Аддзел Кіраўніцтва Правінцыямі Літвы

Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы (па-польску: Wydział zarządzający prowincjami Litwy) — орган кіраваньня паўстаньнем 1863—1864 гадоў у Літве і Беларусі.

Створаны ў сакавіку 1863 году ў Вільні замест скасаванага Часовага правінцыянальнага ўрада Літвы і Беларусі. Узьнік у выніку змовы буржуазнай групоўкі «белых» з камісарам варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і Беларусі. У склад аддзела ўвайшлі «белыя»: Якуб Гейштар (1827–1897), старшыня, Аляксандар Аскерка (1830–1911), Францішак Далеўскі (1825–1904), Ігнаці Лапацінскі (1822–1882), Антон Яленскі (1818–1874). камісарам Нацыянальнага ўраду быў Нестар Ляранс. 27 лютага 1863 году аддзел абвясьціў несапраўднымі ўсе мандаты Часовага ўрада. «Белыя» імкнуліся звузіць сацыяльную базу паўстаньня, паставіць на камандныя пасады сваіх аднадумцаў. Аддзел выдаваў загады і адозвы (у тым ліку маніфэст да беларускіх сялянаў ад 3 траўня 1863 году на беларускай мове), газэты. У канцы траўня — пачатку чэрвеня 1863 году Аскерка, Далеўскі і Яленскі арыштаваныя, замест іх уведзеныя прадстаўнікі «чырвоных» Кастусь Каліноўскі і Уладыслаў Малахоўскі, намаганьнямі якіх выдадзеныя дакумэнты радыкальнага характару, у тым ліку «Прыказ… да народу зямлі літоўскай і беларускай» (11 чэрвеня 1863 году), № 7 «Мужыцкай праўды». 26 чэрвеня 1863 году Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы.

Літаратура

  • Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. – Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer Litewski”, 1913. – T. 1. – 422 s.
  • Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. – Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer Litewski”, 1913. – T. 2. – 384 s.
  • Смирнов, А.Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А.Ф. Смирнов. – М. : АН СССР, 1963. – 392 с.
  • Лазутка, С.А. Революционная ситуация в Литве, 1859–1862 / С.А. Лазутка. – М. : Высшая школа, 1961. – 260 с.
  • Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861–1862 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. – М. : Наука, 1964. – 707 с.
  • Восстание в Литве и Белоруссии 1863–1864 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. – М. : Наука, 1965. – 586 с.
  • Ramotowska, F. Tajemnie państwo polskie w powstaniu styczniowym 1863–1864: struktura organizacyjna : w 2 cz. / F. Ramotowska. – Warszawa : DiG, 1999–2000. – Cz. 1. – 1999. – 727 s.
  • Кісялёў Г.В. Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы //Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. — Т. 1. А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — c.47

Tags:

Аляксандар АскеркаАнтон ЯленскіБелыя (паўстаньне 1863—1864 гадоў)Выканаўчы аддзел ЛітвыВільняКастусь КаліноўскіМужыцкая праўдаНестар ЛярансПаўстаньне 1863—1864 гадоўПольская моваУладыслаў МалахоўскіЧырвоныя (паўстаньне 1863—1864 гадоў)Якуб Гейштар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТыраспальQR-кодМарат МаркаўІвонка СурвілаСтурчурканЧасЛяхавіцкі замакМэдыяВікіАляксей ПысінСказРаіса БаравіковаАрубаВалошкаМікола ЕрмаловічАзіяНацыяналізацыяГісторыя БеларусіЮры ГумянюкБДСМШвэдзкая моваФартэпіянаТаксіІгар СідарукВагінальны сэксДжулія ТэйларМаксім ГарэцкіВячаслаў АдамчыкГісторыя МагілёваВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьМенская вобласьцьДызайнОда салаўюУкраінская моваВалеры ГапееўЯзэп ЛёсікFTPАдольф ГітлерТодар КляшторныМікола Мятліцкі(486958) 2014 MU69ЭнцыкляпэдыяЛіпеньЗьміцер СаўкаПастава 69Чорны замак Альшанскі (фільм)СтанкевіцаЖывапісЛюдміла СільноваЁсіф СталінВікісховішчаРэч ПаспалітаяЯн ГляўбіцЭўфрасіньня ПолацкаяСадавінаГідуныЯўген КантылёўЧалавекÆАлегорыяДарога Р43 (Беларусь)ЗафіраБеларуская моваМаладняк (часопіс)Анатоль СысПалешукіРэспубліка Сэрбская КраінаЧэлесІсьляндзкі коньВіды сувязі словаў🡆 More