Гамбург: места і фэдэральная зямля Нямеччыны

Га́мбург (па-нямецку: Hamburg), афіцыйна вольны й ганзейскі горад Га́мбург (па-нямецку: Die Freie und Hansestadt Hamburg) — другі паводле велічыні горад Нямеччыны пасьля Бэрліну, а таксама сёмы паводле велічыні горад і найбуйнейшы сярод несталічных гарадоў у Эўрапейскім Зьвязе, маючы насельніцтва крыху больш за 1,84 мільёна чалавек.

Горад месьціцца на рацэ Эльбе й двух ягоных прытоках, рацэ Альстэры й рацэ Біле. Гамбург мае статус фэдэральнае зямлі. Яго атачаюць землі Шлезьвіг-Гальштайн на поўначы й Ніжняя Саксонія на поўдні. Яшчэ зь Сярэднявечча горад быў сябрам Ганзейскага зьвязу й вольным імпэрскім горадам Сьвятой Рымскай імпэрыі. Да аб’яднаньня Нямеччыны ў 1871 годзе места было цалкам сувэрэннай гарадзкой дзяржавай, а да 1919 году тут утварылася грамадзянская рэспубліка на чале з клясай спадчынных бюргераў або ганзэтаў. Ахоплены такімі бедзтвамі, як то Вялікі пажар у Гамбургу, паводка ў Паўночным моры 1962 году й ваенныя канфлікты, уключаючы бамбардаваньні Другой сусьветнай вайны, горад здолеў кожны раз аднаўляцца й толькі станавіцца мацнейным пасьля кожнай катастрофы.

Гамбург
ням. Hamburg
Гамбург: Геаграфія, Гісторыя, Насельніцтва
Гамбург: Геаграфія, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Гамбургу
Першыя згадкі: 810
Краіна: Нямеччына
Кіраўнік: Пэтэр Чэнчэр[d]
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 040, 04721
Паштовы індэкс: 20095–21149, 22041–22769, 27499
Нумарны знак: HH
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′0″ пн. ш. 10°0′0″ у. д. / 53.55° пн. ш. 10° у. д. / 53.55; 10 10°0′0″ у. д. / 53.55° пн. ш. 10° у. д. / 53.55; 10
Гамбург на мапе Нямеччыны
Гамбург
Гамбург
Гамбург
Гамбург: Геаграфія, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.hamburg.de/stadt-staat/

Гамбург ёсьць трэцім паводле велічыні портам Эўропы пасьля Ратэрдаму й Антвэрпэну. У горадзе месьцяцца буйны рэгіянальны тэлеканал NDR, паліграфічна-выдавецкая фірма Gruner + Jahr і галоўныя рэдакцыі газэт Der Spiegel і Die Zeit. У горадзе месьціцца найстарэйшая фондавая біржа краіны й найстарэйшы ў сьвеце гандлёвы банк Бэрэнбэрг-банк. Тутака таксама ёсьць прадстаўніцтвы буйных мэдыякампаніяй, камэрцыйных, лягістычных і прамысловых фірмаў, як то Airbus, Blohm + Voss, Aurubis, Beiersdorf і Unilever. Да таго ж, Гамбург ёсьць буйным эўрапейскім цэнтрам навукі, дасьледаваньняў і адукацыі, маючы некалькі ўнівэрсытэтаў і ўстановаў. Акрамя таго, Гамбург з 1996 году зьяўляецца рэзыдэнцыяй Міжнароднага трыбуналу па марскім праве (МТМП). Горад мае вельмі высокую якасьць жыцьця, заняўшы 19 радок сьпісе апытанкі Mercer на тэму якасьці жыцьця ў 2019 годзе.

Геаграфія

Гамбург ёсьць найбольш паўднёвым пунктам паўвострава Ютляндыі. Горад ляжыць на рацэ Эльбе, у месцы, дзе ў яе ўпадаюць рэкі Альстэр й Біле. Прыродная марская гавань распасьціраецца на ўсім працягу Эльбы, асабліва ўздоўж паўднёвага берагу ракі насупраць гарадзкіх раёнаў Санкт-Паўлі й Альтана. Гарадзкія кварталы па абодва бакі ракі злучаны мноствам мастоў, а таксама тунэлямі пад Эльбай. Прыродны ляндшафт на поўдзень і поўнач ад Эльбы ўяўляе сабой узгорыстую нізіну зь пясковых й ападкавых пародаў. Фэдэральная зямля Гамбург месьціцца паміж землямі Шлезьвіг-Гальштайну на поўначы і Ніжняй Саксоніяй на поўдні.

