Група Дваццаці

«Гру́па дваццаці́» («Вялікая дваццатка», «В20», анг.

G20) — штогадовая міжнародная нарада з удзелам урадаў 19 найбольшых дзяржаваў і Эўрапейскага Зьвязу, заснаваная ў сьнежні 1999 году. 19-ю дзяржавамі-ўдзельніцамі «Групы дваццаці» зьяўляюцца:

«Група дваццаці»
анг. Group of Twenty
Група Дваццаці

     Дзяржавы-ўдзельніцы

     Іншыя дзяржавы Эўразьвязу

     Дзяржавы-госьці

Абрэвіятура «Г20»
Папярэднік «Група сямі»
Дата ўтварэньня 15 сьнежня 1999 (24 гады таму)
Тып гаспадарчая
Юрыдычны статус міжнародная нарада
Мэта узгадненьне гаспадарчай палітыкі ў адказ на выклікі
Сяброўства 19 дзяржаваў і Эўрапейскі Зьвяз
Афіцыйныя мовы ангельская
Сайт g20.org

Урад-старшыня «Групы дваццаці» праводзіць нараду ў сваёй дзяржаве, вызначае парадак дня нарады і зьмяняецца штогод. Пагатоў урад-старшыня супрацоўнічае ў тройцы з папярэдім і наступным урадамі-старшынямі для забесьпячэньня пераемнасьці і згоды між удзельнікамі. Таксама да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў прынамсі 3-х міжнародных арганізацыяў: Арганізацыя аб’яднаных нацыяў (Нью-Ёрк, ЗША), Міжнародны валютны фонд (Вашынгтон, ЗША) і Сусьветны банк (Вашынгтон). Цягам году праходзіць звыш 50 сустрэчаў (штотыдзень па сустрэчы) міністраў скарбу, амбасадараў па адмысловых даручэньнях, старшыняў галоўных банкаў і кіраўнікоў 19 дзяржаваў і Эўрапейскага Зьвязу. Пры канцы адбываецца сход кіраўнікоў дзяржаваў, якія зацьвярджаюць супольную дэклярацыю аб палітыцы на год. Праца нарады падзяляецца на 2 складнікі:

  • сустрэчы міністраў скарбу, старшыняў галоўных банкаў і іх намесьнікаў наконт 7 справаў — 1) грашовай палітыкі, 2) дзяржаўнага скарбу, 3) валютных курсаў, 4) укладаньняў у інфраструктуру, 5) фінансавага рэгуляваньня, 6) фінансавага ўключэньня, 7) міжнароднага падаткаабкладаньня;
  • сустрэчы амбасадараў па адмысловых даручэньнях і адпаведных міністраў наконт 6 галіновых справаў — 1) палітычны ўдзел, 2) процідзеяньне карупцыі, 3) разьвіцьцё, 4) гандаль, 5) энэргетыка, 6) стаць.

Урад Гішпаніі зьяўляецца пастаянным госьцем сустрэчаў. Запрашэньне на сход кіраўнікоў дзяржаваў атрымліваюць таксама ўрады-старшыні прынамсі 2-х рэгіянальных міжнародных арганізацыяў: Афрыканскі зьвяз (Адыс-Абэба, Этыёпія) і Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (Джакарта, Інданэзія). Таксама ўрад-старшыня «Групы дваццаці» на свой выбар запрашае прадстаўнікоў 2-х дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.

Мінуўшчына

26 верасьня 1999 году міністры скарбу і старшыні галоўных банкаў «Групы сямі» запрасілі на першую сустрэчу «Групы дваццаці» 15-16 сьнежня ў Бэрліне (Нямеччына) сваіх калегаў з Эўрапейскага Зьвязу і 12 іншых буйных дзяржаваў: Аргентына, Аўстралія, Бразылія, Інданэзія, Індыя, Кітай, Мэксыка, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, Расея, Саудаўская Арабія і Турэччына. Прычынай паслужыла патрэба ў пераадоленьні наступстваў Азіяцкага фінансавага крызісу 1997 году. 15 лістапада 2008 году ў Вашынгтоне (ЗША) адбылася першая сустрэча «Групы дваццаці» на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў. У 2009—2010 гадах кіраўнікі дзяржаваў «Групы дваццаці» зьбіраліся на нараду двойчы на год.

19 чэрвеня 2012 г. на сустрэчы ў Лос-Кабасе (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія, Мэксыка) «Група дваццаці» ўхваліла вылучэньне звыш $450 млрд у Міжнародны валютны фонд на пераадоленьне гаспадарчых забурэньняў. У 2017 годзе на ўдзельнікаў «Групы дваццаці» прыпадала 85% сукупнага прадукту сьвету, 66% насельніцтва Зямлі, 75% міжнароднага гандлю і 80% укладаньняў у сьвеце.

