Натальля Качанава: беларуская палітык

Натальля Качанава, народжаная Талкачова (нар.

25 верасьня 1960, Полацак, Віцебская вобласьць) — дзяржаўная дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, экс-кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Натальля Качанава
Натальля Качанава: Жыцьцяпіс, Русіфікацыя Беларусі, Узнагароды
Старшыня Савету Рэспублікі
6 сьнежня 2019 — дасюль
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Міхаіл Мясьніковіч
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі
27 сьнежня 2014 — 5 сьнежня 2019
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік: Аляксандар Косінец
Наступнік: Ігар Сергяенка
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
27 сьнежня 2014 — 21 сьнежня 2016
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 25 верасьня 1960 (63 гады)
Полацак
Партыя:
Дзеці: двое
Адукацыя: Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт,
Акадэмія кіраваньня
Узнагароды:
ордэн Сяброўства ордэн Айчыны III ступені ордэн Айчыны мэдаль «За працоўныя заслугі»
ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
Медаль Святой Прападобнай Ефрасінні Полацкай Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
ордэн «Садружнасць»

Жыцьцяпіс

У 1982 годзе закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, у 2006 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1982 да 1995 — апэратар пульту кіраваньня, інжынэр па тэхніцы бясьпекі, інжынэр вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал».

З 1995 да 2002 — інжынэр, выканаўца абавязкаў начальніка, вядучы інжынэр вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыльлёва-камунальная гаспадарка г. Полацку».

З 2002 да 2007 — начальнік аддзела жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, выканаўца абавязкаў намесьніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкаму, намесьнік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкаму.

З 2007 да 2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкаму.

З 27 сьнежня 2014 — намесьнік прэм’ер-міністру Беларусі.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з 21 сьнежня 2016 году па 5 сьнежня 2019 году.

6 сьнежня 2019 году прызначана старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Русіфікацыя Беларусі

На асабістую просьбу ярэя Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Яўгена Саланкова перавяла зь верасьня 2021 году беларускую сярэднюю школу ў мястэчку Жыровічах на расейскую мову, што стала шокам для калектыву школы.

Узнагароды

  • мэдаль «За працоўныя заслугі»

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў

17 сьнежня 2020 году была ўключана ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. У якасьці падстаў для ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Качанава як старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу адказвае за падтрымку рашэньняў прэзыдэнта ў галіне ўнутранае палітыкі й за арганізацыю махлярскіх прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Яна таксама рабіла публічныя заявы, адстойваючы жорсткія разгоны мірных дэманстрацыяў з боку апарату бясьпекі. З-за гэтага жа Качанаву ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія ды Швайцарыя. 26 студзеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

Таксама Качанава знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, а з 2022 года — пад санкцыямі Японіі, Украіны і Канады.

Сям’я

Замужам. Мае дзьвюх дачок.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Натальля Качанава ЖыцьцяпісНатальля Качанава Русіфікацыя БеларусіНатальля Качанава УзнагародыНатальля Качанава Санкцыі ЭЗ й іншых краінаўНатальля Качанава Сям’яНатальля Качанава КрыніцыНатальля Качанава Вонкавыя спасылкіНатальля Качанава196025 верасьняАдміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі БеларусьАляксандар ЛукашэнкаБеларусьВіцебская вобласьцьПолацакРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ФедарэнкаБеларускае ПалесьсеВацлаў ЛастоўскіСан-ФранцыскаНіл ГілевічІван МележРоварЭротыкаМухаедыТаксіТэмпэратураДаўконтЛюбарт (імя)Мікола МаляўкаНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Расейская моваВікіпэдыяТрыбуна працыЭнцыкляпэдыяАнатоль ЗэкаўЖывіляАндрэй Курэйчык1980Юры ГагарынВіктар МарціновічПарнафільмЗямля пад белымі крыламі(486958) 2014 MU69Тутэйшыя (п’еса)Пошукавая сыстэмаПісьменнасьцьАзэрбайджанская моваКастрычніцкі пераваротЦмокЮрка МонічСэксДарога Р6 (Беларусь)Карпацкая ЎкраінаМішэль ВайлдРусіны (этнічная група)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуАнгельшчынаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуБрыгада (войска)Славамір АдамовічХрысьціянстваБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтАрубаЮры СабалеўскіАляксандар МарозУладзімер ДубоўкаГунт1951Ян ЗбажынаПарнаграфія ў сецівеЯгінтСонцаРэч ПаспалітаяАлесь ПісьмянкоўОйча нашМіндоўг (імя)Мікола ГусоўскіЛеанід ГалубовічРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Родныя гоні (1927)Максім ТанкАркадзь КуляшоўПарнаграфія ў ІталііЧэрвеньВадзім Саранчукоў🡆 More