Талачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Пакроўская царква, аўтэнтычны выгляд
Пакроўская царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Талачын
Каардынаты 54°24′24.44″ пн. ш. 29°42′01.23″ у. д. / 54.4067889° пн. ш. 29.7003417° у. д. / 54.4067889; 29.7003417 29°42′01.23″ у. д. / 54.4067889° пн. ш. 29.7003417° у. д. / 54.4067889; 29.7003417
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль віленскае барока
Дата заснаваньня 1769, 1779
Статус Ахоўная зона
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Талачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Талачыне. Знаходзіцца на гістарычнай Аршанскай вуліцы. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Талачынскага базылянскага манастыра складаецца з царквы, жылога корпуса, будынка школы, брамы і агароджы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1769 годзе князі Сангушкі заснавалі ў Талачыне манастыр базылянаў Покрыва Багародзіцы. Драўляныя будынкі ўзьвялі на месцы Фарнага касьцёла, фундаванага Львом Сапегам у 1604 годзе. У 1779 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, асьвечанай у 1796 годзе. Пры манастыры працавалі школа і шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па падзелах Рэчы Паспалітай, калі Талачын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1804 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), а манастыр ліквідавалі. У XIX ст. царква была прыпісной да Аршанскага Прачысьценскага манастыра.

Найноўшы час

За савецкім часам царква знаходзілася ў валоданьні прыхода Покрыва Багародзіцы Маскоўскага патрыярхату, жылы корпус манастыра належаў вайсковаму камісарыяту, будынак школы — пазаведамаснай ахове.

28 лістапада 1996 году прыходу перадалі манастырскі корпус. 10 кастрычніка 2004 году пастановай сыноду Беларускага экзархату ўтварыўся манастыр Покрыва Багародзіцы. У 1996 годзе традыцыйныя купалы-банькі замянілі на бляшаныя купалы-цыбуліны, уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы.

У 2010-я гады пад кіраўніцтвам прыбылай з Расеі манашкі Анфісы над царквой паставілі вялізныя пазалочаныя купалы-цыбуліны, а традыцыйныя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія), не адпаведныя сваімі памерамі габарытам помніка. Гэтыя працы прафінансаваў бізнэсовец зь Пецярбургу Вячаслаў Заранкоў. Апроч таго, перад царквой збудавалі новую капліцу зь вялізным купалам-цыбулінай. У 2017 годзе на фасадзе царквы зьмясьцілі 14 нэабізантыйскіх фрэсак, выкананых майстрамі з Расеі, якія не адпавядаюць барокавай стылістыцы помніка. Паводле манашкі Анфісы, яна даўно марыла «надаць царкве праваслаўную прыгажосьць» (рас. придать церкви православную красоту).

Архітэктура

Царква

Царква — 3-нэфавая базыліка з 2-вежавым галоўным фасадам. Прастакутны цэнтральны нэф завяршаецца на тарцах фігурнымі атыкавымі франтонамі. Адметнасьць галоўнаму фасаду надаюць увагнутыя прасьценкі і багатая ордэрная плястыка: ступеньчатыя пілястры, карнізы, праёмы складанай формы, нішы і інш.

У інтэр’еры бакавыя нэфы адкрываюцца аркавымі праёмамі ў больш высокі цэнтральны, які пераходзіць у прэзьбітэрыюм. Цэнтральны і бакавыя нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках, прэсьбітэрыюм — цыліндрычным скляпеньнем.

Манастырскі корпус

Манастырскі жылы корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з франтонамі на тарцах, завершаны 2-схільным дахам. Плян галерэйны з вэстыбюлем і сходамі ў цэнтры, перакрыцьці паверхаў скляпеністыя. Фасады падзяляюцца пілястрамі і прастакутнымі вокнамі, аформленымі роўнічнымі ліштвамі з валютамі зьверху.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
  • Флікоп-Світа Г. Іканастас і бакавыя прысценныя алтары канца XVIIІ ст. у царкве Пакрова Божай Маці былога базыльянскага кляштара ў Талачыне: да пытання выяўлення, вывучэння і захавання ўніяцкіх помнікаў // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 22 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; навук. рэд. А. Лакотка. — Менск: Права і эканоміка, 2017. С. 348—353.

Вонкавыя спасылкі

Талачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000754

Tags:

Талачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў ГісторыяТалачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў АрхітэктураТалачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў ГалерэяТалачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў ЗаўвагіТалачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў КрыніцыТалачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў ЛітаратураТалачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў Вонкавыя спасылкіТалачын Царква Покрыва Багародзіцы І Манастыр Базылянаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вострая брамаІталіяЯзафат КунцэвічКастусь КаліноўскіPHPЛёнданКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Беларускі нацыянальны стройПрыёрбанкЛявон ВашкоІрляндцыВугорская моваВагінальны сэксУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціМурза (страва)ДайльАвечка.smЮрась БарысевічМаксім ТанкЮлі ТаўбінISO 4217Дзень ЗямліДзьвінскПростыя сказыПлоцевы актУНІАНБычкі (Віцебская вобласьць)Наша НіваПавецьСадавінаВалянцін АкудовічАдольф ГітлерЖалейка (зборнік)Палацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Бойрыкс (імя)ЛічэбнікАдвечным шляхамЯнка БрыльБанкаўскі рахунакАўтамабільны знакАшмяныАляксандар ШыдлоўскіЛетувізацыяАльфаТранснацыянальная карпарацыяБайструкТаварыства беларускай школыЛітваПольская літаратура (рэнэсанс)Падвойнае пранікненьнеМарыя МартысевічАкварэльСпадчына (верш)Хацкель ДунецТураўЛяхавічыРыбыСтрахМэдаль Францішка СкарыныДаўгатаШчучынРэжым ЛукашэнкіЯўгенія ЯнішчыцАлесь БадакСамасейПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыУсяслаў Чарадзей🡆 More