Канстанцыя Буйло

Канстанцыя Антонаўна Буйло (у шлюбе — Калечыц; 14 студзеня 1893, Вільня, Віленская губэрня — 4 чэрвеня 1986, Масква) — беларуская паэтка.

Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло з мужам Віталём Адольфавічам Калечыцам у дзень шлюбу 7 чэрвеня 1916 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 14 студзеня 1893
Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памерла 4 чэрвеня 1986 (93 гады)
Масква
Пахаваная
Бацькі Антон Аляксандравіч Буйло
Настэзія Бусілаў (Бусел)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Мова беларуская мова
Дэбют «Хвоя» // «Наша Ніва» №9, 1909
Прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

Канстанцыя Буйло 
Канстанцыя Буйло (крайняя зьлева) разам з бацькамі Антонам і Настэзіяй Буйло, 1900-я

Нарадзілася ў сям’і аб’езьніка, які працаваў у графа Тышкевіча. Акрамя яе, у сям’і была таксама малодшая сястра Іна. Была ахрышчаная 17 студзеня 1893 у Віленскім касьцёле Сьвятога Якава. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914). Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Настаўнічала ў вёсцы Горнае Скробава, дзе вучылі сына пана Дзеўчапольскага. А. Шоцкі адзначае, што К. Буйло некалькі разоў наведвала Крошын, Завосьсе, Туганавічы, Калдычэўскае возера і мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём філяматаў і філярэтаў. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (19151916), але ў сувязі зь яе закрыцьцём перайшла на працу ў Земскі саюз.

7 чэрвеня 1916 выйшла замуж за Віталя Калечыца, сына надворнага дарадцы, які паходзіў з засьцянковай шляхты Менскага павету (у 1933 арыштаваны). Пасьля кастрычніцкага перавароту працавала статысткай у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бугальтаркай саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай сьмерці на Ціхвінскім завулку, № 11. Працавала на заводзе «Аграном» (1929—1934), начальніцай адзьдзелу збыту палітэхлабарсаюзу (1934—1940), у 1940—1951 г. — начальніцай апэратыўнага адзьдзелу, затым в. а. намесьніцы дырэктара цэнтральнай канторы вэтэрынарнага забесьпячэньня трэста Саюзветзабпрам.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (з 1944).

Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986. У 1989 урну зь яе прахам перавезьлі ў Вішнеў на Валожыншчыне.

Творчасьць

Друкавацца пачала ў 1909, зьмясьціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павету («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых зьвестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903). Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910. У 1914 у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў — «Курганная кветка».

Аўтарка зборнікаў вершаў «Сьвітаньне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэткі пакладзеныя на музыку. Асабліва шырокую вядомасьць займела песьня «Люблю», якая стала народнай.

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасьля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай поэзіі».

Аўтарка п’ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягоньняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1968). У гонар Канстанцыі Буйло ўсталявана мэмарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя.

Кнігапіс

Крытыка, рэцэнзіі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Канстанцыя Буйло БіяграфіяКанстанцыя Буйло ТворчасьцьКанстанцыя Буйло КнігапісКанстанцыя Буйло КрыніцыКанстанцыя Буйло ЛітаратураКанстанцыя Буйло Вонкавыя спасылкіКанстанцыя Буйло14 студзеня189319864 чэрвеняВіленская губэрняВільняМасква

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Джэймз Эрл КартэрВінцэнт Дунін-МарцінкевічАла (мужчынскае імя)ЭрэкцыяСяброўстваІвонка СурвілаПрыёрбанкСуразмоўцыНовая эканамічная палітыкаПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Пантыйскі сьляпунПарнаграфія ў сецівеГарбатаСтрахаваньнеВіцебская вобласьцьЛеанід МаракоўГомасэксуальнасьцьПастава на каленяхБеларуская Народная РэспублікаКанстытуцыя БеларусіКліматМобі ДыкМіхаіл МураўёўЖалейка (зборнік)ТленПастава 69Сельская гаспадаркаЛацінкаМаршы недармаедаўЧэрвеньАляксей ДудараўАнтонімыБеларуская моваБеларуская вайсковая камісіяПарнафільмФлёрыян ВірцАкторы парнафільмаўАляска (штат)Уніфікаваная назва рэсурсуАбратВадкасьцьЯскільНігерыяСэксСьляпун букавінскі.etВэб-старонкаЛюдзі на балоце (раман)Ангельская моваПарнаграфія ў БеларусіАлесь СавіцкіМарат КазейРодная моваЭнцыкляпэдыяВольныя матэрыялыМаладосьць (часопіс)Міхась БашлакоўЭкалёгіяАлаіза ПашкевічВушкіБісэксуальная парнаграфіяДамаскАгар (імя)ДыфірамбМікола ПапекаВэб-сайтПрыслоўеЛеў ГарошкаGoogleТроцкае ваяводзтва🡆 More