Зыгмунт Чаховіч

Зыгмунт Бэрнардавіч Чаховіч (Чаховіч-Ляхавіцкі) гербу Астоя (1831; в.

Сурвілішкі, цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 1907; маёнтак Малыя Бясяды, цяпер Лагойскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў. Радавод вёў з XVI стагодзьдзя, з часоў Жыгімонта III.

Зыгмунт Чаховіч
Зыгмунт Чаховіч
Сябра Літоўскага правінцыйнага камітэту
1862 — 1863
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 жніўня 1831(1831-08-19)
вёска Сурвілішкі, Дзісенскі павет, Літоўска-Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 15 (28) кастрычніка 1907 (76 гадоў)
маёнтак Малыя Бясяды, Вялейскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Сужэнец: Анэля з Арамовічаў[d]
Дзеці: Мечыслаў Чаховіч[d] і Вітольд Чаховіч[d]
Бацька: Бэрнард Чаховіч
Маці: Юзэфа зь Мірскіх
Род: Чаховічы
Адукацыя: Віленскі шляхецкі інстытут (1851)

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і завілейскага падкаморага, удзельніка паўстаньня 1830—1831 гадоў Бэрнарда Чаховіча і Юзэфы зь Сьвятаполк-Мірскіх(be). У 1851 годзе скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце.

У 1862—1863 гадах чалец Літоўскага правінцыйнага камітэту, пасьля яго ліквідацыі экспэдытар (загадваў кансьпіратыўнымі сувязямі з ваяводзтвамі) у Аддзеле кіраўніцтва правінцыямі Літвы і Выканаўчым аддзеле Літвы. Паплечнік Каліноўскага па падрыхтоўцы і кіраўніцтве паўстаньнем. Пры гэтым не даваў веры кірункам і праграмам: «Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры, розныя элемэнты ня прыйдуць да згоды».

Арыштаваны 31 ліпеня 1863 году. Асуджаны на 12 гадоў Нерчынскай катаргі (Забайкальская вобласьць). У 1875 г. адабраныя пасьля арышту маёнткі Крашаны і Мацкоўцы (цяпер вёска Мацковічы, Пастаўскі раён) прадалі за даўгі.

Каля 1880 г. вярнуўся ў Беларусь, жыў у маёнтку Малыя Бясяды (Вялейскі павет, Віленская губэрня) напаўлегальна без урадавага дазволу. Быў знаёмы з маладым Янкам Купалам, сям’я якога ў 1895—1904 гадох пражывала непадалёк у фальварку Селішча. У доме Чаховіча Янка Купала ўпершыню пазнаёміўся зь нелегальнай літаратурай, карыстаўся яго бібліятэкай і гутарыў зь ім пра паўстаньне 1863—1864 гадоў. Пра іх сустрэчы паэт неаднойчы ўспамінаў у аўтабіяграфіях. Моцна паўплываў на сьветапогляд будучага беларускага клясыка.

У мастацтве

Уладзімер Караткевіч апісаў яго ўплыў на ўтварэньне сьветапогляду Янкі Купалы ў п’есе «Калыска чатырох чараўніцаў».

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9  (пол.).
  • Oleg Łatyszonek, Eugeniusz Mironowicz, Historia Białorusi od połowy XVIII do XX w., Rozdział IV. Powstanie styczniowe, Białystok 2002, ss. 94-95.  (пол.)

Крыніцы

Tags:

Зыгмунт Чаховіч ЖыцьцяпісЗыгмунт Чаховіч У мастацтвеЗыгмунт Чаховіч ЛітаратураЗыгмунт Чаховіч КрыніцыЗыгмунт ЧаховічАстоя (герб)БеларусьВіцебская вобласьцьГербЖыгімонт IIIЛагойскі раёнМенская вобласьцьПастаўскі раёнПаўстаньне 1863—1864 гадоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Агнешка Рамашэўская-ГузыСпадарожнікі СатурнаГайла (імя)Аркадзь КуляшоўШпакУладзімер СьцяпанПадвойнае пранікненьнеЭкасыстэмаЭратычнае мастацтваЧорны кот (арганізацыя)ПрацаЭдуард ВаласевічНаваградзкае ваяводзтваНавум ГальпяровічСустрэча на ЭльбеСлавамір АдамовічМагілёўМарыя АнтуанэтаМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваГенадзь Валер’евіч ШутаўВіцебская вобласьцьСяргей СматрычэнкаСяброўстваСьпіс гарадоў БеларусіУладзімер ДубоўкаЯн ВэрмээрЭтнічная тэрыторыя беларусаўПрыродны газАмонімТаронтаРод (біялёгія)Васіль СёмухаДойлідОўручТадзіяна КляшторнаяМантэвідэоСабакаНафтаПарнаграфія-гонзаМастурбацыяДразды (гурт)Похва (неадназначнасьць)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСяргей НавумчыкБеларуская ВікіпэдыяГраўжышкіПаўстаньне 1794 годуПрэзыдэнт БеларусіМінэтТума24 красавікаМаскоўскі мэтрапалітэнСтаніслаў ВалодзькаІгнат ДамейкаУліковы запіс MicrosoftКанстытуцыя ЗШАКотДзяжаАўстраліяВікі1648Каскадныя табліцы стыляўКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)СухотыПесьня пра зубраАльгарытмЖалейка (зборнік)Стоўпцы🡆 More