Гісторыя

Гамбург: Геаграфія, Гісторыя, Насельніцтва 
Копія старажытнай пячаткі гораду, якая датуецца 1241 годам.
Гамбург: Геаграфія, Гісторыя, Насельніцтва 
Від на Гамбург з ратушай на пярэднім пляне.

Першыя пасяленьні на тэрыторыі Гамбургу датуюцца IV стагодзьдзем да н. э. У IV—VI стагодзьдзях сюды прыйшлі саксы. У 810 годзе на загад Карла Вялікага тут была пабудаваная кірха, а дзеля ейнае бясьпекі была ўзьведзеная фартэцыя Гамабург. Назва паходзіць ад старасаксонскай назвы гамэ (па-нямецку: hamme) — лясістае ўзвышша, што выдаецца ў марш, і бург — «крэпасьць». У 831 годзе тут было ўтворанае біскупства, якое неўзабаве стала арцыбіскупствам. У XII стагодзьдзі Гамбург стаўся гандлёвым цэнтрам, а ў XIV стагодзьдзі быў адным з заснавальнікаў Ганзы. Горад служыў перавалачным пунктам у перавозцы збожжа, тканінаў, мяхоў, селядца, вострых прыправаў, лесу й мэталаў.

У 1510 годзе Гамбург канчаткова стаўся імпэрскім горадам, што паводле сутнасьці надавала яму незалежнасьць ад імпэратарскай улады й права на самакіраваньне. У 1529 годзе горад пачаў вызнаваць лютэранства, прымаючы да сябе уцекачоў-рэфарматаў зь Нідэрляндаў і Францыі. Калі Ян ван Валькенборг пабудаваў другі шэраг умацаваньняў дзеля абароны гораду за часам Трыццацігадовай вайны, ён пашырыў Гамбург і ўтварыў Нойштат. Далейшы рост Гамбургу зьвязаны з адкрыцьцём Амэрыкі і марскіх шляхоў у Азію. Нават пасьля заняпаду Ганзы, горад перажываў культурны росквіт, асабліва пасьля заснаваньня тут у 1767 годзе Нацыянальнага тэатру. З 1815 году Гамбург быў у ліку сяброў Нямецкага зьвязу.

Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя Гамбург заставаўся ў сваіх сярэднявечных межах. Пасьля пэрыяду палітычных хваляваньняў, асабліва ў 1848 годзе, Гамбург прыняў у 1860 годзе паўдэмакратычную канстытуцыю, якая прадугледжвала выбары ў кіроўны органа горада-дзяржавы дарослымі мужчынамі-падаткаплатнікамі. Да іншых навінаў ўваходзілі падзел уладаў, аддзяленьне царквы ад дзяржавы, ухваленьне свабоды друку, сходаў і асацыяцыяў. Гамбург стаў сябрам Паўночнанямецкай канфэдэрацыі і затым Нямецкай імпэрыі, захаваўшы свой самакіроўны статус нават за часам Ваймарскай рэспублікі. Горад далучыўся да Нямецкага мытнага зьвязу толькі ў 1888 годзе, апошнім разам з Брэмэнам зь нямецкіх дзяржаўных утварэньняў. Найхутчэйшы рост горад зьведаў у другой палове XIX стагодзьдзя, калі ягонае насельніцтва павялічылася больш чым у чатыры разы і склала 800 тысяч чалавек. З 1860 году ў сувязі з бурным разьвіцьцём прамысловасьці ў склад гораду паступова пачалі ўключаюцца найбліжэйшыя населеныя пункты. Росквіту таксама спрыяў міжатлянтычны гандаль, бо Гамбург стаў другім паводле велічыні портам Эўропы. Праз порт праходзіла на той час прыкладна палова ўсяго нямецкага экспарту і імпарту, што фактычна зрабіла горад марской брамай Нямеччыны ў сьвет. Гамбурска-амэрыканская лінія, дырэктарам якой стаў Альбэрт Балін, стала найбуйнейшай у сьвеце трансатлянтычнай суднаходнай кампаніяй прыкладна ў пачатку XX стагодзьдзя. Адкрыцьцё ў 1895 годзе Кільскага каналу дадаткова павысіла прывабнасьць Гамбургскага порту, паколькі канал стаў забясьпечваць прамую сувязь з Балтыйскім морам. У горадзе знаходзіліся суднаходныя кампаніі, якія адплывалі ў Паўднёвую Амэрыку, Афрыку, Індыю і Ўсходнюю Азію. З Гамбургу многія немцы і ўсходнія эўрапейцы эмігравалі ў ЗША ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў. Да 1900 году насельніцтва гораду перавысіла мільён жыхароў.

