Вільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў, налева — касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў, налева — касьцёл Сьвятой Ганны
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′59.31″ пн. ш. 25°17′38.3″ у. д. / 54.6831417° пн. ш. 25.293972° у. д. / 54.6831417; 25.293972 25°17′38.3″ у. д. / 54.6831417° пн. ш. 25.293972° у. д. / 54.6831417; 25.293972
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і готыка
Першае згадваньне 1475
Сайт parapija.bernardinai.lt
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў на мапе Летувы
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў
Вільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў Касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвяты́х Франці́шка і Бэрна́рда і кля́штар бэ́рнардынаў — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Старога Места пры Бэрнардынскай вуліцы, на беразе ракі Вільні. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1864 году. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней набыў рысы рэнэсансу і барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Комплекс Віленскага мужчынскага бэрнардынскага кляштару складаецца з касьцёла Сьвятых Францішка і Бэрнарда і кляштарных карпусоў, аточаных мурам з брамамі. Утварае адзіны архітэктурны ансамбль з касьцёлам Сьвятой Ганны. На думку беларускага дасьледніка Міколы Шчакаціхіна, касьцёл Сьвятых Францішка і Бэрнарда стаў першым абарончым храмам у Вялікім Княстве Літоўскім і выступіў прататыпам да фармаваньня адметнагай традыцыі абарончага сакральнага дойлідзтва на беларускіх землях.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў 
У панараме места. Т. Макоўскі, каля 1600 г.

У 1469 годзе вялікі князь Казімер запрасіў у Вільню манахаў-бэрнардынаў, якім перадаў пляц каля гаспадарскага млына на рацэ Вяльлі. У 1475 годзе драўляныя касьцёл і кляштар згарэлі.

Вільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў 
На мапе Вільні 2-я пал. XVI ст. (пад нумарам 12)

У 1475—1480 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла пад тытулам Сьвятога Бэрнарда. У 1500 годзе з прычыны пралікаў у канструкцыі абваліліся сьцены і скляпеньні асноўнага аб’ёма, захаваліся толькі прэзьбітэрыюм і закрысьція. У 1506—1513 гадох праводзілася аднаўленьне касьцёла пад кіраўніцтвам архітэктара Марціна Эркінгэра, які дзеля ўмацаваньня сьценаў паставіў тры нарожныя вежы. У 1520 годзе касьцёл асьвяцілі пад тытулам Сьвятога Францішка. Пры перабудове ў 1525—1530 гадох вежы і франтоны касьцёла набылі рысы рэнэсансу.

Касьцёл моцна пацярпеў ад пажараў 1560 і 1564 гадоў: згарэла ўсё ўнутранае начыньне і скляпеньні пагражалі абваліцца. У 1577—1580 годзе вяліся аднаўленчыя працы з фундацыі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, Мікалая Радзівіла «Сіроткі» і заможных месьцічаў, у выніку чаго будынак касьцёла значна павялічылі.

Да сярэдзіны XVІІ стагодзьдзя да касьцёла дабудавалі бакавыя капліцы Сьвятога Міхаіла, Сьвятога Флярыяна (Трох Каралёў), пахавальню Войнаў (пазьней насіла імя Сьвятога Пятра з Алькантры), інтэр’ер аздобілі новымі алтарамі. У 1614 годзе на сродкі ваяводы віленскага і гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча і яго жонкі Соф’і зь Мялецкіх збудавалі пышны вялікі алтар з скульптурнай выявай Укрыжаваньня. На сродкі Гераніма Хадкевіча зрабілі арган, які паводле сьведчаньняў сучасьнікаў, не меў сабе роўных у Вялікім Княстве Літоўскім.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1656—1659 гадох кляштар спустошылі. Маскоўскія захопнікі забілі манахаў і мірных жыхароў, якія хаваліся ў ім, а касьцёл спалілі. У 1660—1676 гадох з фундацыі гетмана вялікага і ваяводы віленскага Міхала Казімера Паца касьцёл аднавілі і асьвяцілі пад тытулам Сьвятых Францішка Асізскага і Бэрнарда Сіенскага. У 1677 годзе стварылі ансамбль з 17 алтароў, у 1690 годзе — амбон.

У 1733, 1744—1745 і 1763 гадох праводзіліся значныя рамонты кляштарнага корпуса. У другой палове XVIII ст. працягнулася ўнутранае аздабленьне інтэр’ераў касьцёла: у 1763—1781 гадох утварыўся ансамбль з амбона, спавядальняў і 11 алтароў у стылі позьняга барока. У той жа час фасад касьцёла аздобілі фрэскай з выявай Укрыжаваньня. У 1764—1768 гадох касьцельны арган рэканструявалі і перанесьлі з бакавога нэфа на хоры ў прэзьбітэрыюм.

У 1794 годзе ў час аблогі места расейскімі войскамі ў касьцёле здарыўся пажар. Неўзабаве яго аднавілі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Вільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў 
Інтэр'ер касьцёла, 1850 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У вайну 1812 году касьцёл зноў пацярпеў, па чым яго аднавілі. У 1814 годзе біскуп Геранім Страйноўскі заснаваў пры касьцёле парафію, якая ахоплівала ўсё Зарэчча.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а кляштарныя будынкі прыстасавалі пад кашары. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны. У другой палове XІX стагодзьдзя ў касьцёл перанесьлі карціны і рэліквіі з зачыненага расейскімі ўладамі касьцёла трынітарыяў на Антокалі. Вуліца, пракладзеная ў 1869—1870 гадох побач з фасадам касьцёла Сьвятой Ганны, перарэзала Бэрнардынскі сад і разбурыла вонкавы ансамбль двух касьцёлаў і кляштару.

