Літоўскі Правінцыйны Камітэт

Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК) — цэнтар падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаньнем 1863—1864 гг.

ў Літве і Беларусі, арганізацыйны цэнтар беларуска-літоўскіх «чырвоных».

Стварэньне

Быў створаны ў Вільні ўлетку 1862 году з мэтай падрыхтоўкі паўстаньня супраць царызму. Фармальна ЛПК быў падпарадкаваны Цэнтральнаму Нацыянальнаму камітэту (ЦНК). У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як «чырвоных», так і «белых».

Першы склад ЛПК (да кастрычніка 1862)

Другі склад ЛПК (ад кастрычніка 1862)

Філіі арганізацыі

Па ініцыятыве ЛПК зьбіраліся сродкі на правядзеньне паўстаньня, набывалася зброя і былі створаныя мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: Гарадзенская (Кастусь Каліноўскі), Менская (А. Трусаў), Наваградзкая (У. Борзабогаты) і іншыя. Найбольш масавай ды актыўнай сярод мясцовых арганізацыяў была Гарадзенская. Кастусь Каліноўскі, яе кіраўнік, стаў адным з уплывовых кіраўнікоў ЛПК, а ў кастрычніку 1862 году ўзначаліў яго.

Перыдычныя выданьні ЛПК

Рэакцыя ЛПК на выбух паўстаньня ў Варшаве

У студзені 1863 году на тэрыторыі Польшчы пачалося паўстаньне, што стала нечаканасьцю для беларускіх рэвалюцыянэраў, але было неадкладна падтрыманае імі. 1 лютага ЛПК абвесьціў сябе Часовым Правінцыйным урадам Літвы і Беларусі і выдаў праграмныя дакумэнты, якія дублявалі праграму польскіх аднадумцаў. Насельніцтва Краю заклікалася да паўстаньня, усе жыхары незалежна ад веры, стану ды паходжаньня аб’яўляліся свабоднымі і раўнапраўнымі. У сялянскую ўласнасьць пераходзілі зямельныя надзелы, з памешчыкамі за зямлю павінна была разьлічыцца дзяржава. Рэкруцкая павіннасьць замянялася 3-гадовай усеагульнай вайсковай павіннасьцю. Аднаўлялася Уніяцкая царква.

Сярод кіраўнікоў паўстаньня адсутнічала адзінства, разгарнулася барацьба за ўладу. «Белыя» ўсталявалі кантроль над кіруючымі органамі спачатку ў Варшаве, а потым і на месцах. У сакавіку 1863 году ЛПК быў распушчаны і створаны «Аддзел, кіруючы правінцыямі Літвы». Каліноўскі і ягоныя паплечнікі падпарадкаваліся, каб пазьбегнуць расколу.

Літаратура

  • Oleg Łatyszonek, Eugeniusz Mironowicz. Historia Białorusi od połowy XVIII do XX w., Rozdział IV. Powstanie styczniowe, Białystok 2002, ст. 93—95.
  • Генадзь Кісялёў. Літоўскі правінцыяльны камітэт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 386.
  • Авейде О. Показания и записки о польском восстании 1863 г. — М., 1961.
  • Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. — М., 1963.
  • Революционный подъём в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг.: материалы и документы. — М., 1964.
  • Восстание в Литве и Белоруссии в 1863—1864 гг. — М., 1965.

Глядзіце таксама

Tags:

Літоўскі Правінцыйны Камітэт СтварэньнеЛітоўскі Правінцыйны Камітэт Першы склад ЛПК (да кастрычніка 1862)Літоўскі Правінцыйны Камітэт Другі склад ЛПК (ад кастрычніка 1862)Літоўскі Правінцыйны Камітэт Філіі арганізацыіЛітоўскі Правінцыйны Камітэт Перыдычныя выданьні ЛПКЛітоўскі Правінцыйны Камітэт Рэакцыя ЛПК на выбух паўстаньня ў ВаршавеЛітоўскі Правінцыйны Камітэт ЛітаратураЛітоўскі Правінцыйны Камітэт Глядзіце таксамаЛітоўскі Правінцыйны Камітэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Франак ВячоркаМаскальЛявон ВольскіУзбэкістанПарнаграфія ў ЯпонііІнтэрнэтКалі-югаТурфанДзьмухавецКазахстанАльгерд (імя)Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіБудваЯнка МаўрМінтаўтМар’ян ДуксаБразылія (горад)БлогУладзімер МулявінВадзім СаранчукоўБеларуская Вікіпэдыя2004Каханьне без пранікненьняАмстэрдамРасейская моваГердаРасеяПтушкіВікіБеларуская граматыка для школ (1918)Андрэй КурэйчыкАральны сэксЖутаўтСказАўтарскае праваБуда (будызм)Француская мова@Ангельская мова1200МаскваApple Inc.ЗлучнікШвэцыяБарысаўKrainaМарат МаркаўМалы гасьціны дворПошукавая аптымізацыяАлесь РазанаўСлоўнік НасовічаПацук22 красавікаВід (імя)Францішак БагушэвічПераклад Бібліі СёмухіАльтэрнатыўная парнаграфіяПабуджальны сказМаксім БагдановічАгінскіяФутболВасіль ЗуёнакСмаленскБурбалка даткомаўЛякарняЮры Тышкевіч (біскуп)MelbetУсходнеэўрапейскі летні часЛаскаценьВільготнасьць паветраВіктар КаліноўскіМінэтMozilla FirefoxІзраільІнфармацыя🡆 More