Група Васьмі

«Гру́па Васьмі́» («Г8», (анг.

Group of Eight, G8, часам «Вялі́кая васьмё́рка») — штогадовая сустрэча кіраўнікоў урадаў 8 буйных прамысловых дзяржаваў Паўночнага паўшар’я (Расея, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Нямеччына, Канада, Італія) з удзелам Эўрапейскай Камісіі, якая праводзілася ў 1997—2013 гадах для ўзгадненьня падыходаў да актуальных міжнародных праблемаў.

Група Васьмі
Група Васьмі

«Група Васьмі» не зьяўлялася міжнароднай арганізацыяй і не была заснаванай на міжнароднай дамове, ня мела статуту і сакратарыяту. Рашэньні «васьмёркі» ня мелі абавязковай сілы. Як правіла, гаворка ішла пра фіксацыю намеру бакоў прытрымлівацца ўзгодненай лініі або аб рэкамэндацыях іншым удзельнікам міжнароднага жыцьця ўжываць вызначаныя падыходы ў рашэньні тых або іншых пытаньняў.

Гісторыя

У траўні 1975 г. францускі прэзыдэнт Валеры Жыскар д'Эстэн запрасіў на сустрэчу ў Рамбуйскі замак (дэпартамэнт Івэлін, вобласьць Выспа Францыі) кіраўнікоў урадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Заходняй Нямеччыны і Японіі. У выніку штогадовая сустрэча кіраўнікоў 6 дзяржаваў атрымала назву «Група шасьці» («Г6») і стала праводзіцца па чарзе пад старшынствам кожнай дзяржавы-ўдзельніцы. У 1976 г. запрасілі канадзкага прэм’ер-міністра П’ера Трудо, пасьля чаго сустрэчу назвалі «Група сямі» («Г7»). З 1977 г. на сустрэчы таксама прысутнічае старшыня Эўрапейскай камісіі. У 1997 г. расейскага прэзыдэнта Барыса Ельцына запрасілі да ўдзелу ў сустрэчы, у выніку чаго з наступнага году назву зьмянілі на «Група васьмі» («Г8»). У 2014 годзе праз акупацыю Расеяй поўдня Ўкраіны адменены саміт «Вялікай васьмёркі» ў Сочы, які быў заплянаваны на чэрвень 2014 году.. У выніку 4-5 чэрвеня 2014 г. сустрэчу без расейскага ўдзелу правялі ў Брусэлі (Бэльгія) пад старшынствам Эўрапейскага Зьвязу, для чаго ў далейшым аднавілі назву «Група сямі».

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Група Васьмі  Група Васьмісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Група Васьмі ГісторыяГрупа Васьмі Глядзіце таксамаГрупа Васьмі КрыніцыГрупа Васьмі Вонкавыя спасылкіГрупа ВасьміІталіяАнгельская моваВялікабрытаніяЗШАКанадаНямеччынаПаўночнае паўшар’еРасеяФранцыяЯпонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БайкаХалодная вайнаАляксей НавальныІсламская дзяржаваБукавыяЯшчаркіДРЭСІмёны ліцьвінаўЭўрыпідМіграцыя нумароўМікола ЦудатворцаНіл ГілевічМагілёўЮрка ВіцьбічНезалежная БеларусьТбілісі8 сакавікаВейшнорыяПерабудоваСафоклРасеяАдам МіцкевічРусіфікацыя БеларусіШвайцарыяЛесотаБеларусыБеларуская сацыялістычная грамадаПарнафільмКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутВызнаМікола МятліцкіВосень народаўЯн Павал IIСьвятлана ЦіханоўскаяРодныя гоні (1927)КанапаГаміяні або дзьве ночы залаволеньняЯўгенія ПфляўмбаўмМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахГабрэіКаталізNokia 3110 ClassicФАлесь ПушкінПаронімыБлакітная сойкаОйча нашПратэсты ў Польшчы (1970)Салідарнасьць (прафсаюз)ФранцыяУсяслаў ЧарадзейМпумалангаУроцлаўГорадМіцкевіч на скале Аю-ДагПятрусь БроўкаЛацінкаПлян МаршалаІнстытут лесуГрамадзкі набытакБэйнарСтаніслаў Булак-БалаховічПакаленьне ZРасейская акупацыя Беларусі🡆 More