У пачатку XX ст. над кляштарным корпусам надбудавалі трэці паверх.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне ў 1949 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і неўзабаве перадалі частку яго памяшканьняў Віленскаму мастацкаму інстытуту, які выкарыстоўваў іх пад склады.

У 1989 годзе ў касьцёле знайшлі рукапісны дакумэнт на беларускай мове пад назвай «№6 Мужыцкая праўда». Тэкст газэты падрыхтавалі ў кастрычніку 1862 году, аднак зь нейкіх прычынаў не надрукавалі. Гэты варыянт лічыцца ўнікальным і вылучаецца з усяе сэрыі, бо тлумачыць сялянам, як раней называлася іхная краіна і якую назву мае тутэйшы народ:

Вільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў  Вы, дзецюкі, пэўне ня ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля, на якой нашы бацькі жылі <...> Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы. Вільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў 

У 1992 годзе касьцёл вярнулі манахам-бэрнардынам, а ў 1994 годзе яго наноў асьвяцілі.

Архітэктура

Вільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў 
Эпітафія Ўладзіслава Тышкевіча

Помнік гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней набыў рысы рэнэсансу і барока. Сваёй архітэктурнай кампазыцыяй нагадвае Ковенскім касьцёл бэрнардынаў: яго выцягнуты 3-нэфавы каталікон пераходзіць у падоўжаную гранёную апсыду. Аднак ужо мае рысы абарончага храма тры вежы з байніцамі і шэрагі машыкуляў наверсе бакавых сьценаў. Гэта дае падставы выводзіць ад яго ўсю традыцыю абарончых храмаў Вялікага Княства Літоўскага.

Абарончыя вежы ўзвышаюцца на кутох галоўнага і паўднёвага фасадаў, яны маюць шматгранную форму і багаты дэкор. Фасады, з выняткам паўночнага, падзяляюцца высокімі контрфорсамі на асобныя праслы, якія праразаюцца сьпічастымі вокнамі. Галоўны фасад завяршаецца франтонам барокавай формы (вынік рэканструкцыі 1660—1676 гадоў). Да паўднёвага фасада далучаюцца невысокія рэнэсансавыя і барокавыя капліцы. Кампазыцыйнае значэньне галоўнага фасада падкрэсьліваецца прытворам, які закрывае пачатковы гатычны партал, багата аздоблены прафіляванай цэглай.

Нэфы каталікона перакрываюцца крыжовымі і сотавымі скляпеньнямі, прэзьбітэрыюм — цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Над уваходам месьцяцца барокавыя хоры. Інтэр’ер аздабляецца барокавымі алтарамі, амбонам, гатычнымі ажурнымі мэталічнымі кратамі дзьвярэй бакавой капліцы. Пры паўночнай сьцяне (налева ад уваходу) знаходзіцца помнік Станіславу Радзівілу (1559—1599), створаны ў 1618 годзе ў майстэрні скульптара Вільгельма Ван дэр Блоке. Насупраць яго захаваўся надмагільны помнік Пятра Весялоўскага (пам. 1556), збудаваны ў 1635 годзе. Сярод іншых мэмарыяльных помнікаў у касьёле — надмагільная пліта Уладзіслава Тышкевіча (пам. 1684), пастаўленая ў 1712 годзе, і эпітафія Гелгудаў.

Да паўночнага фасада касьцёла і бімы далучаецца 2-павярховы кляштарны корпус складанай канфігурацыі.

Галерэя

Гістарычныя мапы і пляны

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў ГісторыяВільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў АрхітэктураВільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў ГалерэяВільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў ЗаўвагіВільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў КрыніцыВільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў ЛітаратураВільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў Вонкавыя спасылкіВільня Касьцёл Сьвятых Францішка І Бэрнарда І Кляштар Бэрнардынаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АВалянцін АкудовічБандароўнаРакета-носьбітАвечкаМарат КазейВасіль ІгнаценкаБазыліка Сьвятога ЭгідыяДзеяслоўЛанеўскія-ВоўкЯнка КупалаАндрэй ЖукавецБісэксуальная парнаграфіяЭротыкаКунілінгусМы выйдзем шчыльнымі радаміМаксім ЛужанінБліныАляксей БацюкоўE (літара)Тадэвуш КасьцюшкаТадзіяна КляшторнаяСтаніслаў ШушкевічNokia 6500 classicЧорны сьпіс ЭўразьвязуУрыкаЛютыМ’янмаБуйвідШтрэйкбрэхерУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціГайла (імя)Карл МарксЯн ПазьнякВікінавіныМікіта КрыўцоўМоваПрыдатак (мовазнаўства)ГердаПрыродаУнівэрсальны каардынаваны часГрамадзкі набытакЮзэф МацкевічБейка2010-яАляксей БелыЛеанід ГалубовічОрдэн ПагоніЗіновій ПрыгодзічАлег ЖданВінцэсь МудроўДотык пісі рукоюЯзафат КунцэвічАмонімВячаслаў АдамчыкПаўзуныПрымакі (п’еса)Уладзімер КонанБеларускі нацыянальны стройЁсіф СталінАлесь Бадак15 красавіка1863Андрэй КурэйчыкЧорны замак АльшанскіАксана Бязьлепкіна23 красавікаУладзімер Арлоў (гісторык)🡆 More