Марсэль (па-француску: Marseille, maʁsɛj, мясцовае вымаўленьне ; па-аксытанску: Marselha, maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ) — горад у Францыі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора.
Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Буш-дзю-Рон рэгіёну Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Разьмешчаны на беразе Ліёнскага заліву, паблізу вусьця ракі Роны, зь якой горад зьвязаны каналам. На 2021 год насельніцтва гораду складала 873 076 чалавек — другі паводле колькасьці насельніцтва горад Францыі. Насельніцтва Марсэльскай аглямэрацыі складала 1 625 845 чалавек.
Марсэль | |||||
франц. Marseille | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 600 да н. э. | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
Дэпартамэнт: | Буш-дзю-Рон | ||||
Кіраўнік: | Бенуа Паян[d] | ||||
Плошча: | 240,62 км² | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 873 076 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3628,44 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 491, 496 | ||||
Паштовыя індэксы: | 13001—13016 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°17′48″ пн. ш. 5°22′35″ у. д. / 43.29667° пн. ш. 5.37639° у. д. 5°22′35″ у. д. / 43.29667° пн. ш. 5.37639° у. д. | ||||
Марсэль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mairie-marseille.fr |
Заснаваны каля 600 да н. э. факейцамі — грэкамі з Малой Азіі — і зваўся тады горад «Масалія» (грэц. Μασσαλία).
Паводле мясцовай легенды гісторыя гораду пачалася як гісторыя каханьня Жыптыс, дачкі караля Нана племені лігурыйцаў, і грэка Протыса: грэкі высадзіліся на бераг Праванса ў той момант, калі кароль Нан задумаў выдаць замуж сваю дачку. Для гэтага ён склікаў баль, на якім Жыптыс абрала б сабе жаніха. Менавіта грэку Протысу працягнула яна свой кубак зь віном. Пара атрымала ў якасьці вясельнага падарунку частку ўзьбярэжжа, на якім яны і заснавалі горад, названы Масалія.
Масалія паступова станавілася буйным квітнеючым гандлёвым горадам са шматлікімі гандлёвымі факторыямі па ўзьбярэжжы Міжземнага мора й уверх па Роне (цяперашнія Ніцца, Антыб, Арль, Авіньён).
Доўгі час незалежная рэспубліка была хаўрусьнікам старажытнага Рыма й нярэдка зьвярталася да ягонай апэцы для абароны сваіх гандлёвых інтарэсаў ад умяшаньняў мясцовых плямёнаў. Але падчас канфлікту Цэзара з Пампэем Вялікім у I стагодзьдзі да н. э. Масалія падтрымала апошняга й была разбурана войскамі Цэзара, горад пазбавілі гандлёвых факторыяў і флёту. Хоць горад захаваў сваю незалежнасьць, але ягоны ўплыў адчувальна зьнізіўся. Марсэль адрадзіўся толькі ў X стагодзьдзі дзякуючы герцагу Праванса.
Крыжовыя паходы спрыялі росту гандлёвага значэньня Марсэля, які стаў з тых часоў важным транзытным портам. У 1481 годзе горад разам з Правансам увайшоў у склад Францускага каралеўства. У 1720—1722 гадох ад эпідэміі бубонай чумы, па розных ацэнках, з 90-тысячнага насельніцтва гораду загінула ад 40 тыс. да 64 тыс. чалавек.
У гады Вялікай францускай рэвалюцыі Марсэль падтрымаў рэспубліканцаў, і гімн Францыі стаў называцца «Марсэльезай». Падчас Другой сусьветнай вайны Марсэль быў адным з найбуйнейшых цэнтраў супраціву.
У горадзе знаходзіцца стадыён «Вэлядром», які зьяўляецца хатняй арэнай францускага футбольнага клюбу «Алімпік».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Марсэль, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.