У 1912 годзе быў адкрыты мэтрапалітэн Гамбургу. У 1923 годзе ў Гамбургу адбылося паўстаньне камуністаў, якое ачоліў Эрнст Тэльман. У 1937 годзе быў прыняты «закон аб Вялікім Гамбургу», які вызначыў новыя межы гораду, што захаваліся да цяперашняга часу. Да Гамбургу былі далучаныя найбуйнейшы горад зямлі Шлезьвіг-Гальштайн Альтон, горад Бэргедорф ды іншыя населеныя пункты й тэрыторыі.

Горад значна пацярпеў за часам Другой сусьветнай вайны праз бармбардаваньні хаўруснымі сіламі, якія амаль спустошылі большую частку гораду і гавані. 23 ліпеня 1943 году каралеўскія вайскова-паветраныя сілы і вайскова-паветраныя сілы Злучаных Штатаў праз авіяналёт утварылі агнёвы вiхраслуп, які пачаўся ад галоўнага чыгуначнага вакзала і хутка рушыў на паўднёвы ўсход, цалкам зьнішчыўшы цэлыя раёны, як то Гамэрбрук, Більбрук і Паўднёвы Гам. У гэты дзень у горадзе загінулы тысячы цывільных асобаў. Гамбург быў заняты брытанскімі войскамі 3 траўня 1945 году за некалькі дзён да паразы Трэцяга Райху ў вайне. Пасьля места знаходзілася ў брытанскай зоне акупацыі. З 1949 году горад уваходзіць у склад Фэдэратыўнае Рэспублікі Нямеччыны.

Насельніцтва

Найбольшай колькасьці насельніцтва Гамбургу дасягнула ў 1964 годзе, склаўшы 1,9 мільёну чалавек. Потым яно пачало зьніжацца й у 1986 не перавышала 1,6 мільёну. Аднак потым яно зноў пачало расьці, дасягнуўшы пры канцы жніўня 2010 году 1 781 741 чалавек, зь якіх 258 тысячаў маюць замежны пашпарт (у тым ліку 57 220 чалавек — турэцкі, 21 455 — польскі, 15 666 — сэрбскі й 12 694 — аўганскі).

Рэлігія

Большасьць вернікаў належыць да лютэранаў, а найбуйнейшая лютэранская дэнамінацыя ёсьць Эвангеліцка-Лютэранская Царква ў Паўночнай Нямеччыне.

Архітэктура й славутасьці

Гамбург: Геаграфія, Гісторыя, Насельніцтва 
Офісны будынак Чылегаўс, пабудаваны ў стылі экспрэсіянізму.
Гамбург: Геаграфія, Гісторыя, Насельніцтва 
Помнік Ота фон Бісмарку ў Гамбургу.

У Гамбургу маюцца архітэктурна значныя будынкі ў розных стылях, але няма хмарачосаў. Горад мае 60 тэатраў, звыш 100 музычных клюбаў, прыкладна 60 музэяў і каля 280 музычных выдавецтваў. Цэрквы ёсьць важнымі славутасьцямі, гэтак да прыкладу, касьцёл Сьвятога Мікалая, які на працягу кароткага часу ў XIX стагодзьдзі быў самым высокім будынкам у сьвеце. Сярод іншых пабудоваў вылучаюцца царква Сьвятога Міхаіла, катэдра Сьвятога Пятра, цэрквы Санкт-Якабі й Сьвятой Кацярыны, які пакрытыя меднай дахоўкаў. Таксама да цікавых адносяцца будынак біржы, Рыбны рынак, партовы квартал Шпайхэрштат. Над шматлікімі ручаямі, рэкамі й каналамі ўзбудаваныя каля 2500 мастоў, што больш, чым у Лёндане, Амстэрдаме й Вэнэцыі разам узятых. Больш за тое, Гамбург мае больш мастоў у межах гораду, чым любы іншы горад у сьвеце. Самымі важнымі мастамі ёсьць Кёльбрандзкі ды Лямбардзкі масты, а таксама мост імя Кенэдзі.

