Рама́н Алякса́ндравіч Гало́ўчанка (нар.
10 жніўня 1973) — прэм’ер-міністар Беларусі з 4 чэрвеня 2020 году, экс-амбасадар Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Раман Галоўчанка | |
Раман Галоўчанка, 2020 год | |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 чэрвеня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Сяргей Румас |
Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь | |
18 жніўня 2018 — 4 жніўня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 10 жніўня 1973 (50 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, у 2003 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе быў прызначаны старшынём Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь.
На пачатку сваёй кар’еры працаваў у Радзе бясьпекі, з 2002-га па 2005 год быў намесьнікам начальніка аддзелу Генэральнай пракуратуры. У 2005-м з гэтай пасады стаў галоўным дарадцам упраўленьня замежнай палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта.
З 2009-га па 2013-ы займаў пасаду першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу Беларусі. З 2013-га па 2018-ы быў амбасадарам Беларусі ў ААЭ, Катары, Дзяржаве Кувэйт і Каралеўстве Саудаўская Арабія.
З 4 чэрвеня 2020 году прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі.
У чэрвені 2022 году Галоўчанка трапіў у санкцыйны сьпіс Канады.
Раман Галоўчанка жанаты і мае траіх дзяцей.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Раман Галоўчанка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.