Міжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі

73°33′48″ у. д. / 45.50028° пн. ш.

73.56333° у. д. / 45.50028; 73.56333

Міжнаро́дная арганіза́цыя грамадзя́нскай авія́цыі — установа ААН, заснаваная ў чэрвені 1945 году ў Манрэалі (Канада).

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі
анг. International Civil Aviation Organization
Міжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі
Сьцяг МАГА
Міжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі
Дзяржавы-ўдзельніцы МАГА (2018 год)
Абрэвіятура МАГА
Дэвіз Яднаем авіяцыю
Дата ўтварэньня 6 чэрвеня 1945 (78 гадоў таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Мэта бясьпека міжнародных грамадзянскіх палётаў
Штаб-кватэра правінцыя Квэбэк, Манрэаль, акруга Віль-Мары, бульв. Рабэра Бурасы, д. 999
Месцазнаходжаньне Канада
Дзейнічае ў рэгіёнах Кітай, Тайлянд, Мэксыка, Пэру, Кенія, Сэнэгал, Эгіпет, Францыя
Сяброўства 193 дзяржавы (2021 год)
Афіцыйныя мовы ангельская, гішпанская, расейская і француская
Генэральны сакратар Фан Лю
Старшыня Рады Сальваторэ Шакітана
Старшыня Аэранавігацыйнай камісіі Набіль Наўмі
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія Арганізацыя аб'яднаных нацыяў (ЗША)
Сайт icao.int
Колішняя назва Часовая міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (да 4 красавіка 1947 г.)

Усталёўвае міжнародныя нормы для грамадзянскай авіяцыі і каардынуе яе разьвіцьцё з мэтай падвышэньня бясьпекі і эфэктыўнасьці палётаў. Заснаваная Канвэнцыяй «Аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі» 1944 году. У 1992 годзе (Рэзалюцыя A29-1) Абвесьціла 7 сьнежня Днём грамадзянскай авіяцыі. Пазьней гэтае рашэньне падтрымала ААН. На 2021 год месьцілася ў Канадзе. Галаўная сядзіба знаходзілася ў Манрэалі (правінцыя Квэбэк) па бульвары Рабэра Бурасы, д. 999. Таксама дзейнічала 8 рэгіянальных прадстаўніцтваў: 1) Бангкок (Тайлянд) — Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, 2) Мэхіка (Мэксыка) — Паўночная Амэрыка, 3) Пэкін (Кітай), 4) Ліма (Пэру) — Паўднёвая Амэрыка, 5) Найробі (Кенія) — Усходняя і Паўднёвая Афрыка, 6) Дакар (Сэнэгал) — Заходняя і Сярэдняя Афрыка, 7) Нёі-сюр-Сен (Францыя) — Эўропа і Паўночная Атлянтыка, 8) Каір (Эгіпет) — Блізкі Ўсход.

Кіраваньне

  • Сход. Склікаўся аднойчы на 3 гады. Паўнамоцны пры ўдзеле пасланьнікаў большасьці дзяржаваў-удзельніц, якіх могуць суправаджаць тэхнічныя дарадцы. Кожная дзяржава мела па адным голасе. Прымаў рашэньні большасьцю пададзеных галасоў. Выбіраў Раду і зацьвярджаў штогадовы каштарыс, выкананьне якога разглядў. Даваў даручэньні Радзе. Прадстаўнікі дзяржаваў, якія зацьвердзілі Пагадненьні «Аб міжнароднай паветраных перавозках» і «Аб транзыце ў міжнародных паветраных зносінах» ад 7 сьнежня 1944 году, галасавалі датычна адпаведных справаў.
  • Рада. Складалася з прадстаўнікоў 36 дзяржаваў. Абірала ўласнага старшыню бяз права голасу са свайго складу, а таксама яго намесьніка. Ухваляла рашэньні большасьцю галасоў. Яе сябры ўстрымліваліся ад галасаваньня пры разглядзе датычнай іх справы. Выконвала распараджэньні Рады. Утварала Камітэт паветраных перавозак са свайго складу і Аэранавігацыйную камісію, у тым ліку яе старшыню. Прызначала генэральнага(-ую) сакратара(-ку) для найму пэрсаналу і выконвала каштарыс, аб чым нёс справаздачу перад Сходам. Апавяшчала дзяржавы пра парушэньні Чыкаскай канвэнцыі. Ухваляла міжнародныя стандарты на прапанову Камісіі аэранавігацыі.
  • Аэранавігацыйная камісія. Складалася зь 19 авіяпілётаў. Разглядала і раіла Радзе зьмяненьні ў Дадаткі да Чыкаскай канвэнцыі. Прапаноўвала Радзе збор і пашырэньне сярод дзяржаваў зьвестак пра палёты. Утварала тэхнічныя падкамісіі з удзелам усіх дзяржаваў.
  • Сакратарыят. Складаўся зь 5 бюро: 1) аэранавігацыі, 2) паветраных перавозак, 3) тэхнічнай супрацы, 4) праўных справаў і вонкавых зносін, 6) кіраваньня і паслуг. Генэральная сакратарка таксама кіравала Канцылярыяй фінансаў, адзнакі, ўнутранага аўдыту і зносін, як і 8 рэгіянальнымі прадстаўніцтвамі.