Сьпіс нарадаў

Сходы кіраўнікоў дзяржаваў
Дата Дзяржава Горад Старшыня
30 лістапада — 1 сьнежня 2018 Аргентына Буэнас-Айрэс Маўрысьё Макры
7-8 ліпеня 2017 Нямеччына Гамбург Ангела Мэркель
4-5 верасьня 2016 Кітай Ханьчжоў (правінцыя Чжэцзян) Сі Цьзіньпін
15-16 лістапада 2015 Турэччына Серык (правінцыя Анталья) Рэджэп Эрдаган
15-16 лістапада 2014 Аўстралія Брысбэйн (штат Кўінзлэнд) Тоні Эбат
5-6 верасьня 2013 Расея Санкт-Пецярбург Уладзімер Пуцін
18-19 чэрвеня 2012 Мэксыка Сан-Хасэ-дэль-Каба (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія) Фэліпэ Кальдэрон
3-4 лістапада 2011 Францыя Канны (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг) Нікаля Сарказі
11-12 лістапада 2010 Паўднёвая Карэя Сэул Лі Мён Бак
26-27 чэрвеня 210 Канада Таронта (правінцыя Антарыё) Стывэн Гарпэр
24-25 верасьня 2009 ЗША Пітсбург (штат Пэнсыльванія) Барак Абама
2 красавіка 2009 Вялікабрытанія Лёндан (Ангельшчына) Гордан Браўн
15 лістапада 2008 ЗША Вашынгтон (акруга Калюмбія) Джордж Ўокер Буш
Ранейшыя сустрэчы міністраў
Дата Дзяржава Горад Старшыня
17-18 лістапада 2007 Паўднёвая Афрыка Клейнмонд (Заходнекапская правінцыя) Трэвар Мануэль
18-19 лістапада 2006 Аўстралія Мэльбурн (штат Вікторыя) Стывэн Цімс
15-16 кастрычніка 2005 Кітай Пэкін Цзінь Жэньцын
19-21 лістапада 2004 Нямеччына Бэрлін Ганс Эйхель
26-27 кастрычніка 2003 Мэксыка Марэлія (штат Мічаакан) Франсіско Хіль-Дыяс
22-23 лістапада 2002 Індыя Новы Дэлі Ясвант Сінгх
16-17 лістапада 2001 Канада Атава Пол Мартын
24-25 кастрычніка 2000 Канада Манрэаль (правінцыя Квэбэк) Пол Мартын
15-16 сьнежня 1999 Нямеччына Бэрлін Ганс Эйхель

Крытыка

22 чэрвеня 2010 году міністар замежных справаў Нарвэгіі Ёнас Сьцёрэ ў інтэрвію нямецкаму часопісу заявіў: «„Група дваццаці“ ёсьць самапрызначанай групай. … Мы больш не жывем у XIX стагодзьдзі, калі вялікія дзяржавы сустракаліся і перакройвалі мапу сьвету. Нікому не патрэбны новы Венскі кангрэс». Ёнас Сьцёрэ падкрэсьліў: «Паўднёвая Афрыка ёсьць часткай, але не прадстаўніком Афрыкі. Саудаўская Арабія ёсьць часткай, але не прадстаўніком арабскага сьвету. Тады чаму Эўрапейскі Зьвяз прадстаўлены ў дадатак да 4 асобных дзяржаваў-удзельніцаў ЭЗ і 2-х іншых у якасьці назіральнікаў? Гэта непрымальна». Таксама ён удакладніў: «Гэта будзе абазначаць далейшае паўзучае абясцэньваньне адказных сусьветных арганізацыяў, калі рашэньні прыкладам Сусьветнай арганізацыі здароўя або Сусьветнай гандлёвай арганізацыі будуць дзейсна прымацца „Г20“». Сьцёрэ заўважыў: «малая, самапрызначаная група супраць астатняга сьвету — астатніх 170 або 171 дзяржавы. У такім сьвятле „Група дваццаці“ для міжнароднай супрацы ёсьць адным з найбольшых адкатаў з часоў Другой сусьветнай вайны».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Група Дваццаці МінуўшчынаГрупа Дваццаці КрытыкаГрупа Дваццаці КрыніцыГрупа Дваццаці Вонкавыя спасылкіГрупа ДваццаціДзяржаваУрадЭўрапейскі Зьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Артур Вольскі.aqМіраслаў ЛазоўскіСельская гаспадаркаМіхал Клеафас АгінскіГрудзіУзвышша (часопіс)Віктар ЖыбульПаэзіяПастава 69Мікалай МірскіГісторыя беларускай мовыАнтон ЛуцкевічВячаслаў АдамчыкЕва Вежнавец15 красавікаМастаўтГомасэксуальнасьцьВольныя матэрыялыБітва пад ВоршайПолк імя Кастуся Каліноўскага1891Мікола ГусоўскіАлегорыяПольшчаСэксуальнасьць чалавекаАндрэй ХадановічМарыя МартысевічЯн ГляўбіцЯўген ВалошынСахалінская вобласьцьРоднае слова (часопіс)ВерасеньC++Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»633Белавеская пушчаНаша ўскраінаСабакаГрамадзянінДротАнатоль СербантовічЖаночая рыфмаУсевалад ІгнатоўскіДразды (гурт)Касмадром імя Сатыша ДгаванаАндрэй КурэйчыкДызайнГарбатаБобраСяброўстваМіхаіл ГуцарыеўКанадаДзейнікПтушкіЖывіляНестар МахноАнатоль ІвашчанкаСонечная энэргіяАнтарктыдаГішпаніяБабруйскДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўМаркёрКазахстанАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь🡆 More