Менская Вобласьць Вішнеў

Ві́шнеў, Ві́шнева — вёска ў Беларусі, на рацэ Гальшанцы.

Цэнтар сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 417 чалавек. Знаходзіцца за 22 км ад Валожына, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў, на аўтамабільнай дарозе Валожын — Ашмяны.

Вішнеў
лац. Višnieŭ
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Вішнеўскі
Насельніцтва: 417 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222343
СААТА: 6220813026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′26″ пн. ш. 26°13′2″ у. д. / 54.14056° пн. ш. 26.21722° у. д. / 54.14056; 26.21722 26°13′2″ у. д. / 54.14056° пн. ш. 26.21722° у. д. / 54.14056; 26.21722
Вішнеў на мапе Беларусі ±
Вішнеў
Вішнеў
Вішнеў
Вішнеў
Вішнеў
Вішнеў
Менская Вобласьць Вішнеў Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вішнеў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII ст.

Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Вишневъ… Вишъневъ (1553 год).

Гісторыя

Менская Вобласьць Вішнеў 
Вішнеў, з мапы 1613 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Вішнеў упамінаецца ў XIV ст., калі ён ўваходзіў у Крэўскае княства. У XV ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Слушкаў, Осьцікаў, Сангушкаў і Пацаў. У 1424 годзе кашталян віленскі Пётар Гедыгольдавіч збудаваў тут касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Вішнеў увайшоў у склад Ашмянскага павету. У 1600 годзе мястэчка і ваколіцы набыў ў Пацаў А. Храптовіч. У 1641 годзе на месцы драўлянага касьцёла збудавалі мураваны.

У 1780—1870 гадох у Вішневе працаваў мэталюргічны завод. Тут упершыню на Беларусі збудавалі доменную печ. Апроч таго, існавалі плавільня, кузьня, склад; штотыднёва выраблялася 600 пудоў жалеза; дзеялі плюшчыльная (пракатная) машына, ліцейня для плаўкі чыгуну, вадзяныя машыны, вадзяныя молаты, чыгунныя кавадлы і інш. Вырабляліся сашнікі, паласавое жалеза, адліўкі для сельскагаспадарчага інвэнтару, плітаў. Працавалі таксама заводы шкляных вырабаў, цагельна-ганчарны і сьпіртовы, сукнавальня, вадзяны млын. Кожны тыдзень праводзіліся таргі, штогод — 2 вялікія кірмашы. 3 1775 году ў мястэчку працавала павятовая сьвецкая школа (на 1782 году было 86 вучняў, на 1804—1805 гады — 48).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вішнеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у часе паўстаньня Т. Касьцюшкі 1794 году празь мястэчка з Ашмянаў на Валожын праходзіў аддзел паўстанцаў пад камандаю М. К. Агінскага; на мэталюргічным заводзе выраблялі зброю для паўстанцаў. У Вайну 1812 году празь Вішнеў адступаў на ўсход з расейскай арміяй М. Б. Барклай дэ Толі, пад мястэчкам адбыўся бой.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у Вішневе пашыралі газэту «Мужыцкая праўда». Мясцовыя жыхары актыўна падтрымлівалі паўстаньне. У 1864 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі краю збудавалі ў мястэчку царкву-мураўёўку, адкрылі царкоўна-прыходзкую школу і народную вучэльню (на 1885 год — 92 навучэнцы). Апроч таго, існавала юдэйская вучэльня (ешыбот). У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у Вішневе збудавалі запалкавую фабрыку, майстэрню вырабу безалькагольных напояў, алейню, воўначасальню, хлебапякарні, кузьні, сталярні, шавецкія і кравецкія майстэрні, сьлясарню, бляхарню і інш.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вішнеў занялі войскі Нямецкай імпэрыі, празь мястэчка праходзіла лінія нямецкай абароны.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вішнеў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1920-я гады тут дзеялі касьцёл, царква і сынагога, працавалі польская 7-гадовая і жыдоўская школы, пошта, аптэка, лякарня, вэтэрынарная лячэбніца, 2 аптэчныя склады, лазьня. У ноч з 18 на 19 ліпеня 1924 году на мястэчка ўчыніла грабёжніцкі напад бальшавіцкая дывэрсійная група.

