Сяргей Румас: беларускі палітык

Сярге́й Мікала́евіч Ру́мас (нар.

1 сьнежня 1969 году, Гомель) — беларускі эканаміст, прэм’ер-міністар Беларусі (2018—2020). Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2012). У 2011—2019 гадах — старшыня асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».

Сяргей Румас
Сяргей Румас: Жыцьцяпіс, Крыніцы, Літаратура
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
18 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Андрэй Кабякоў
Наступнік: Раман Галоўчанка
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
28 сьнежня 2010 — 31 ліпеня 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Старшыня праўленьня ААТ «Белаграпрамбанк»
22 верасьня 2005 — 28 сьнежня 2010
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 сьнежня 1969 (54 гады)
Гомель
Партыя:
Бацька: Мікалай Румас
Маці: Вольга Румас
Адукацыя:
Узнагароды: Ордэн Сяброўства

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 1 сьнежня 1969 году ў Гомлі. У 1990 годзе скончыў Яраслаўскую вышэйшую ваенную фінансавую вучэльню па спэцыяльнасьці «фінансавае забесьпячэньне войскаў». 1990—1992 — служба ў войску. У 1995 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «арганізацыя і кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю».

Працаваў у спэцупраўленьні пры беларускай канторы Дзяржбанку СССР, камэрцыйных банках Беларусі, «Беларусбанку». З чэрвеня 2002 году — намесьнік старшыні праўленьня ААБ «Беларусбанк». 22 верасьня 2005 — 28 сьнежня 2010 — старшыня праўленьня ААТ «Белаграпрамбанк».

З 28 сьнежня 2010 — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. 31 ліпеня 2012 году звольнены з пасады намесьніка прэм’ер-міністра ў сувязі з прызначэньнем старшынём праўленьня ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь».

З 22 красавіка 2011 году да 27 сакавіка 2019 году — старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу. З 25 красавіка 2013 году ўключаны ў склад Прэзыдыюму Савету міністраў Рэспублікі Беларусь з паўнамоцтвамі намесьніка прэм’ер-міністра па пытаньнях дзейнасьці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, Мытнага зьвязу і Адзінай эканамічнай прасторы. 18 жніўня 2018 году быў прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі замест Андрэя Кабякова.

У лютым 2023 году Румас трапіў у чорны сьпіс Украіны.

Кандыдат эканамічных навук. Кавалер ордэну Сяброўства.

Крыніцы

Літаратура

  • Сяргей Румас назначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» №254 (26862) 29 сьнежня 2010

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сяргей Румас ЖыцьцяпісСяргей Румас КрыніцыСяргей Румас ЛітаратураСяргей Румас Вонкавыя спасылкіСяргей РумасБеларуская фэдэрацыя футболуГомельСьпіс прэм’ер-міністраў Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Унівэрсальны каардынаваны часСалатная цыкорыяСярэдняя школа №104 (Менск)Літаратурныя жанры1923Трыбуна працыГорадняБеларусыЗянон ПазьнякАкторы парнафільмаўРасізмMemento moriМустафа Кемаль АтатуркТрыбадызмГарадзенская вобласьцьІмёны ліцьвінаўБіскупЯн ЧыквінПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)ПрагласГалёнМаксім ТанкАрцём Арашонак.bbДзьвінскДзеяслоўАляксей МарачкінСавушкін прадуктСэксуальныя пазыцыіСяляваАльгерд БахарэвічРасонскі раёнСанскрытПаўлюк ТрусГісторыя ПолацкуАлег СалтукАтрад (біялёгія)Іван ШамякінЭтнічная тэрыторыя беларусаўГрыгарыянскі каляндарБлогАляксандар КосінецУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЗборная Ангельшчыны па футболеПратэстанцкая РэфармацыяДаброВагінальны сэксПалітыка ВялікабрытанііРасейская моваКірыл КоктышСтрахЯгмінКушмакМікола ГусоўскіСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРСлоўнік НасовічаВасіль ІгнаценкаВугорская моваМаксім ЛужанінБудынак26 красавікаАлесь КажадубВіктар МарціновічСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіЛетува (каралеўства, 1918)Google🡆 More