Ляво́н Рыдле́ўскі (14 кастрычніка 1903, мяст.
Ульянавічы Магілёўскай губэрні, цяпер Сеньненскі раён — 24 кастрычніка 1953, Лёндан) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч.
Лявон Рыдлеўскі | |
Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1903 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 кастрычніка 1953 (50 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актывіст, змагар супраціву, мілітант |
Месца працы |
У 1917—1920 навучаўся ў Слуцкай беларускай гімназіі, сябра культурна-асьветніцкага гуртка «Папараць-кветка». У 1923 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію, у 1929-м — Вышэйшы політэхнічны інстытут у Подэбрадах (Чэхаславаччына).
Быў адным з самых маладых удзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году і антысавецкага партызанскага руху на Палесьсі да 1921 году. Падчас навучаньня ў Чэхаславаччыне быў сябрам Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў замежжа і Заходняй Беларусі. У 1929 разам зь Міколам Абрамчыкам выехаў у Францыю. Быў ініцыятарам стварэньня і адным з кіраўнікоў «Хаўруса беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі» ў Парыжы (1930—31). На пачатку Другой сусьветнай вайны дамогся дазволу ваяваць беларусам у складзе францускага замежнага легіёну; падчас акупацыі Францыі ўдзельнічаў у францускім Супраціве.
У 1945-1947 выдаваў газэту «Беларускія навіны».
У 1947 годзе абраны сакратаром Прэзыдыюму, пазьней — віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР. У лістападзе 1948 на 1-м сусьветным зьезьдзе беларускай эміграцыі выбраны старшынём «Сусьветнага аб’яднаньня беларускай эміграцыі». Падтрымліваў цесныя сувязі зь Беларускім домам ордэна марыянаў і іншымі рэлігійнымі арганізацыямі.
Лявон Рыдлеўскі памёр 24 кастрычніка 1953 году, быў пахаваны на могілках Гэмпстэд у Лёндане. 11 сьнежня 1955 году на ягонай магіле быў усталяваны помнік, які пазьней зьнік. 27 лістапада 2010 году помнік Лявону Рыдлеўскаму быў адноўлены.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Лявон Рыдлеўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.