Меская ратуша ёсьць багата дэкараваным будынкам у стылі нэарэнэсансу. Ейная пабудова была скончаная ў 1897 годзе. Вышыня вежы складае 112 мэтраў, а фасад будынка мае 111 мэтраў у даўжыню, што адлюстроўвае веліч гораду як вольнага імпэрскага гораду, які падпарадкоўваўся толькі імпэратару. Чылегаўс, цагляны офісны будынак у стылі экспрэсіянізму, быў пабудаваны ў 1922 годзе паводле праекту архітэктара Фрыца Гёгера й мае форму акіянскага лайнэра.

Найбуйнейшы гарадзкі комплекс у Эўропе з 2008 году, HafenCity, будзе домам для каля 10 тысяч жыхароў і 15 тысяч працоўных. У распрацоўцы комплексу ўдзельнічалі архітэктары Рэм Коольгаас і Рэнца Піяна. Эльбская філярмонія, якая разчыніла свае дзьверы ў студзені 2017 году, ёсьць канцэртным будынкам ў форме ветразя, які ўзвышаецца над пабудовай старога складу, спраектаванага архітэктарамі бюро Herzog & de Meuron.

У горадзе разьбітыя шматлікія паркі, што робіць Гамбург вельмі зялёным горадам. Найбуйнейшымі паркамі ёсьць уласна цэнтральны гарадзкі парк, могілкі Ольсдорф і Плянтэн-ун-Блёмэн. У цэнтральным гарадзкім парку Гамбургу маецца велізарная воданапорная вежа, у якой месьціцца адзін з найбуйнейшых у Эўропе плянэтарыюмаў. Парк і ягоныя будынкі былі спраектаваны Фрыцам Шумахэрам у 1910-х гадах. Раскошны й прасторны парк Плянтэн-ун-Блёмэн месьціцца ў самым цэнтры места й ёсьць сэрцам гораду. У межах парку былі створаныя розныя тэматычныя сады, у тым ліку самы вялікі японскі сад у Нямеччыне, а таксама батанічны сад, які цяпер складаецца ў асноўным з аранжарэяў.

Гарады-сябры

Гамбург падтрымлівае сувязі з наступнымі гарадамі:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гамбург ГеаграфіяГамбург ГісторыяГамбург НасельніцтваГамбург Архітэктура й славутасьціГамбург Гарады-сябрыГамбург КрыніцыГамбург Вонкавыя спасылкіГамбургБэрлінГанзаДругая сусьветная вайнаЛабаНямецкая моваНіжняя СаксоніяСьвятая Рымская імпэрыяШлезьвіг-ГальштайнЭўрапейскі Зьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэспубліка Сэрбская КраінаСямён Шарэцкі24 красавікаАнгельская моваГарнастайАнгельшчынаТрыбуна працыУнівэрсальны каардынаваны часМастацкі творТравеньКанадаСям’яТаксі2008Палешукі.aqХарвацкая моваДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)РожаваПінгвіныОкельТодар КляшторныКнігаАдвечным шляхамЯблыкЯгор ВосіпаўЛекі-адпаведнікіСэрыя АЛінкарМікола ПапекаУладзімер КарватЭўфрасіньня ПолацкаяЗносіныПробашчГомельская вобласьцьПрыпяцьПрамяністыя (таварыства)Спадчына (верш)Яўгенія ПфляўмбаўмЛявон ВашкоДзень ПерамогіКарпацкая Ўкраіна1996ІксвідэаЖаночая рыфмаНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Дыплём@ДызайнАляксандар ЛукашэнкаC++Рука (імя)Ондрэй ДудаОда салаўюВусякіПаўднёвы полюсМіраслаў ЛазоўскіКотВершаваны памерІван МележБеліца (Жлобінскі раён)Блакітная сойкаСуд Маскоўскага раёну (Менск)Украінскі правапіс 1928 годуРоварГарбатаАнатоль ЗэкаўВіетнамВялейка🡆 More