльбомЛексычнае значэньнеГісторыяСьвятлана АлексіевічГрэнобльБрысталЦэнтральная разьведвальная ўправаВіктар ЖыбульВадзім СаранчукоўІндыяНямецкая моваEBayАшмяныДзікЎОйча нашПтушкіДзеяслоўФундацыя «Вікімэдыя»Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьСМЕРШJavaПлоцевы актСлавамір АдамовічАлесь АркушЛюдміла РублеўскаяАговаАлбэртаЛюдзі на балоце (раман)Эратычнае мастацтваЗаходняя БеларусьКастусь ЦыбульскіЛетува1877ВярэнаўЯнка МаўрПорнасайтБеларусізацыяПрыдатак (мовазнаўства)ЮрмалаРагачоўМанулТураўАрмяне1944НямеччынаФэеноорд РатэрдамЗямляУладзімер ДубоўкаВікіманіяГісторыя БеларусіOperaАнальны сэксАкраВусякіАльгарытмВорная зямляСярэднебеларускія гаворкіВадзім БолбасДрапежныя птушкіБудынакГудыУкраінцыНавука🡆 More