Банк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь

27°32′59″ у. д. / 53.91667° пн. ш.

27.54972° у. д. / 53.91667; 27.54972

«Банк разьвіцьця́ Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўны банк Беларусі, створаны ў жніўні 2011 годзе дзеля фінансаваньня дзяржаўных праграмаў і сацыяльна значных інвэстыцыйных праектаў.

«Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1 жніўня 2011 (12 гадоў таму)
Заснавальнікі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Уласьнікі Савет міністраў Беларусі (96%), «Беларуськалій» (4%)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Цэнтральны раён, прасп. Машэрава, д. 35
Ключавыя фігуры Аляксандар Ягораў, Тацяна Сасноўская
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя аблігацыя
Паслугі абмен валюты, банкаўскі рахунак, брокерства, грашовы перавод, пазыка, уклад
Абарачэньне Банк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь681,061 млн рублёў (2019 год; 323,759 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Банк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь328 662 млн рублёў (2019 год; 156,237 млн $)
Чысты прыбытак Банк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь286,198 млн рублёў (2019 год; 136,051 млн $)
Лік супрацоўнікаў 838 (2020 год)
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Прамагралізінг», «БР-Кансалт»
Аўдытар «КПМГ» (Ангельшчына)

На 2021 год Банк разьвіцьця Беларусі ўлучаў аддзяленьні ў 5 абласных цэнтрах па-за сталіцай і замежнае прадстаўніцтва ў Ангельшчыне — у горадзе Лёндане па вуліцы Лідэнхола, д. 122. Доля ўраду Беларусі складала 96 %. У банкаўскі холдынг уваходзіла 7 прадпрыемстваў: 1) «Прамагралізінг» (78 % паёў), 2) «Прамагралізінг-Украіна» (Кіеў), 3) «Прамагралізінг-Цэнтар» (Расея, Санкт-Пецярбург), 4) «Бягомльскае» (Докшыцкі раён; земляробства),5) «БР-Кансалт» (дрэваапрацоўка), 6) «БР-Форэст» (Барысаў; лесазагатоўка), 7) «БР-Вуд» (Бабруйск, Магілёўская вобласьць; лесапілка).

Дзейнасьць

ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» зарэгістраванае 1 жніўня 2011 году пад нумарам 191683861. Статутны фонд — 20 мільярдаў рублёў (доля ўраду — 95%, доля Нацбанку — 5%).

Пасаду старшыні праўленьня банку з 31 ліпеня 2012 року заняў Сяргей Румас, хоць яшчэ ў чэрвені кіраўнічка Нацыянальнага Банку Надзея Ермакова абвяргала гэткую магчымасьць.

Задачы

  • фінансаваньне праектаў, уключаных у праграмы, якія зацьвярджаюцца прэзыдэнтам і/або ўрадам Рэспублікі Беларусь, шляхам прадастаўленьня крэдытаў на іхнюю рэалізацыю ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах тэрміновасьці, платнасьці і вяртальнасьці ў парадку, усталяваны Саветам Міністраў па ўзгадненьні з прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • набыцьцё актываў банкаў у адпаведнасьці зь пералікам такіх актываў і парадкам, якія зацьвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Апэрацыі

  • прыцягваньне пазыкаў і крэдытаў;
  • прыцягваньне сродкаў бюджэту ў дэпазыты;
  • прадастаўленьне крэдытаў на рэалізацыю дзяржаўных праграмаў ад уласнага імя і за свой кошт на ўмовах тэрміновасьці, платнасьці і вяртальнасьці;
  • адкрыцьцё і вядзеньне банкаўскіх рахункаў юрыдычных асобаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праектаў, уключаных у дзяржаўныя праграмы, дзеля акумуляваньня часткі выручкі, накіроўванай выключна на пагашэньне запазычанасьці, якую маюць перад ім;
  • правядзеньне разьлікаў у безнаяўнай форме праз карэспандэнцкія ды іншыя рахункі, адкрываныя ААТ «Банкам разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь і іншых банках;
  • абслугоўваньне і пагашэньне зьнешніх дзяржаўных пазыкаў і зьнешніх пазыкаў, прыцягнутых пад гарантыі ўраду Рэспублікі Беларусь, якія прадастаўляюцца для фінансаваньня праектаў, уключаных у дзяржаўныя праграмы;
  • набыцьцё актываў банкаў на падставе дагавароў саступкі патрабаваньня за кошт сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэньні ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь».