Задачы

Міжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі 
Галаўная сядзіба МАГА ў Манрэалі (Канада, 2013 год)

Паводле 44-га артыкула Чыкаскай канвэнцыі «Аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі» 1944 году, «Мэтамі і задачамі Арганізацыі ёсьць распрацоўка прынцыпаў і спосабаў міжнароднай аэранавігацыі, а таксама спрыяньне плянаваньню і разьвіцьцю міжнародных паветраных перавозак з тым, каб:

  • а) забясьпечыць бясьпечны і ўпарадкаваны рост міжнароднай грамадзянскай авіяцыі ва ўсім сьвеце;
  • б) заахвочваць мастацтва канструяваньня і выкарыстаньня летакоў дзеля мірных задачаў;
  • в) заахвочваць разьвіцьцё паветраных шляхоў, лётнішчаў і сродкаў аэранавігацыі для міжнароднай грамадзянскай авіяцыі;
  • г) задавольваць патрэбы народаў сьвету ў бясьпечных, пастаянных, выніковых і ашчадных паветраных перавозках;
  • д) прадухіляць марнатраўства, выкліканае неразумнай спаборнасьцю;
  • е) забясьпечваць поўную павагу правоў Дамоўных дзяржаваў і справядлівыя магчымасьці выкарыстоўваць міжнародныя авіялініі для кожнай Дамоўнай дзяржавы;
  • ё) пазьбягаць рознага стаўленьня да Дамоўных дзяржаваў;
  • ж) спрыяць бясьпецы палётаў у міжнароднай аэранавігацыі;
  • з) спрыяць агулам разьвіцьцю ўсіх бакоў міжнародных грамадзянскіх палётаў».

Дзяржавы-ўдзельніцы

Паводле 91-га артыкула Чыкаскай канвэнцыі «Аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі» 1944 году, «як толькі гэтую Канвэнцыю ратыфікуюць або далучацца да яе 26 дзяржаваў, яна набудзе моц між імі на 30-ы дзень пасьля ўкладаньня 26-й прылады». У выніку 4 красавіка 1947 году заснавальнікамі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (МАГА) сталі ўрады 26 краінаў:

27 жніўня 1948 году Аўстрыя стала 50-й дзяржавай-удзельніцай МАГА. 2 сакавіка 1964 годуСамалі стала 100-м сябрам МАГА. 2 лістапада 1984 году Тонга стала 150-м сябрам Арганізацыі. 4 чэрвеня 1993 году ўрад Беларусі 180-м удзельнікам МАГА. Урады ўсіх 5 суседніх зь Беларусьсю краінаў таксама зьяўляюцца яе ўдзельнікамі: Польшча — ад 6 красавіка 1945 году сярод заснавальнікаў, Расея — ад 15 кастрычніка 1970 году ў якасьці правапераемніка Савецкага Саюзу, Летува — ад 8 студзеня 1992 году, Латвія — ад 13 ліпеня 1992 году і Ўкраіна — ад 10 жніўня 1992 году.

Беларусь

27 траўня 2021 году Рада Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (МАГА) ўхваліла Рашэньне аб расьсьледаваньні да 25 чэрвеня пасадкі самалёта «Раянэйр» у Нацыянальным аэрапорце «Менск».

Гісторыя

Міжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі 
Заля Рады МАГА (Манрэаль, 2013 год)

Цягам 1944 году прадстаўнікі 44 дзяржаваў склалі праект Канвэнцыі «Аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі». Урад ЗША запрасіў у Чыкага (штат Іліной, ЗША) прадстаўнікоў 55 дзяржаваў на Міжнародную нараду па грамадзянскай авіяцыі 1944 году. Яе наведалі прадстаўнікі 54 дзяржаваў. 7 сьнежня 1944 году прадстаўнікі 52 дзяржаваў падпісалі па-ангельску Канвэнцыю «Аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі», якая налічвала 96 артыкулаў. Другая частка Канвэнцыі зь 7 разьдзелаў (7—13) у складзе 24 артыкулаў (43—66) тычылася ўласна Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. 6 чэрвеня 1945 году заснавалі Часовую міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ЧМАГА). 5 сакавіка 1947 году 26-я дзяржава ратыфікавала Чыкаскую канвэнцыю, пасьля чаго тая набыла моц. 4 красавіка 1947 году ЧМАГА пераўтварылі ў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (МАГА). У траўні 1947 году ў Манрэалі (правінцыя Квэбэк, Канада) адбыўся 1-ы Сход МАГА. У кастрычніку 1947 году МАГА стала ўстановай Арганізацыі аб'яднаных нацыяў (Нью-Ёрк, ЗША) у вядзеньні Эканамічнай і сацыяльнай рады ААН.