У 1939 годзе Вішнеў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 году Вішнеў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 жніўня 1942 году нацысты забілі каля 1100 жыдоў (пра гэтую трагедыю нагадвае мэмарыяльны камень). На 1940 год у вёсцы было 300 двароў, на 1970 год — 152, на 1992 год — 200. У 2000-я гады Вішнеў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 900 чал.; 1866 год — 712 чал., зь іх 143 каталікі, 69 праваслаўных, 500 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 2650 чал., зь іх 1863 юдэяў; 1940 год — 2,5 тыс. чал.; 1970 год — 530 чал.; 1992 год — 470 чал.; 1996 год — 537 чал.; 1999 год — 505 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 417 чал.

Інфраструктура

У Вішневе працуюць сярэдняя школа, лякарня, бібліятэка, дашкольная ўстанова.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Савецкая вуліца Віленская вуліца (частка)
Валожынская вуліца (частка)
? Рынак пляц

З урбананімічнай спадчыны да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Загорная.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Вішнеўскі гістарычна-краязнаўчы музэй.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сынагога

Галерэя

Асобы

Ураджэнцы

  • Нахум Гольдман (1895—1982) — грамадзкі дзяяч, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху, заснавальнік і старшыня Сусьветнага жыдоўскага кангрэсу
  • Уладзіслава Луцэвіч (1891—1960) — беларуская літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы
  • Шымон Пэрэс (нар. 1923) — ізраільскі палітык, двойчы прэзыдэнт Ізраілю і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1994 году; зьехаў зь Вішнева са сваёй сям’ёй у 1934 годзе

Жыхары

  • Сымон Будны (каля 1530—1593) — пратэстанцкі царкоўны дзяяч і вучоны-філёзаф; жыў і памёр у Вішневе
  • Канстанцыя Буйло (1893—1986) — беларуская паэтка; жыла ў пачатку XX ст. і пахаваная ў мястэчку

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менская Вобласьць Вішнеў НазваМенская Вобласьць Вішнеў ГісторыяМенская Вобласьць Вішнеў НасельніцтваМенская Вобласьць Вішнеў ЗабудоваМенская Вобласьць Вішнеў Турыстычная інфармацыяМенская Вобласьць Вішнеў ГалерэяМенская Вобласьць Вішнеў АсобыМенская Вобласьць Вішнеў КрыніцыМенская Вобласьць Вішнеў ЛітаратураМенская Вобласьць Вішнеў Вонкавыя спасылкіМенская Вобласьць ВішнеўАграгарадокАшмяныБагданаў (Менская вобласьць)БеларусьВаложынВаложынскі раёнВішнеўскі сельсавет (Валожынскі раён)ГальшанкаМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Усевалад ГарачкаДотык пісі рукоюПрыдатак (мовазнаўства)Вінцэсь МудроўІнструкцыя па трансьлітарацыіБліныДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ДзікE (літара)Хацкель ДунецЁсіф СталінГальвідВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Беларускі нацыянальны стройДзень ЗямліJavaЗіновій ПрыгодзічСакрат ЯновічТрыбадызмСямейства (біялёгія)СтолінАчарэцінаМаларытаСэксМачанкаКузьма ЧорныЮзэф МацкевічПолацакБейкаПрыёрбанкHromadske.TVВулька СіманавіцкаяАнгельская моваЭротыкаПарнаграфія ў ЧэхііВіктар ЖыбульБеларускі клясычны правапісМаркёрМаксім Танк1493ІталіяПалямонавічыЛеанід ГалубовічЯнка КупалаПалітыка ВялікабрытанііC++Лісьце каштанаўПятрусь БроўкаПлоцевы акт2022ДунайСпакусьнікіЗагляне сонца і ў наша аконцаХатыньЗямля пад белымі крыламіДзяржаваСуботнікіУрадВаенная апэрацыяЛязьбійская парнаграфіяЛацінская моваРасейская моваISO 3166СамасейОйча нашВадзім СаранчукоўРыгор КастусёўЯўгенія ЯнішчыцГарбата1923Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньні🡆 More