Банк разьвіцьця ня мае ліцэнзіі на зьдзяйсьненьне банкаўскае дзейнасьці, таму не аказвае паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам.

Мінуўшчына

13 чэрвеня 2011 г. кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Крыс Джарвіс прапанаваў стварыць Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь у рамках 3-гадовых ператварэньняў для пераадоленьня фінансавага крызісу: «У банкаўскай сфэры неабходна забясьпечыць фармаваньне банка разьвіцьця, які будзе добра фукцыянаваць. Уласна кажучы, на гэты банк ляжа прадастаўленьне новых крэдытаў у рамках дзяржаўных праграмаў, якія зараз па субсідаваных стаўках прадстаўляюцца камэрцыйнымі банкамі». Банк разьвіцьця створаны паводле загаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №261 ад 21 чэрвеня 2011 року. Першапачаткова месьціўся ў Першамайскі раёне Менску па вуліцы Сурганава, д. 66.

За 2019—2020 гады актывы Банка разьвіцьця Беларусі вырасьлі ў 1,5 разы да 12 млрд рублёў (4,9 млрд даляраў ЗША).

Кіраўнікі

  • Сяргей Румас (31 ліпеня 2012 — 18 жніўня 2018)
  • Андрэй Жышкевіч (сьнежань 2018 — 5 сакавіка 2021)
  • Аляксандар Ягораў (з 5 сакавіка 2021 году)

Міжнародныя санкцыі

17 лютага 2022 году банк быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўразьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў.

У сакавіку 2022 году банк быў адключаны ад SWIFT.

У тым жа годзе банк трапіў у санкцыйныя сьпісы Канады, Новай Зэландыі, Швайцарыі, Украіны ды Японіі. У студзені 2023 года Украіна пашырыла санкцыі на «Прамагралізінг».

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

  • Навіны (рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.

Tags:

Банк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь ДзейнасьцьБанк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь АпэрацыіБанк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаБанк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь Міжнародныя санкцыіБанк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь Крыніцы і заўвагіБанк Разьвіцьця Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіБанк Разьвіцьця Рэспублікі БеларусьГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Савецкія рэпрэсіі ў БеларусіЖазэф Люі Гей-ЛюсакПошукавая аптымізацыяВэб-сэрвэрЯкуб Наркевіч-Ёдка1919АфарызмSQLЗлучаныя Штаты АмэрыкіПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Славамір АдамовічСонечная энэргія14 красавікаГалоўная старонка2005АўстраліяСельская гаспадарка БеларусіЮры ГумянюкМаршы недармаедаўВалошкаВільняРАУСАнатоль ІвашчанкаДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Чарнобыльская катастрофаВугоршчынаУсебеларускі народны сходРасейцыСьвяты ЮрыНаваполацакПаўлюк ТрусСурвэткаАпэрацыйная сыстэмаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуНацыяналізацыяПарнаграфія для жанчынІван ШамякінРусіны (этнічная група)Лекі-адпаведнікіІнданэзіяАляксей Белы1467Гуда (імя)БАТЭ БарысаўПарнаграфія ў сецівеГрамадзкі набытак10 студзеняКрумкачВагінальны сэксАдольф ГітлерСафі ЭвансЭўфрасіньня ПолацкаяЭнэргіяАдзёрВерасеньКартагенШвэцыяЛюбарт (імя)Украінскае ПалесьсеРасейская моваМіра (імя)ГрамадзянінПольская моваКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»КарбоўцыКітабыПошукавая сыстэмаЛязьбійская парнаграфіяКаханьне без пранікненьня🡆 More