Вішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Вішнеў
Каардынаты 54°08′32″ пн. ш. 26°12′36″ у. д. / 54.14222° пн. ш. 26.21° у. д. / 54.14222; 26.21 26°12′36″ у. д. / 54.14222° пн. ш. 26.21° у. д. / 54.14222; 26.21
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і рэнэсансная архітэктура[d]
Заснавальнік Юры Храптовіч
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Вішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вішневе. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка, на высокім пагорку левага берага ракі Альшанкі, на гістарычнай Віленскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Вішневе ў 1424 годзе заснаваў вялікі князь Вітаўт. У 1451 годзе кашталян віленскі Сямён Гедыгольдавіч у сваёй лацінскай дароўнай грамаце касьцёлу ўжыў «народныя» словы «з пашняй» (cum agro alias z pasznia) і «сенажаці» (prata alias sianozaczy) — гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы і выразы.

У 1637—1641 гадох з фундацыі ваяводы наваградзкага Юрыя Храптовіча (спачыў ў крыпце правай капліцы) на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. У 1675 годзе касьцёл асьвяціў біскуп Мікалай Слупскі.

У 1771 годзе па пажары будынак касьцёла аднавілі на сродкі Адама Храптовіча: да перадалтарнай травеі прыбудавалі квадратныя ў пляне капліцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Вішнеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У другой палове XIX ст. каля касьцёла збудавалі мураваную браму-званіцу.

У 1906 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка касьцёла, які ў выніку набыў 2-вежавы фасад.

Найноўшы час

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся. З 1953 годзе набажэнствы ў касьцёле праводзяцца па-беларуску.

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая базыліка з больш нізкай паўцыркульнай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Будынак накрываецца 2-схільным дахам з франтонам на галоўным фасадзе. Да галоўнага фасада далучаецца вузкі 2-вежавы нартэкс. 3-ярусныя чацьверыковыя вежы завяршаюцца плаўна выгнутымі карнізамі, фігурнымі купаламі. Бакавыя сьцены рытмічна падзяляюцца вузкімі высока ўзьнятымі аркавымі вокнамі і ўмацоўваюцца контрфорсамі ў прасьценках.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках і люнэтамі, паўночная капліца — сфэрычным купалам на ветразях, паўднёвая — роўнай стольлю. У нартэксе хоры на 3-пралётнай аркадзе і двух кранштэйнах, дзе стаіць арган. Сьцены нэфа дэкаруюцца аркавымі нішамі, слаістымі пілястрамі, пілёнамі, аздабляюцца паліхромнай арнамэнтальнай размалёўкай (мастак Фэрдынанд Рушчыц), скляпеньні — геамэтрычным ляпным арнамэнтам XVІІ ст. Галоўны драўляны алтар сярэдзіны XVІІІ ст. мае барокава-ракайльных формы: 2-ярусны, на фігурным пастамэнце, дэкаруецца лісьцем аканту, накладнымі разнымі ракайлямі. Першы ярус мае дзьве пары разьмешчаных уступам канелаваных слупоў, што нясуць крывалінейны шматпрафіляваны і падзелены антаблемэнт, у завяршэньні яго — гербавы картуш. Другі ярус — шчыт з загнутымі ў валюты гранямі і разной кампазыцыяй «Глёрыя» ў цэнтры. Алтар дэкаруецца драўлянымі скульптурамі эвангелістаў, анёлаў, вазамі, С-падобнымі завіткамі. Аналягічны стылявы разьвязак маюць два бакавыя алтары. Сярод твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва каваныя дзьверы XVІІ ст.

3 усходняга боку сярод бутавай агароджы разьмяшчаецца мураваная брама ў выглядзе шырокага аркавага праезда з 3-аркавымі ярусам-звонам. Завяршае браму-званіцу кампазыцыя з 3 франтончыкаў.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

Вішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000082

Tags:

Вішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ГісторыяВішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі АрхітэктураВішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ГалерэяВішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ЗаўвагіВішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі КрыніцыВішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ЛітаратураВішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі Вонкавыя спасылкіВішнеў Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юрась СьвіркаСорга двухколернаеДзікВольга КараткевічGoogle DriveУрадМар’ян ДуксаПрыназоўнік1874КітаПрыслоўеLoitumaСьпіс вялікіх князёў літоўскіхРыдлёўкаЮры ГумянюкЭстоніяМы выйдзем шчыльнымі радаміДзейнікБераСаргоўдПарнаграфія ў ІталііГісторыя БеларусіАнгельская моваСтаралітваМураўёўкіВасіль ІгнаценкаБерасьцеЛявон ВольскіМесны склонЛюбЛіндаМарат КазейПастава 691896КнураІмя па бацькуАндрэй ДынькоГарнастайПадляшшаСяржук Сокалаў-ВоюшСтрачаны райСьвятлана АлексіевічСямейства (біялёгія)Паўднёвая АсэтыяАльшаны (Столінскі раён)МольАкторы парнафільмаўЛетуваЮры Беленькі2024АранджэловацСьцяг БанглядэшАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаАфанасі ФіліповічEBayТрстэнікЯнка БрыльКлёд МанэПорнгабЧарнобыльская АЭСКінатэатарКанстытуцыя БеларусіУсяслаў ЧарадзейМаладосьць (часопіс)Беларускі нацыяналізмВэб-сайтЮры ГедыгольдЯзэп СажычMonodontidae🡆 More