24 верасьня 1968 году ў Буэнас-Айрэсе (Аргентына) падпісалі Пратакол аб слушным трохмоўным тэксьце Чыкаскай канвэнцыі з даданьнем гішпанскай і францускай моваў. Гэты Буэнас-Айрэскі пратакол набыў моц 24 кастрычніка 1968 году. 30 верасьня 1977 году ў Манрэалі падпісалі Пратакол аб слушным 4-моўным тэксьце Канвэнцыі з даданьнем расейскай мовы. Гэты Пратакол набыў моц 16 верасьня 1999 году. 1 кастрычніка 2019 году Сход МАГА абраў прадстаўнікоў 36 дзяржаваў у Раду ў 3 колы: 11 ад ключавых у паветраных перавозках дзяржаваў, сярод якіх была Расея, 12 ад дзяржаваў з найбольшым унёскам у забесьпячэньне сродкаў міжнародных грамадзянскіх палётаў і 13 ад дзяржаваў паводле мацерыкоў. Сярод 36 прадстаўнікоў у Радзе МАГА па 9 былі ад дзяржаваў Азіі і Эўропы, 8 — з Афрыкі, 5 — з Паўднёвай Амэрыкі і 4 — з Паўночнай Амэрыкі, а таксама Аўстралія. На 2021 год Дадаткі да Чыкаскай канвэнцыі ўлучалі звыш 12 000 міжнародных стандартаў і рэкамэндаваных практык, распрацаваных у МАГА.

Старшыні Рады

Міжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі 
Рабэрта Кобэ-Гансалес — 4-ы старшыня Рады МАГА (2007 год)
  • Сальваторэ Шакітана (зь 2020 году)
  • Алумуіва Бэнард Алю (Нігерыя, 2014—2019)
  • Рабэрта Кобэ-Гансалес (Мэксыка, 2006—2013)
  • Асад Котайтэ (Лібан, 1976—2006)
  • Вальтэр Бінагі (Аргентына, 1957—1976)
  • Эдвард Ўорнэр (ЗША, 1947—1957)

Генэральныя сакратары

Міжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі 
Фан Лю — 12-я генсакратарка МАГА (2018 год)
  • Фан Лю (Кітай, 2015—2020)
  • Раймон Бэнжамін (Францыя, 2009—2015)
  • Таеб Шэрыф (Альжыр, 2003—2009)
  • Рэната Кляўдыё Коста-Пэрэйра (Бразылія, 1997—2003)
  • Філіп Роша (Швайцарыя, 1991—1997)
  • Шывіндэр Сінгх Сідху (Індыя, 1988—1991)
  • Іў Лямбэр (Францыя, 1976—1988)
  • Асад Котайтэ (Лібан, 1970—1976)
  • Бэрнардус Цільман-Твігт (Нідэрлянды, 1964—1970)
  • Рональд Макалістэр-Макдонэл (Канада, 1959—1964)
  • Карл Люнгбэрг (Швэцыя, 1952—1959)
  • Альбэр Ропэр (Францыя, 1944—1951)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі КіраваньнеМіжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі ЗадачыМіжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі Дзяржавы-ўдзельніцыМіжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі ГісторыяМіжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі КрыніцыМіжнародная Арганізацыя Грамадзянскай Авіяцыі Вонкавыя спасылкіМіжнародная Арганізацыя Грамадзянскай АвіяцыіГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ойча нашГеалёгіяСымон БудныЛеў СапегаТутэйшыя (п’еса)КнігаПубліцыстыкаПалешукіДразды (гурт)Пімен ПанчанкаМадэль OSIБітва пад ВоршайУкраінаКарпацкая ЎкраінаГуда (імя)Русіфікацыя БеларусіВікіЯн ЗбажынаГідуныСтанкевіцаШвэдзкая моваФундацыя «Вікімэдыя»Кузьма ЧорныМужчына зьверхуІталіяАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў26 красавікаЯн Гляўбіц1923Беларускі клясычны правапісГарнастайÆСавушкін прадуктISO 3166-1Вадзім БолбасЧалавекБортніцтваБАТЭ БарысаўКампутарная сеткаЯн ЧэрскіЛаскаценьПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Юрась СьвіркаВольга КараткевічДыплёмСан-ФранцыскаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўУладзіслаў ЧарняўскіМаладняк (часопіс)Наша НіваСаргельFTPПорнасайтДзень ПерамогіСэкс па тэлефонеПасталыГрэбляМіхась ЧаротМіндоўг (імя)ЛіцьвіныНаркотыкЖамойцьАнатоль СербантовічКітабыЯкуб Наркевіч-ЁдкаІгар БабкоўЯгайлаШыізмКанюшынаГісторыя БеларусіЖомайдзь (Клецкі раён)🡆 More