Выканаўчы Аддзел Літвы

Выканаўчы аддзел Літвы — цэнтар па кіраўніцтву паўстаньнем 1863—1864 гадоў у Літве і Беларусі.

Створаны ў Вільні 14(26).6.1863 году паводле дэкрэту варшаўскага Нацыянальнага ўрада ад 18.4.(10.5).1863 году на базе Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы.

Старшынём быў спачатку прадстаўнік «белых» Якуб Гейштар, уваходзілі ў аддзел і «чырвоныя» — Кастусь Каліноўскі, Уладыслаў Малахоўскі, Зыгмунт Чаховіч, Ільдэфонс Мілевіч. Фармальна залежаў ад варшаўскага паўстанцкага ўрада. Аднак «чырвоныя» неўзабаве ўзялі рэвалюцыйную ўладу ў свае рукі і вырашылі найважнейшыя пытаньні паўстаньня незалежна ад Варшавы.

Пасьля арышту Я. Гейштара, галоўным кіраўніком паўстаньня стаў К. Каліноўскі. Як сьцьвярджаў Юзаф Каліноўскі назва Выканаўчага аддзелу Літвы, «хаця ўтрымалася, не адпавядала першапачатковай праграме і была анахранізмам».

Аддзел імкнуўся ўмацаваць рэвалюцыйную арганізацыю, наладзіць сувязі з расейскімі рэвалюцыянэрамі, далучыць да паўстаньня шырокія народныя масы. Спыніў сваё існаваньне пасьля задушэньня паўстаньня.

Чальцы аддзела

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл.

Tags:

Аддзел кіраўніцтва правінцыямі ЛітвыВільняПаўстаньне 1863—1864 гадоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.mnЧасьціца.bsСьцяг РасеіВілімонт.nuБелая дзірка.esЛеаніла Чарняўская1982Альбэрт КарэйваГрамадзкае адхіленьне.tkУладзімер Караткевіч1996СарвідТрэцяя Ўстаўная грамата.amДэмакратычная партыяЯмантВалошкаТулёнC SharpЛетува.mzТэндэр (вагон)УкраінаЯн Чачот19761991Новы ЗапаветАрвід (імя)Збожжа.geСьпіс гарадоў Беларусі1844Соф’я Слуцкая1997Віцебская вобласьцьАтэныMicrosoft Office25 сакавікаСэксМанчэстэр Сіці.bf.hr18МастурбацыяГрэцкая моваЗалежнасьць1911Наша НіваАлег Мінкін.meМантывілЧжэн ХэІгуменАрыянстваГісторыя беларускай мовыАральны сэксЖнівеньскі путч.myНямеччына.cs.nf.sc.idСлуцак71.lbМарк Ут🡆 More